Расія раніцай, 20 снежня, ударыла па Кіеве ракетамі. У некалькіх раёнах горада ўспыхнулі пажары. Як паведаміў мэр горада. Віталь Клічко, пацярпелі не менш за дзевяць чалавек, адзін — загінуў.
Паводле звестак Клічко, чацвёра пацярпелых шпіталізаваныя.
Паліцыя паведамляе пра аднаго загінулага, ён у момант абстрэлу знаходзіўся на вуліцы.
Мэр Кіева паведаміў, што абломкі выпушчаных Расіяй ракет зваліліся ў Галасееўскім, Саломенскім, Шаўчэнкаўскім і Дняпроўскім раёнах. Гараць аўтамабілі, ёсць узгаранні на дахах будынкаў. Таксама пашкоджаная цепламагістраль у Галасееўскім раёне, без цяпла засталіся 630 жылых дамоў, 16 лекавых установаў, 17 школ і 13 дзіцячых садкоў.
Паводле звестак ваеннай адміністрацыі ўкраінскай сталіцы, удар, імаверна, быў нанесены балістычнымі ракетамі.