Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  2. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  3. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  4. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  5. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  6. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  7. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  8. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  9. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  10. Путин меняет формулировки по отношению к Зеленскому, украинской власти и участию Европы в переговорах — и вот с какой целью
  11. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  12. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
Читать по-русски


Мінулай ноччу Іран атакаваў амерыканскія аб’екты ў Іраку і адразу ж узяў адказнасць за гэты ўдар на сябе. Такая падзея стала падставай для расійскай прапагандысткі Маргарыты Сіманьян заявіць, што «вось цяпер [пачнецца] трэцяя сусветная». Раней пра тое ж казаў Дональд Трамп, ды і наогул размовы пра Трэцюю сусветную вайну апошнім часам актуальныя на фоне супрацьстаяння ва Украіне і новага абвастрэння арабска-ізраільскага канфлікту. Але ці вартая нядаўняя падзея такіх ацэнак? Каротка расказваем пра доўгі канфлікт Ірана і ЗША, які ў апошнія гады робіцца ўсё больш насычаным і гарачым.

Поврежденный герб США на здании бывшего посольства в Тегеране. Фото: Wikimedia / Bertil Videt
Пашкоджаны герб ЗША на будынку былой амбасады ў Тэгеране. Фота: Wikimedia / Bertil Videt

Прагнозы расійскай прапаганды і перадгісторыя канфлікту

Па-першае, да заявы Маргарыты Сіманьян, падобна, не варта ставіцца вельмі ўжо сур’ёзна, бо, паводле яе светаадчування, Трэцяя сусветная вайна ўжо даўно ідзе — пра гэта яна гаварыла яшчэ вясной 2023-га. Расійскія прапагандысты і некаторыя чыноўнікі наогул любяць палохаць навакольных пачаткам канфлікту планетарнага маштабу — можна дапусціць, што гэта частка палітыкі застрашвання праціўнікаў дзеянняў РФ.

Па-другое, вядома, канфлікт Ірана і ЗША абвастрыўся пасля ракетнага ўдару, але нічога радыкальна новага не адбылося. Абмен краін «ветлівасцямі» — у тым ліку ў выглядзе ракетных удараў, захопу караблёў і перахопу паставак — цягнецца не першы год.

Комплектующие, перехваченные американскими "морскими котиками" на корабле у побережья Сомали 11 января 2023 года. По сообщению американского командования, они предназначались для йеменских хуситов. Фото: X / CENTCOM
Камплектавальнікі, перахопленыя амерыканскімі «марскімі коцікамі» на караблі ля ўзбярэжжа Самалі 11 студзеня 2023 года. Паводле паведамлення амерыканскага камандавання, яны прызначаліся для еменскіх хусітаў. Фота: X / CENTCOM

Пачалося ўсё даўно: пунктам адліку можна лічыць прыход да ўлады рэжыму аяталаў у 1979 годзе і адначасовы захоп імі амерыканскай амбасады ў Іране разам з 66 дыпламатычнымі работнікамі ўстановы. Тады гэты эпізод скончыўся няўдачай амерыканскай ваеннай аперацыі, вызваленнем закладнікаў у выніку перамоваў і поўным разрывам дыпламатычных адносін паміж Іранам і ЗША, якія дагэтуль не адноўленыя.

Потым была іранска-іракская вайна 1980−1988 гадоў (там ЗША падтрымлівалі Ірак), увядзенне ЗША эмбарга на гандаль з Іранам, санкцыі, якія то адмяняліся, то ўводзіліся, удалыя і няўдалыя перамовы.

Ішоў і проксі-канфлікт: аб’екты ЗША і іх саюзнікаў атакавалі, напрыклад, баевікі шыіцкіх рухаў «Хезбала» (Ліван, Сірыя, Ірак) і «Ансар Алах» (яны ж хусіты, Емен), якія, як лічыцца, падтрымлівае Іран. Так дзве краіны паступова прыйшлі да першых абменаў ударамі, калі канфлікт разгарэўся з новай сілай у 2019−2020 гадах. Праўда, абедзве тады білі па тэрыторыі Ірака. Разгледзім такія выпадкі ў гісторыі амерыканска-іранскіх узаемаадносін.

Першы ўдараабмен

ВПС ЗША 3 студзеня 2020 года нанеслі авіяўдар па міжнародным аэрапорце Багдада. У выніку загінуў Касем Сулеймані — камандуючы атрадам «Аль-Кудс» іранскага спецпадраздзялення Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Таксама быў знішчаны Абу Махдзі Аль-Мухандзіс — камандзір іракскай групоўкі шыітаў-апалчэнцаў «Сілы народнай мабілізацыі».

Уничтоженный ракетным ударом автомобиль Сулеймани. Фото: US Special Operations Forces
Знішчаны ракетным ударам аўтамабіль Сулеймані. Фота: US Special Operations Forces

У адказ Іран ужо 8 студзеня пачаў аперацыю «Пакутнік Сулеймані». Удары балістычнымі ракетамі былі нанесеныя па двух аб’ектах ЗША ў тым жа Іраку: авіябазе Айн-аль-Асад на захадзе краіны і аэрадроме ў паўночнай правінцыі Эрбіль (дарэчы, па гэтым рэгіёне ўдарылі і мінулай ноччу). Акрамя таго, было абвешчана пра намеры атакаваць Дубай і Хайфу. Іранскія СМІ заявілі пра 80 загінулых вайскоўцаў. ЗША сцвярджалі, што стратаў сярод іх войскаў няма.

Руины ангаров после попадания баллистической ракеты по авиабазе Айн-аль-Асад, 13 января 2020 года. Фото: Wikimedia / Spc. Derek Mustard
Руіны ангараў пасля трапляння балістычнай ракеты па амерыканскай авіябазе Айн-аль-Асад, 13 студзеня 2020 года. Фота: Wikimedia / Spc. Derek Mustard

У той жа дзень рэйс 752 «Міжнародных авіяліній Украіны» быў памылкова збіты КВІР пасля таго, як яго прынялі за амерыканскую крылатую ракету. У выніку загінулі ўсе 176 пасажыраў і экіпаж.

Яшчэ да гэтага, у траўні 2019-га, у Пентагоне заяўлялі, што раней Іран абстрэльваў ракетамі «зялёны квартал» Багдада, дзе знаходзяцца звязаныя з ЗША аб’екты.

Падчас абмену ўдарамі традыцыйна цярпіць Курдыстан

Іран 13 сакавіка 2022 года зноў пайшоў на эскалацыю і запусціў 12 балістычных ракет па горадзе Эрбіль у Іракскім Курдыстане. Паводле курдскіх чыноўнікаў, ракеты ўпалі ў раёне новага будынка консульства ЗША. Афіцыйныя асобы Злучаных Штатаў заявілі, што ні адзін амерыканец не пацярпеў, як і аб’екты гэтай дзяржавы. Курдскія ўлады паведамілі, што адзін мірны жыхар пацярпеў і ніхто не загінуў.

Иранская мобильная одноступенчатая твердотопливная ракета класса «земля — земля» Fateh-110. Фото: Wikimedia / Hossein Velayati
Іранская мабільная аднаступенная цвёрдапаліўная ракета класа «зямля — зямля» Fateh-110. Фота: Wikimedia / Hossein Velayati

ДзяржСМІ Ірана сцвярджалі, што КВІР нанёс удары па ізраільскіх «стратэгічных цэнтрах» у Эрбілі, дадаючы, што гэта была помста за авіяўдары Ізраіля, у выніку якіх загінулі іранскія вайскоўцы ў Сірыі.

А новы віток канфлікту пачаўся 17 кастрычніка 2023 года. Пачынаючы з гэтай даты групоўкі, якія падтрымлівае Іран, ініцыявалі дзясяткі атак на вайсковыя базы і аб’екты ЗША ў Сірыі і Іраку з выкарыстаннем у тым ліку беспілотнікаў. Адначасна ў Чырвоным моры актывізаваліся напады хусітаў на цывільныя судны.

Хуситы на военном параде в Амране, Йемен, 20 декабря 2023 года. Фото: Reuters
Хусіты на вайсковым парадзе ў Амране, Емен, 20 снежня 2023 года. Фота: Reuters

Гучнай акцыяй сталі ўдары ЗША і Брытаніі па еменскіх хусітах 12−13 студзеня 2024 года. Яны трапілі ў больш чым 60 цэляў у 16 лакацыях у Емене. Мэтамі былі радары, сістэмы СПА, склады і месцы запуску беспілотнікаў і ракет.

Да гэтага, як паведамлялася 4 студзеня, ЗША знішчылі ў Іраку лідара праіранскай групоўкі «Харакат ан-Нуджаба» — Муштака Таліб аль-Саідзі.

Пакуль апошні ракетны ўдар Ірана

І вось у ноч на 16 студзеня «прыляцела» па звязаных з ЗША аб’ектах ва ўсё тым жа іракскім Эрбілі, а таксама ў Сірыі. «Ракеты ўразілі і знішчылі адзін з галоўных шпіёнскіх штабоў сіянісцкага рэжыму Масада ў іракскім Курдыстане», — гаворыцца ў заяве КВІР.

Спасатели и волонтеры разбирают завалы в месте падения беспилотника. 16 января 2024 года, Эрбиль, Ирак. Фото: Reuters
Ратавальнікі і валанцёры разбіраюць завалы ў месцы падзення беспілотніка, 16 студзеня 2024 года, Эрбіль, Ірак. Фота: Reuters

Арабскія СМІ сцвярджаюць, што консульства ЗША ў іракскім Эрбілі атрымала істотныя пашкоджанні пасля ўдару іранскай балістычнай ракетай. Паводле звестак Reuters, у выніку ўдару загінулі чатыры чалавекі, яшчэ некалькі — пацярпелі.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША заявіў, што амерыканскія аб’екты ад удару не пацярпелі, аднак асудзіў дзеянні Ірана як безадказныя.

Паводле паведамлення КВІР, гэтая атака была адказам на «апошнія злачынствы тэрарыстычных груп, якія несправядліва зрабілі пакутнікамі групу нашых дарагіх суайчыннікаў у Кермане і Раску». Раней, 3 студзеня, на мерапрыемстве ў іранскім горадзе Керман, прысвечаным памяці забітага дзеяча Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Касема Сулеймані, прагрымелі магутныя выбухі. Загінула каля 90 чалавек, мноства людзей атрымала раненні. Адказнасць за атаку ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Як відаць, нічога новага ва ўдарах Ірана па амерыканскіх аб’ектах няма. Канфлікт працягваецца без непасрэднага сутыкнення краіны з ЗША і без непасрэднага ўдзелу буйных сіл іншых дзяржаваў. А значыць, Трэцяя сусветная пакуль не пачалася.

Чытайце таксама