Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  2. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  3. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  4. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  5. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  6. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  7. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  8. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  9. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  10. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  11. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  12. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  13. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
Читать по-русски


Украінскія вайскоўцы паведамілі пра ўдары па раёнах кануэнтрацыі асабовага складу расійскай арміі і пра адбітыя атакі. У Мінабароны РФ заявілі, што знішчылі сем беспілотнікаў, а таксама расказалі пра атакі па пазіцыях УСУ. Аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны лічаць, што забойства расійскага ваенкара Татарскага можа быць папярэджаннем Прыгожыну за крытыку Крамля. Пераказваем галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 404-ы дзень вайны.

Фото: Генштаб ВСУ
Фота: Генштаб УСУ

Генштаб УСУ: удары па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу РФ і больш за 70 адбітых атак

«Імавернасць нанясення ракетных і авіяцыйных удараў па ўсёй тэрыторыі Украіны застаецца высокай, бо праціўнік працягвае выкарыстоўваць тактыку тэрору», — паведамілі ў Генштабе УСУ.

За мінулыя суткі УСУ адбілі больш за 70 атак расійскіх войскаў. Асноўныя намаганні расіяне канцэнтруюць на вядзенні наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках. У эпіцэнтры баявых дзеянняў застаюцца Бахмут, Аўдзееўка і Мар'інка.

На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках аператыўная абстаноўка без істотных зменаў. На іншых напрамках расіяне абстралялі шэраг населеных пунктаў. За суткі расійскія войскі нанеслі 5 ракетных і 32 авіяцыйныя ўдары, здзейснілі больш за 50 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню.

Паводле звестак вайскоўцаў, украінская авіяцыя нанесла восем удараў па раёнах канцэнтрацыі праціўніка. Украінскія ракетчыкі і артылерысты пабілі адзін пункт кіравання, тры раёны канцэнтрацыі расійскіх войскаў, тры пазіцыі сродкаў супрацьпаветранай абароны і шэсць іншых важных аб’ектаў.

Иллюстрация: Генштаб ВСУ
Ілюстрацыя: Генштаб УСУ

Мінабароны РФ: атакі па пазіцыях УСУ і сем знішчаных БПЛА

У расійскім ваенным ведамстве расказалі пра атакі на пазіцыі УСУ:

— на Купянскім напрамку ўдарамі авіяцыі і агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў нанесенае паражэнне падраздзяленням праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Сінькоўка Харкаўскай вобласці і Арцёмаўка Луганскай вобласці. Страты праціўніка склалі да 75 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, два аўтамабілі і гаўбіца Д-30;

— на Чырвона-Ліманскім напрамку ўдарамі штурмавой авіяцыі, агнём артылерыі і актыўнымі дзеяннямі падраздзяленняў групоўкі войскаў «Цэнтр» пабітыя жывая сіла і тэхніка УСУ ў раёне населенага пункта Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці. Забітыя да 50 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя дзве баявыя браніраваныя машыны, адзін пікап і гаўбіца Д-30;

— на Данецкім напрамку падчас актыўных дзеянняў падраздзяленняў Паўднёвай групоўкі войскаў і агню артылерыі забітыя да 285 украінскіх вайскоўцаў і наймітаў, знішчаны адзін танк, тры баявыя машыны пяхоты, два бронетранспарцёры, адна баявая браніраваная машына, восем аўтамабіляў, два пікапы, баявая машына РСЗА «Град», чатыры гаўбіцы Д-30, а таксама два склады боепрыпасаў;

— на Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі авіяцыі і агнём артылерыі групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Новаміхайлаўка і Вуглядар Данецкай вобласці. Агульныя страты праціўніка на гэтых напрамках склалі да 45 вайскоўцаў, два пікапы, гаўбіца Д-30, а таксама адна самаходная артылерыйская ўстаноўка Krab польскай вытворчасці;

— на Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння забітыя да 10 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя два аўтамабілі, а таксама адна самаходная гаўбіца «Акацыя».

Удары расійскай арміі па тэрыторыі Украіны за суткі:

  • аператыўна-тактычная Авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя нанеслі паражэнне 79 артылерыйскім падраздзяленням УСУ на агнявых пазіцыях, жывой сіле і тэхніцы ў 98 раёнах;
  • сродкі супрацьпаветранай абароны перахапілі дзесяць рэактыўных снарадаў сістэм залпавага агню HIMARS і «Смерч». Акрамя таго, знішчаныя сем украінскіх беспілотных лётных апаратаў.
Иллюстрация: Минобороны РФ
Ілюстрацыя: Мінабароны РФ

Брытанская разведка: Мінабароны Расіі спрабуе аднавіць імідж 155-й брыгады, каб яе няўдачы не асацыяваліся з вайсковым кіраўніцтвам

Мінабароны Расіі, імаверна, праводзіць інфармацыйную аперацыю, каб аднавіць рэпутацыю брыгады, што стала сінонімам нядаўніх ваенных няўдач РФ ва Украіне, піша ваенная разведка Вялікабрытаніі.

У Мінабароны Вялікабрытаніі заўважылі, што цягам сакавіка 2023 года дзеянні 155-й брыгады марской пяхоты актыўна асвятляліся расійскімі СМІ, а таксама вядомым расійскім прапагандыстам Уладзімірам Салаўёвым, які паведамляў, што падчас наведвання размяшчэння брыгады трапіў пад абстрэл.

Таксама ваенная разведка адзначае публічныя заявы пра тое, што байцы злучэння поўныя «цвёрдай рашучасці дасягнуць пастаўленых мэтаў», і згадвае выявы, якія паказваюць, што 155-ы полк перааснашчаецца мадыфікаванымі танкамі.

«Насамрэч 155-я брыгада, імаверна, была пераведзеная ў баяздольны статус не менш за два разы за апошнія шэсць месяцаў праз тое, што яна здзяйсняла тактычна памылковыя лабавыя атакі каля Вуглядара ў Данецкай вобласці. Імкненне Мінабароны адрадзіць яе імідж адлюстроўвае занепакоенасць з нагоды таго, што няўдачы брыгады ўсё часцей асацыяваліся з найвышэйшым расійскім вайсковым кіраўніцтвам», — лічаць у Мінабароны Вялікабрытаніі.

Інстытут па вывучэнні вайны: забойства Татарскага можа быць папярэджаннем Прыгожыну за крытыку Крамля

«Расійскія афіцыйныя асобы і прапагандысты паспяшаліся абвінаваціць Украіну ў арганізацыі „тэрарыстычнай атакі“, у выніку якой загінуў „ваенкар“ Уладлен Татарскі. Да яго забойства, імаверна, могуць быць датычныя сілы ўнутры Расіі», — лічаць эксперты амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW).

Аналітыкі лічаць, што забойства Татарскага ў бары Прыгожына — імаверна, частка больш агульнай тэндэнцыі да эскалацыі ўнутрырасійскіх канфліктаў з удзелам Прыгожына і ПВК Вагнера.

«Забойства Фаміна магло быць задуманае як папярэджанне Прыгожыну, які ўсё часцей падвяргаў сумневу асноўныя тэзісы Крамля пра вайну ва Украіне і нават намякаў на свой інтарэс да пасады прэзідэнта Расіі», — піша ISW.

Ключавыя высновы ISW:

  • расійскія войскі працягвалі абмежаваныя наземныя атакі на лініі Сватава — Крамянная. Расійскія крыніцы сцвярджалі, што яны дасягнулі нязначных поспехаў на паўночны захад ад Крамянной;
  • расійскія войскі працягвалі наступ на Бахмут і яго ваколіцы. Яны, імаверна, захапілі завод АЗОМ на поўначы горада;
  • расійскія войскі працягвалі наносіць удары на лініі Аўдзееўка — Данецк;
  • украінскія сілы нанеслі ўдар па чыгуначным дэпо ў акупаваным Мелітопалі. Гэта трэці ўдар па горадзе за апошні тыдзень.
Карта основных направлений боевых действий на 2 апреля. Изображение: Институт по изучению войны
Карта асноўных напрамкаў баявых дзеянняў на 2 красавіка. Выява: Інстытут па вывучэнні вайны

Ва ўмовах ваенных дзеянняў мы не можам аператыўна праверыць дакладнасць звестак афіцыйных асобаў што да канфлікту. Любыя паведамленні варожых бакоў пра свае і чужыя страты варта ўспрымаць з пэўнай доляй скепсісу.