Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  2. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  3. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  4. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  5. Путин меняет формулировки по отношению к Зеленскому, украинской власти и участию Европы в переговорах — и вот с какой целью
  6. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  7. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  8. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  9. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  10. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  11. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  12. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
Читать по-русски


Новы ўладальнік рэстаранаў хуткага харчавання экс-McDonald's — кампанія «Кволити Фуд» — выкупіў 13 аб’ектаў грамадскага харчавання за 20,2 млн даляраў. Прычым установы былі набытыя ў Дзяржкаммаёмасці. Інфармацыя пра гэта ёсць у новай справаздачы кампаніі «Коллиерз» па сітуацыі на рынку нерухомасці ў Мінску.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Як паведамляецца ў гэтай справаздачы, былі набытыя 13 аб’ектаў сеткі МАК.by. Іх агульная плошча — 11,6 тысячы квадратных метраў.

Нагадаем, як раней у чэрвені высветліла «Люстэрка», у кампаніі «КСБ Виктори Рестораны», якая кіруе ўстановамі «МАК.by» — гэта былыя рэстараны McDonald’s, — змяніўся ўладальнік. Цяпер яна праз фірму «Кволити Фуд» належыць беларускаму малочнаму магнату Аляксею Саўчуку, які актыўна заваёўвае расійскі рынак. Гэтай змене папярэднічалі спробы дзяржавы — праз Дзяржкаммаёмасць — «адціснуць» бізнес у «КСБ Виктори Рестораны» і яе сінгапурскай «мамы».

Як вынікае з Адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асоб, цяпер 100% фірмы знаходзяцца ў руках фірмы «Кволити Фуд». У сваю чаргу 90% гэтай кампаніі належаць Аляксею Саўчуку. Вікторыя Данько атрымала 10% акцый у новай фірме, то-бок па сутнасці захавала ў МАК.by такую ж долю, якую мела ў экс-McDonald's.

Аляксей Саўчук — вядомы ў Беларусі бізнесовец з малочнай галіны. Сярод яго актываў — брэнды «Малочныя горкі», Горацкі харчовы камбінат, які выпускае вядомы напой Exponenta, Трубчэўскі малочны камбінат і іншыя.

У апошнія гады малочны магнат актыўна пашырае бізнес у Расіі. У 2022-м продажы дыстрыбутара горацкіх «Малочных горак» і «Славяны» выраслі ўдвая і склалі каля 200 млн даляраў, піша выданне «Беларусы і рынак». Таксама выраслі пастаўкі праз гандлёвы дом «Беллакт», дзе ён мае долю ў 49%. Бізнесовец таксама інвеставаў у будаўніцтва апарт-гатэля Liberty Residence, размешчанага побач з кінатэатрам «Перамога» ў цэнтры Мінска.

Кароткая перадгісторыя, што адбылося з McDonald’s

11 лістапада 2022 года стала вядома, што McDonald’s пакідае беларускі рынак. Яго месца збіралася заняць расійская сетка фастфуду «Вкусно — и точка». Кіраваць ім мусіла тая ж кампанія, што і рэстаранамі McDonald’s, — «КСБ Виктори Рестораны». На той момант гэтая фірма належала праз іншыя юрыдычныя асобы бізнесоўцу з Казахстана Кайрату Баранбаеву і дырэктарцы сеткі рэстаранаў у Беларусі Вікторыі Данько.

Але ў лістападзе 2022 года Аляксандр Лукашэнка, каментуючы сыход McDonald’s, заявіў, што яго месца павінныя заняць беларускія прадпрыемствы і вытворцы. Так прыход «Вкусно — и точка» не адбыўся, а экс-McDonald's працягнуў працаваць пад незразумелым брэндам «Мы открыты». У красавіку 2023 года кампанія «КСБ Виктори Рестораны» падала заяўку на рэгістрацыю новага таварнага знака, пасля чаго сетка рэстаранаў хуткага харчавання змяніла назву на «МАК.by».

У 2023-м і пачатку 2024-га Дзяржкаммаёмасць праз суды дабівалася прыпынення дзейнасці «КСБ Виктори Рестораны» і яе кіпрскай «мамы». Чым усё скончылася, не паведамлялася, у Вярхоўным судзе засакрэцілі гэтую справу.

Што казаў Лукашэнка пра (не)McDonald's

Аляксандр Лукашэнка як мінімум двойчы намякаў на тое, што мінулыя ўладальнікі рэстаранаў McDonald’s у Беларусі страцілі свой бізнес. У снежні 2022-га ён заявіў, што гэта «нашае прадпрыемства»: «Лічыце, што гэтае прадпрыемства вашае. І па прыездзе неадкладна рэалізуйце гэтае ўказанне. Не чакайце нейкіх дакументаў. Скіруйце ва ўрад. Яны вам адказ дадуць. Думаю, пасля сённяшняга яны вам да Новага года памяняюць уласніка».

Другі раз палітык успамінаў пра гэты бізнес у пачатку 2024 года: «Мы дамовіліся: ніякай маёмасці мы нікому не прадаём, не перадаём, калі ў выніку санкцый ці нейкіх іншых прычын замежнікі, якія маюць тут уласнасць, прадпрыемствы, кампаніі, сыходзяць з нашага рынку. Як я казаў, дасвідос — мы разбяромся самі. І, як паказвае той жа „Макдональдс“, мы выдатна ў гэтым разабраліся: людзі з задавальненнем ходзяць туды».