Ад Макса Каржа да Валерыя Меладзэ. СМІ апублікавалі новы чорны спіс выканаўцаў, якім забаронена выступаць у Беларусі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У апублікаваным спісе — 80 выканаўцаў, прычым не толькі беларускіх і расійскіх, якім забаронена выступаць у нашай краіне, паведамляе Беларуская рада культуры.

Фото: Reform.by
Фота: @BY_culture

Як сцвярджае Рада культуры, гэта спіс музыкаў і гуртоў, чые песні забаронена выконваць у Беларусі. Яго перадалі дзяржаўным установам, звязаным з арганізацыяй канцэртаў. Як мяркуецца, спіс быў складзены КДБ.

Беларусь у спісе прадстаўляюць Ларыса Грыбалёва, Ганна Шаркунова, Іна Афанасьева, Саша Нема, Юзары, Аляксей Хлястоў, Ксенія Сітнік, Макс Корж, гурты «Ляпіс Трубяцкой», «Нейра Дзюбель», NRM, «Крамбамбуля», Navi Band і іншыя.

Хапае і расійскіх артыстаў і гуртоў — Anacondaz, Little Big, «Ногу свело», Noize MC, Oxxxymiron, Валерый Меладзэ, Ганна Нятрэбка, «Бі-2» і ДДТ.

Ёсць у спісе і замежныя выканаўцы. Магчыма, Лэдзі Гага або Шэр марылі пра гастрольны тур па гарадах і вёсках Беларусі, але беларускія ідэолагі загадзя падстрахаваліся — ніякіх канцэртаў.

Нагадаем, чорныя спісы вядомыя з 1995 года: гэта негалосная забарона на гастролі і выступы музыкаў. Пасля падзей 2020 года яны значна пашырыліся.