Восем чалавек загінулі ў выніку страляніны на прыпынку ў Тэль-Авіве, піша Times of Israel.
Здарэнне адбылося ў аўторак, 1 кастрычніка, на вуліцы Сдэрот Ерушалаім. Як паведамляе выданне, два тэрарысты адкрылі агонь па людзях, выйшаўшы з трамвая.
У выніку загінулі прынамсі восем чалавек, яшчэ сем атрымалі раненні.
У паліцыі расказалі, што нападнікі былі «нейтралізаваныя».
Інцыдэнт адбыўся незадоўга да пачатку іранскай ракетнай атакі на Ізраіль.