Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  2. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  3. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  4. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  5. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  6. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  7. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  8. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  9. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  10. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  11. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  12. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  13. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
Читать по-русски


Былы кіраўнік «Раскосмаса», а цяпер кіраўнік ваенных дарадцаў РФ у акупаваных абласцях Украіны Дзмітрый Рагозін у сераду ўвечары, 21 снежня, быў паранены падчас абстрэлу Данецка — ён адзначаў дзень нараджэння ў мясцовым рэстаране. Раненні атрымаў і старшыня ўрада самаабвешчанай ДНР Віталь Хацэнка, два чалавекі загінулі, пішуць СМІ.

Дзмітрый Рагозін, па яго словах, на перадавой у Запарожскай вобласці. Фота: t.me/rogozin_do

Памочнік Дзмітрыя Рагозіна паведаміў ТАСС, што напярэдадні ўвечары быў абстраляны гатэль на ўскраіне Данецка, дзе ў апошнія месяцы жылі сам экс-кіраўнік «Раскосмаса» і іншыя ваенныя дарадцы.

Рагозін атрымаў раненне ў спіну, але пагрозы жыццю няма — ён шпіталізаваны. Параненыя таксама людзі, якія яго суправаджалі.

Baza спаведамляе, што былы кіраўнік «Раскосмаса» атрымаў аскепкавае раненне мяккіх тканак галавы, пранікальнае аскепкавае раненне ягадзіц, а таксама пранікальнае аскепкавае раненне левага сцягна.

Паводле звестак выдання, усяго падчас абстрэлу загінулі два чалавекі, яшчэ пяцёра параненыя.

Праект SOTA ўдакладняе, што Рагозін знаходзіўся ў рэстаране пры гатэлі «Шэш-беш», дзе адзначаў дзень нараджэння. Таксама быў паранены кіраўнік урада самаабвешчанай ДНР Віталь Хацэнка, яго ахоўнік і яшчэ адзін чалавек забітыя.

Сам Рагозін выказаў здагадку, што абстралялі гатэль невыпадкова — хтосьці нібыта зліў інфармацыю пра яго месцазнаходжанне, перадае РБК.

— Гэта была рабочая сустрэча, вузкім колам і ў спакойнай абстаноўцы пасля вяртання з аднаго з нашых добраахвотніцкіх падраздзяленняў. У гэтым гатэлі мы жылі ўсе апошнія месяцы, і за 8 гадоў праціўнік ні разу не абстрэльваў гэтае месца. Хтосьці зліў інфармацыю, і каля 19.45 адбылося некалькі высокадакладных траплянняў, у тым ліку ў месца, дзе мы непасрэдна знаходзіліся, — заявіў ён, папярэдзіўшы, што «следства вызначыць, адкуль і хто».

Рагозін паведаміў, што яго параніла металічным асколкам 3×4 мм, патрэбная будзе аперацыя.

Яго памочнік удакладніў у каментары ТАСС, што дактары адмовіліся даставаць асколак міны, які трапіў у пазваночнік, і адправілі экс-кіраўніка «Раскосмаса» на перавязку.

Нагадаем, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін звольніў Рагозіна з пасады кіраўніка «Раскосмаса» 15 ліпеня. Да гэтага ён амаль сем гадоў быў старшынёй калегіі Ваенна-прамысловай камісіі Расійскай Федэрацыі.

«Медуза» тады пісала, што Рагозін можа перайсці на працу ў адміністрацыю прэзідэнта. Расійскае выданне «Ведомости» у канцы верасня паведаміла, што Дзмітрый Рагозін можа ўзначаліць новую федэральную акругу — Крымскую. У яе склад увойдуць і сам паўвостраў, і далучаныя ў выніку «рэферэндумаў» тэрыторыі.

У лістападзе 2022 года стала вядома, што Рагозін узначаліў на вайне ва Украіне групу ваенных дарадцаў, якая аказвае ваенна-тэхнічную падтрымку вайскоўцам самаабвешчаных ДНР і ЛНР.