Праліўныя дажджы, справакаваныя штормам «Барыс», працягваюць выклікаць праблемы ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. З наступствамі непагадзі ўжо сутыкнуліся Аўстрыя, Польшча, Румынія, Чэхія. Што адбываецца ў гэтых краінах, глядзіце ў фотападборцы Reuters.
Агульны від на раку Камп і рэкламны шчыт з выявай лідара аўстрыйскай Партыі свабоды Герберта Кікля пасля моцных дажджоў у Лангенлойсе, Аўстрыя, 15 верасня 2024 года. Фота: ReutersПаводка ў румынскай вёсцы Куза-Водэ, 15 верасня 2024 года. Фота: ReutersРака Кальтэнбах працякае ўздоўж раней разбуранага будынка ў Оберкальтбруне недалёка ад Розенхайма, Германія. 15 верасня 2024 года. Фота: ReutersПаводка ў чэшскім горад Есенік, 15 верасня 2024 года. Фота: ReutersПаводка ў польскім горадзе Ныса. 15 верасня 2024 года. Фота: ReutersПоле гарбузоў затопленае пасля моцных дажджоў у горадзе Санкт-Пельтэн, Аўстрыя, 15 верасня 2024 года. Фота: ReutersПаводка ў Ліпава-Лазнэ, Чэхія, 15 верасня 2024 года. Фота: ReutersМужчына глядзіць з акна, як рака Бяла-Лёдэцка выходзіць з берагоў і залівае вуліцы польскага горада Лёндэк-Здруй, 15 верасня 2024 года. Фота: ReutersРака Бяла-Лёдэцка выйшла з берагоў і заліла вуліцы польскага горада Лёндэк-Здруй, 15 верасня 2024 года. Фота: Reuters