Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  2. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  3. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  4. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  5. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  6. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  7. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  8. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  9. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  10. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  11. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
Читать по-русски


/

Спецыяльнага пасланца Трампа па пытаннях Украіны і Расіі Кіта Келага не дапусцілі да перамоваў пра спыненне вайны пасля заяваў Крамля пра нежаданне бачыць яго на сустрэчах. Пра гэта паведамляе NBC News са спасылкай на прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША і расійскіх афіцыйных асобаў.

Кит Келлогг — спецпредставитель Трампа по Украине. Фото: Reuters
Кіт Келаг — спецпрадстаўнік Трампа па Украіне. Фота: Reuters

Адстаўны генерал-лейтэнант Кіт Келаг адсутнічаў на двух нядаўніх самітах у Саудаўскай Аравіі, дзе амерыканскі бок сустракаўся з прадстаўнікамі Расіі і Украіны, хоць такія перамовы ўваходзяць у сферу яго абавязкаў.

«Келаг — былы амерыканскі генерал, занадта блізкі да Украіны. Ён не той чалавек, які нам патрэбны, і не таго ўзроўню, які мы шукаем», — заявіў расійскі чыноўнік, што пажадаў застацца неназваным.

З ягоных словаў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін таксама палічыў Келага настроеным занадта па-праўкраінску.

Прадстаўнік адміністрацыі Трампа, таксама на ўмовах ананімнасці, пацвердзіў, што Расія не захацела бачыць Келага на перамовах. Аднак не ўдакладніў, калі менавіта Крэмль перадаў гэтае патрабаванне Беламу дому.

Незразумела, як гэтае рашэнне паўплывае на далейшую ролю Келага ў перамоўным працэсе. Ягоны офіс не даў каментароў пра прычыны адсутнасці на сустрэчах і пра тое, ці сапраўды Расія запатрабавала яго выключыць.

Між тым прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джэймс Х’юіт заявіў, што Дональд Трамп прыцягвае да перамоваў некалькі высокапастаўленых прадстаўнікоў сваёй адміністрацыі, каб дасягнуць мірнага вырашэння канфлікту ва Украіне. Ён таксама падкрэсліў, што Келаг застаецца важным удзельнікам каманды, асабліва ў пытаннях, звязаных з перамовамі з еўрапейскімі саюзнікамі.

Келаг, якому цяпер 80 гадоў, — адданы прыхільнік Трампа і займаў некалькі пасадаў падчас яго першага прэзідэнцкага тэрміну, у тым ліку адказваў за пытанні абароннай палітыкі.

Да свайго прызначэння ў студзені на пасаду спецпасланца па пытаннях міру паміж Расіяй і Украінай Келаг крытыкаваў замежную палітыку адміністрацыі Байдэна, называючы яе «некампетэнтнай».