Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  2. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  3. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  4. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  5. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  6. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  7. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  8. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  9. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  10. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  11. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  12. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
Читать по-русски


У ноч з 15 на 16 траўня Кіеў падвергнуўся восьмай з пачатку месяца і самай масіраванай ракетнай атацы. За кароткі прамежак часу па сталіцы Украіны выпусцілі максімальную колькасць ракет, у тым ліку балістычных. Пра гэта паведамілі ў Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі.

Вспышка от взрыва российской ракеты освещает город. Киев, Украина, 16 мая 2023 года. Фото: Reuters
Успышка ад выбуху расійскай ракеты асвятляе горад. Кіеў, Украіна, 16 траўня 2023 года. Фота: Reuters

Атака пачалася ў 3.30, Украіна была атакаваная з паўночнага, паўднёвага і ўсходняга напрамкаў 18 ракетамі розных тыпаў паветранага, марскога і наземнага базавання, паведаміў падрабязнасці галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны.

— З шасці самалётаў МіГ-31К выпусцілі шэсць аэрабалістычных ракет Х-47М2 «Кінжал», 9 крылатых ракет «Калібр» — з караблёў у Чорным моры і тры ракеты наземнага базавання (С-400, «Іскандэр-М»). Усе 18 ракет знішчаныя сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны Паветраных сіл УС Украіны, — расказаў Залужны.

Взрыв ракеты виден в небе над городом во время ракетного удара России. Киев, Украина, 16 мая 2023 года.  Фото: Reuters
Выбух ракеты бачны ў небе над горадам падчас ракетнага ўдару Расіі. Кіеў, Украіна, 16 траўня 2023 года. Фота: Reuters

Паводле яго словаў, акрамя ракет РФ задзейнічала ўдарныя дроны тыпу Shahed-136/131, а таксама праводзіла паветраную разведку трыма беспілотнікамі аператыўна-тактычнага ўзроўню — «Арлан-10», Supercam.

Взрыв ракеты виден в небе над городом во время ракетного удара России. Киев, Украина, 16 мая 2023 года.  Фото: Reuters
Выбух ракеты бачны ў небе над горадам падчас ракетнага ўдару Расіі. Кіеў, Украіна, 16 траўня 2023 года. Фота: Reuters

Абломкі збітых ракет упалі як мінімум у пяці раёнах Кіева. Найбольшыя пашкоджанні зафіксаваныя ў Саломенскім раёне — там было ўзгаранне нежылога памяшкання і некалькіх аўто. Тры чалавекі пацярпелі.

Спасатели тушат пожар, вспыхнувший из-за падения обломков ракеты, на стоянке автомобилей. Киев, Украина, 16 мая 2023 года. Фото: Reuters
Ратавальнікі тушаць пажар, які ўспыхнуў пасля падзення абломкаў ракеты, на стаянцы аўтамабіляў. Кіеў, Украіна, 16 траўня 2023 года. Фота: Reuters

У астатніх раёнах абломкі ўпалі на прыпаркаваныя аўтамабілі, прыдомавую тэрыторыю або лесапаркавую зону. Абломкі таксама ўпалі на тэрыторыю кіеўскага заапарка. На шчасце, ніхто з работнікаў заапарка і жывёл не пацярпеў, адзначыў мэр Кіева.

— Цяпер з жывёламі праводзяць антыстрэсавыя мерапрыемствы. І сёння, як звычайна, у 10.00 заапарк адкрыецца для наведнікаў, — напісаў Клічко ў сваім тэлеграм-канале і заклікаў гараджан прыйсці і падтрымаць насельнікаў «КіеўЗаа».

Віталь Клічко апублікаваў відэа з кіеўскага заапарка.

Усе шэсць «Кінжалаў», якія збіла СПА, ляцелі на Кіеў, паведаміў спікер Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат у эфіры тэлемарафону.

— Кіеў застаецца ў эпіцэнтры, сталіца заўсёды была ў прыярытэце расіян, таму яе абараняюць сур’ёзнымі сродкамі, — заявіў вайсковец.