У ноч з 31 траўня на 1 чэрвеня ў Кіеве зноў гучалі паветраная трывога і выбухі. Паводле звестак на 7.00, ахвярамі расійскай атакі сталі тры чалавекі, у тым ліку 10-гадовае дзіця, раненні атрымалі 10 чалавек.
Расія атакавала Кіеўшчыну ракетамі «Іскандэр». Біла па аб’ектах цывільнай і крытычнай інфраструктуры. Паводле папярэдняй інфармацыі, 10 ракет былі збітыя сіламі СПА, паведамілі ў Генштабе.
Ва ўкраінскай сталіцы выбухі гучалі ў Дзяснянскім, Дняпроўскім, Дарніцкім раёнах.
Як паведамілі ў Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі, у выніку падзення абломкаў пашкоджаныя жылыя дамы, дзіцячы садок, паліклініка, дзве школы, будынак аддзялення паліцыі. Так, у Дзяснянскім раёне ў жылым доме выбухной хваляй сарвала балкон, былі выбітыя вокны і дзверы.
Загінулі тры чалавекі, у тым ліку 10-гадовае дзіця, раненні атрымалі 10 чалавек, уключаючы дзіця.
Украінская сталіца каторую ноч падвяргаецца расійскім паветраным атакам. За травень удары па Кіеве наносіліся 18 разоў. Так, 30 траўня горад і вобласць былі масава атакаваныя дронамі. Загінуў адзін чалавек, яшчэ дзевяць атрымалі раненні.