Палітвязня, асуджанага на тры гады за данаты, зноў будуць судзіць — і зноў за іх жа
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Палітвязня Аляксандра Зіязетдзінава, асуджанага на тры гады калоніі за данат, будуць судзіць другі раз — за фінансаванне тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Александр Зиязетдинов. Фото: ПЦ "Вясна"
Аляксандр Зіязетдзінаў. Фота: ПЦ «Вясна»

29 лютага ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца новы працэс над Аляксандрам Зіязетдзінавым. Яго будуць судзіць па двух артыкулах: фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361−2 КК) і фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці (ч. 2 арт. 290−1 КК).

Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Увосень 2022 года Зіязетдзінаў атрымаў тры гады калоніі за перавод крыптавалюты ў BYPOL за паўгода да таго, як арганізацыя была прызнаная «экстрэмісцкім» фарміраваннем. Суд палічыў дзеянні Аляксандра фінансаваннем экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361−2 КК). Адбываць тэрмін яго адправілі ў шклоўскую ПК-17.

Ён прызнаны палітвязнем.