Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  2. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  3. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  4. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  5. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  6. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  7. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  8. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  9. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  10. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  11. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  12. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  13. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
Читать по-русски


Пытанне з адстаўкай міністра абароны Украіны Аляксея Рэзнікава на гэтым тыдні разглядацца не будзе. Пра гэта паведаміла намесніца старшыні Камітэта Вярхоўнай рады па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і разведкі Мар’яна Безуглая.

Фото: пресс-служба МОУ
Фота: прэс-служба МАУ

Дэпутатка ў сябе ў Facebook напісала, што разгляд пытання «адносна Мінабароны і Мінстратэгпрам пакуль прыпынілі, на гэтым тыдні адставак і прызначэнняў не будзе».

Безуглая патлумачыла, што рашэнне прынятае з улікам рызыкі магчымага наступлення і «для сістэмы ў цэлым перад Рамштайнам (кантактная група па пытаннях дапамогі Кіеву. — Заўв. рэд.)».

Нагадаем, за дзень да гэтага галава кіраўнічай партыі «Слуга народа» ва ўкраінскай Вярхоўнай радзе Давід Арахамія ў сваім тэлеграм-канале паведаміў пра кадравыя прызначэнні і перастаноўкі ў сілавым блоку краіны. Паводле яго, пасаду міністра абароны пакіне Аляксей Рэзнікаў, на яго месца, як сцвярджаў Арахамія, будзе прызначаны кіраўнік ГУР Украіны, генерал-маёр Кірыл Буданаў. Рэзнікава, як сцвярджаў той жа Арахамія, могуць прызначыць на пасаду кіраўніка Міністэрства па стратэгічных галінах прамысловасці.

Сам Рэзнікаў назваў гэтую інфармацыю памылкай, заявіўшы, што з ім гэтае пытанне не абмяркоўвалася.

— Калі раптам мне такая прапанова паступіла б ад прэзідэнта Украіны ці прэм’ер-міністра, то я адмовіўся б ад яе, бо ў мяне няма экспертызы, якая дазваляла б мне якасна быць міністрам Міністэрства па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці. Таму я думаю, што гэта памылка, — заявіў міністр абароны.

Варта адзначыць, што, згодна з Законам аб нацыянальнай бяспецы Украіны, на пасады міністра абароны Украіны і яго намеснікаў дазволена прызначаць толькі цывільных асобаў.