Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  2. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  3. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  4. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  5. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  6. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  7. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  8. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  9. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  10. Путин меняет формулировки по отношению к Зеленскому, украинской власти и участию Европы в переговорах — и вот с какой целью
  11. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  12. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
Читать по-русски


Ахвярамі абстрэлаў у Белгародскай вобласці за апошні тыдзень стала больш чым 90 чалавек, у тым ліку дзеці. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя рэгіёна Андрэй Іконнікаў.

Последствия обстрела одного из сел Белгородской области. Фото: телеграм-канал Вячеслава Гладкова
Наступствы абстрэлу адной з вёсак Белгародскай вобласці. Фота: тэлеграм-канал Вячаслава Гладкова

«Усяго за тыдзень з 12 да 18 сакавіка ў нас пацярпелых 93 чалавекі, 11 з іх загінулі», — прыводзіць словы міністра расійскага рэгіёна ТАСС.

Усяго шпіталізаваныя 43 чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. Дзевяць чалавек знаходзяцца ў цяжкім, але стабільным стане. «Цалкам магчыма, будзе прынятае рашэнне пра шпіталізацыю іх у федэральны цэнтр», — дадаў Іконнікаў.

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў у панядзелак, 18 сакавіка, паведаміў яшчэ пра двух загінулых і чатырох пацярпелых. Паводле яго словаў, у выніку прамога трапляння ў прыватны жылы дом загінулі малады чалавек 17 гадоў і мужчына.

«Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў гэтага ж дома маленькую дзяўчынку, у яе закрытая чэрапна-мазгавая траўма і пераломы канечнасцяў. Брыгадай хуткай дзіця дастаўленае ў дзіцячую абласную бальніцу. Дактары робяць усё магчымае, каб выратаваць яе жыццё. Аператыўныя службы працягваюць працу па разборы завалаў: у доме меркавана могуць знаходзіцца яшчэ дзве жанчыны. Пакуль іх пошукі вядуцца», — напісаў губернатар у сваім тэлеграм-канале.

Яшчэ тры пацярпелыя мужчыны, паводле яго словаў, ад шпіталізацыі адмовіліся. Неабходную медыцынскую дапамогу ім аказалі на месцы.