Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  2. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  3. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  4. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  5. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  6. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  7. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  8. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  9. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  10. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  11. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  12. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  13. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
Читать по-русски


Украінскія вайскоўцы паведамілі пра ўдары па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу расійскай арміі і пра адбітыя нападзенні. У Мінабароны РФ заявілі, што знішчылі чарговую пускавую ўстаноўку рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS. Аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны лічаць, што «зорка ўладальніка ПВК Вагнера Яўгена Прыгожына пачала заходзіць». Пераказваем галоўнае са зводак штабоў праціўнікаў і высноваў экспертаў на 334-ы дзень вайны.

Фото: Генштаб ВСУ
Фота: Генштаб УСУ

Генштаб УСУ: удары па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу РФ і адбітыя атакі каля 11 населеных пунктаў

«Вораг вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні на Ліманскім, Аўдзееўскім і Запарожскім напрамках. Працягвае наступальныя дзеянні на Бахмуцкім напрамку. На іншых — вядзе абарону», — паведамілі ў Генштабе УСУ.

За мінулыя суткі УСУ адбілі атакі расійскіх войскаў у раёнах населеных пунктаў Стальмахоўка і Навасёлаўскае Луганскай вобласці і Выемка, Раздолаўка, Белагораўка, Параскавіеўка, Бахмут, Ступачкі, Навабахмутаўка, Першамайскае і Мар'інка Данецкай вобласці.

На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках прыкмет фармавання наступальных груповак праціўніка не выяўлена. На іншых напрамках расіяне абстралялі шэраг населеных пунктаў. Цягам сутак расійскія войскі нанеслі чатыры ракетныя і пяць авіяцыйных удараў. Таксама яны здзейснілі больш за 40 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню.

Паводле звестак вайскоўцаў, украінская авіяцыя нанесла тры ўдары па раёнах канцэнтрацыі праціўніка. Таксама збіты варожы БПЛА «Арлан-10». Украінскія ракетчыкі і артылерысты нанеслі ўдары па чатырох раёнах канцэнтрацыі расійскіх войскаў і трох склады боепрыпасаў.

«Праціўнік працягвае несці страты. Так, гарадская бальніца Днепраруднага Запарожскай вобласці перапоўненая параненымі. Толькі за апошні час дастаўлена каля 150 захопнікаў. У той жа час большасць персаналу бальніцы адмовілася супрацоўнічаць з акупантамі, таму медыкаў накіроўваюць з Расійскай Федэрацыі», — падсумавалі ў Генштабе УСУ.

Иллюстрация: Генштаб ВСУ
Ілюстрацыя: Генштаб УСУ

Мінабароны РФ: атакі па пазіцыях УСУ і чарговы знішчаны HIMARS

У расійскім ваенным ведамстве расказалі пра атакі на пазіцыі УСУ:

— на Купянскім напрамку артылерыяй нанесенае агнявое паражэнне вялікай колькасці жывой сілы 14-й і 92-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Двурэчная, Бераставое Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае Луганскай вобласці;

— на Чырвона-Ліманскім напрамку агнём артылерыі нанесенае паражэнне падраздзяленням 80-й і 95-й дэсантна-штурмавых брыгад УСУ ў раёне Серабранскага лясніцтва. Страты праціўніка склалі да 70 вайскоўцаў, чатыры баявыя браніраваныя машыны і дзве радыёлакацыйныя станцыі контрбатарэйнай барацьбы вытворчасці ЗША AN/TPQ-37 І AN/TPQ-50;

— на Данецкім напрамку добраахвотнікі штурмавых атрадаў пры агнявой падтрымцы аператыўна-тактычнай і армейскай авіяцыі, ракетных войскаў і артылерыі захапілі населены пункт Краснаполле. За суткі на гэтым кірунку забітыя больш за 60 вайскоўцаў ВСУ, знішчаныя дзве баявыя браніраваныя машыны, тры аўтамабілі, дзве гаўбіцы «Мста-Б» і Д-30, а таксама радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы вытворчасці ЗША AN/TPQ-50;

— на Запарожскім напрамку ў выніку комплекснага агнявога паражэння забітыя да 30 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя тры аўтамабілі, а таксама баявая машына рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Град»;

— на Дняпроўскім напрамку высокадакладнай зброяй наземнага базавання нанесенае паражэнне часоваму пункту дыслакацыі падраздзялення 107-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады ў раёне населенага пункта Марганец Днепрапятроўскай вобласці. У выніку ўдару на ўскрытай агнявой пазіцыі знішчаная пускавая ўстаноўка амерыканскай рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS і два аўтамабілі.

Удары расійскай арміі па тэрыторыі Украіны за суткі:

  • аператыўна-тактычная авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя нанеслі паражэнне 63 артылерыйскім падраздзяленням на агнявых пазіцыях, а таксама жывой сіле і ваеннай тэхніцы ў 97 раёнах;
  • сродкі супрацьпаветранай абароны збілі тры ўкраінскія беспілотныя лётныя апараты і перахапілі 14 рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS.
Иллюстрация: Минобороны РФ
Ілюстрацыя: Мінабароны РФ

Брытанская разведка: барацьба з бародамі ў расійскай арміі і крытыка ваеннага кіраўніцтва РФ

Начальнік Генеральнага штаба Расіі Валерый Герасімаў, нядаўна прызначаны камандуючым войскамі ва Украіне, імаверна, пачаў з таго, што паспрабаваў павысіць дысцыпліну вайскоўцаў. З таго часу, як ён прыняў камандаванне, афіцэры спрабавалі забараніць нестандартную вайсковую форму, паездкі на цывільных аўтамабілях, выкарыстанне мабільных тэлефонаў і нестандартныя стрыжкі, паведамляе ваенная разведка Вялікабрытаніі.

«Гэтыя меры былі сустрэтыя скептычна. Больш за ўсё кпінаў было звязана з тым, як павінныя галіцца салдаты. Чыноўнікі самаабвешчанай ДНР назвалі такую расстаноўку прыярытэтаў „фарсам“, які „абцяжарыць працэс знішчэння ворага“. Уладальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын таксама раскрытыкаваў ваеннае кіраўніцтва, заявіўшы, што „вайна — час актыўных і смелых, а не паголеных“», — піша Мінабароны Вялікабрытаніі.

Расійскія войскі працягваюць заставацца ў тупіку і нясуць цяжкія страты. Тое, што Герасімаў надае асаблівую ўвагу другарадным нарматыўным аспектам, імаверна, пацвердзіць асцярогі многіх яго скептыкаў у Расіі. Яго, як і міністра абароны РФ Сяргея Шайгу, усё часцей лічаць адарваным ад рэальнасці — засяроджанымі на прэзентацыі, а не на сутнасці справы, гаворыцца ў штодзённай справаздачы разведкі.

Інстытут па вывучэнні вайны: «Зорка ўладальніка ПВК Вагнера Яўгена Прыгожына пачала заходзіць»

«Зорка ўладальніка ПВК Вагнера Яўгена Прыгожына пачала заходзіць пасля некалькіх месяцаў відавочнага ўздыму. Ён не змог выканаць абяцанне захапіць Бахмут уласнымі сіламі. Падобна, Пуцін вырашыў не спадзявацца на Прыгожына і яго нерэгулярныя сілы і замест гэтага зноў даверыўся Герасімаву, Шайгу і расійскім вайскоўцам», — лічаць эксперты амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW).

Ключавыя высновы ISW:

  • старшыня Дзяржаўнай думы Расіі Вячаслаў Валодзін выступіў з непраўдападобнымі пагрозамі ядзернай эскалацыі ў рамках інфармацыйнай аперацыі, скіраванай на стрымліванне далейшай ваеннай дапамогі Украіне ад Захаду. ISW працягвае лічыць, што Расія наўрад ці выкарыстае ядзерную зброю ва Украіне і вельмі малаімаверна, што скарыстае яе супраць Захаду;
  • расійскія ваенныя блогеры працягвалі абмяркоўваць патэнцыял імавернага буйнога расійскага ці ўкраінскага наступлення і выказвалі здагадкі наконт таго, якія раёны з’яўляюцца найбольш прыярытэтнымі мэтамі;
  • расійскія войскі працягнулі 22 студзеня абмежаваныя контратакі для аднаўлення страчаных пазіцый уздоўж лініі Сватава — Крамянная;
  • расійскія войскі працягвалі наступальныя дзеянні на напрамках Бахмут і Данецк — Аўдзееўка;
  • расійскія крыніцы паведамілі 22 студзеня, што расійскія вайскоўцы працягвалі наступальныя аперацыі на двух кірунках у Запарожскай вобласці, пры гэтым іх асноўныя намаганні былі сканцэнтраваныя на Гуляйполі і Арэхаве. Аднак прадстаўнік Сіл абароны Украіны заявіў, што расійскія войскі не вядуць маштабных аперацый на гэтым кірунку.
Карта основных направлений боевых действий на 22 января. Изображение: Институт по изучению войны
Карта асноўных напрамкаў баявых дзеянняў на 22 студзеня. Выява: Інстытут па вывучэнні вайны

Ва ўмовах ваенных дзеянняў мы не можам аператыўна праверыць дакладнасць дадзеных афіцыйных асобаў пра канфлікт. Любыя паведамленні варожых бакоў пра свае і чужыя страты варта ўспрымаць з пэўнай доляй скепсісу.