Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  2. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  3. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  4. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  5. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  6. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  7. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  8. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  9. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  10. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  11. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
Читать по-русски


Андрей Перцев

У суботу, 24 чэрвеня, стала вядома, што «мяцеж Прыгожына» дапамог спыніць Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба заявіла, што палітык ведае кіраўніка ПВК Вагнера ўжо больш за 20 гадоў. Таму адразу пасля размовы з Пуціным Лукашэнка стэлефанаваўся з Яўгенам Прыгожыным. «Перамовы доўжыліся ўвесь дзень», і ў выніку той прыняў прапанову беларускага палітыка пра спыненне сваіх байцоў і «далейшыя крокі па дээскалацыі напружання». Крыніцы расійскага выдання «Медуза» расказалі, як праходзілі перамовы Крамля з Прыгожыным і навошта спатрэбіўся ўдзел Лукашэнкі.

Евгений Пригожин покидает Ростов. 24 июня 2023 года. Фото: скриншот видео "РИА Новости"
Яўген Прыгожын пакідае Растоў. 24 чэрвеня 2023 года. Скрыншот відэа РІА «Новости»

Паводле суразмоўцы «Медузы», блізкага да Крамля, у тым ці іншым выглядзе ўлады вялі перамовы з Прыгожыным з вечара 23 чэрвеня, калі той абвясціў пра пачатак свайго «маршу справядлівасці»:

— З ім спрабавалі размаўляць вайсковае кіраўніцтва, супрацоўнікі адміністрацыі прэзідэнта, кіраўніцтва Расгвардыі і блізкія да яго чыноўнікі. Але самі яго дзеянні былі такімі, што не вельмі зразумела, пра што наогул перагаворвацца. Патрабаванні таксама былі цьмянымі і дзіўнымі: прыбраць Шайгу, не лезці ў справы «Вагнера», больш фінансаваць. Але пасля такіх дзеянняў у сістэме [Прыгожыну] месца не было. У любым выпадку ён [бы нешта] страчваў, нават калі атрымліваў гарантыі жыцця і захавання бізнесу ў нейкім выглядзе. Страчваць ён не хацеў.

Як раней пісала «Медуза», спярша Крэмль спадзяваўся вырашыць сітуацыю «больш-менш мірным шляхам», але дамовіцца з лідарам наймітаў не ўдалося. Пасля гэтага Крэмль распарадзіўся, каб расійскія губернатары і палітыкі публічна выступілі з асуджэннем дзеянняў Прыгожына і абвясцілі яго «здраднікам». Каля 10 раніцы па Маскве Пуцін сам выступіў з тэлезваротам, у якім абвінаваціў Прыгожына, не называючы яго прозвішча, у «здрадзе» і «ўдары ў спіну», такім чынам нібыта цалкам выключыўшы магчымасць мірнага вырашэння сітуацыі.

Прыгожын на гэта адказаў, што «прэзідэнт глыбока памыліўся»: «Ніхто не збіраецца на патрабаванне прэзідэнта, ФСБ ці яшчэ каго-небудзь прыйсці з павіннай». На той час вагнераўцы ўжо кантралявалі Растоў-на-Доне; у наступныя гадзіны яны абсалютна бесперашкодна прасоўваліся да Масквы.

Пры гэтым, як сцвярджаюць крыніцы «Медузы», блізкія да адміністрацыі прэзідэнта РФ, прыкладна ў сярэдзіне дня 24 чэрвеня Прыгожын пачаў спрабаваць сам выйсці на сувязь з Крамлём — і нібыта нават «намагаўся датэлефанавацца да Пуціна, але прэзідэнт не хацеў з ім гаварыць».

Паводле ацэнкі суразмоўцаў «Медузы», блізкіх да Крамля і ўрада РФ, хутчэй за ўсё, Прыгожын зразумеў, што «перавысіў меру», а «перспектывы руху яго калон цьмяныя». На той момант найміты знаходзіліся ўжо не так далёка ад ракі Акі — менавіта там расійскае войска і Расгвардыя вырашылі выбудаваць першую лінію абароны ад вагнераўцаў. Пры гэтым, нягледзячы на заявы Прыгожына пра тое, што з ім гатовыя пайсці «паўарміі» (і нягледзячы на тое, што ў рэгіёнах ён не атрымаў ніякага адпору з боку сілавікоў), дадатковай падтрымкі за першыя гадзіны паўстання ў ПВК не з’явілася.

Убачыўшы, што настрой Прыгожына змяніўся, Крэмль нібыта вырашыў не ісці на «крывавае сутыкненне», сцвярджаюць суразмоўцы «Медузы». Паводле іх, фінальнымі перамовамі займалася вялікая група чыноўнікаў, у якую сярод іншых уваходзілі кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Антон Вайно, сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў і пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.

Фронтменам гэтай групы выступіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле крыніцы, блізкай да Крамля, Прыгожын настойваў, каб у перамовах удзельнічалі «першыя асобы». Улічваючы нежаданне Пуціна кантактаваць з заснавальнікам ПВК, у перамоўшчыкаў аказалася не так ужо шмат варыянтаў.

— Прыгожыну патрэбны быў годны канфідэнт, каб выйсці з гульні [захаваўшы твар]. Такім выступіў Лукашэнка. Ён любіць піяр і разумее выгаду — таму і пагадзіўся, — сцвярджае суразмоўца «Медузы». На ягоную думку, «выгада» для Лукашэнкі відавочная: публічна менавіта ён стаў чалавекам, які «выратаваў Расію як максімум ад грамадзянскай вайны, а як мінімум ад вялікай крыві».

Крыніцы «Медузы», блізкія да Крамля і ўрада РФ, пагаджаюцца, што ў выніку свайго радыкальнага выступу Прыгожын прайграў: «Ён выцеснены з Расіі. Прэзідэнт такога не даруе». З іх словаў, бакі яшчэ будуць «абмяркоўваць» падрабязнасці пагаднення, якое датычыць новага становішча Прыгожына, але «ранейшага ўплыву і рэсурсаў у яго не будзе».

У той жа час суразмоўца, блізкі да Крамля, не выключыў, што ў выніку мяцяжу могуць быць кадравыя змены ў кіраўніцтве Міністэрства абароны: «Але не на патрабаванне Прыгожына, а праз самаўхіленне Міністэрства абароны».

У самым пачатку мяцяжу генерал Сяргей Суравікін (камандаваў групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне з пачатку кастрычніка 2022-га да пачатку студзеня 2023-га) выступіў з відэазваротам, у якім заклікаў вагнераўцаў спыніцца і «вырашыць пытанні мірным шляхам». Дакладна такое ж відэа і ў тым жа месцы запісаў генерал-лейтэнант арміі Уладзімір Аляксееў: ён назваў дзеянні Прыгожына «ударам у спіну прэзідэнту» і «спробай дзяржаўнага перавароту».

Праз некалькі гадзін Прыгожын у штабе Паўднёвай вайсковай акругі ў Растове-на-Доне сустрэўся з Аляксеевым і намеснікам міністра абароны РФ Юнус-Бекам Яўкуравым. Бізнесовец заявіў ім, што збіраецца ісці на Маскву і хоча «атрымаць начальніка Генштаба [Валерыя Герасімава] і [міністра абароны Сяргея] Шайгу» (на што Аляксееў з усмешкай адказаў: «Забірайце»). Прыгожын таксама паведаміў вайсковым перамоўшчыкам, што яны «старыя клоуны».

Пры гэтым ні Сяргей Шайгу, ні Валерый Герасімаў дагэтуль ні слова не сказалі пра паўстанне Прыгожына. Таксама невядома, дзе яны ўвесь гэты час знаходзіліся.

Крыніца «Медузы», блізкая да ўрада, тым не менш сумняваецца, што кадравыя рашэнні што да Мінабароны РФ могуць быць прынятыя найбліжэйшым часам: «Пуцін амаль ніколі не ідзе за абставінамі і не прагінаецца пад ціскам».

Суразмоўцы, блізкія да Крамля, у той жа час прызнаюць, што мяцеж аслабіў пазіцыі Пуціна: «Ён не мог паддацца Прыгожыну, але яго ўчора [пасля тэлезвароту] не было нідзе. Ён „цар“, „першы“, але бляха-муха, калі трэба — умяшайся, а не прымушай за сябе свяціць фасадам Лукашэнку і перагаворвацца — сілавікоў». У дзень, калі Прыгожын паслаў сваё войска на Маскву, Пуцін працаваў з дакументамі ў Крамлі, як сцвярджае яго прэс-сакратар Пяскоў. Пры гэтым самалёт Пуціна з абсталяваннем для кіравання арміяй удзень 24 чэрвеня вылецеў з Масквы і знік з радараў у раёне Цверы, паведамлялі «Важные истории» са спасылкай на звесткі сэрвісу Flightradar.

Паводле ацэнкі адной з крыніц «Медузы», блізкіх да адміністрацыі прэзідэнта, цяпер Пуціну будзе складаней «збіраць вертыкаль улады» — а спробаў «пераўладкаваць сістэму» з боку «расійскіх эліт» стане толькі больш.

Чытайце таксама