«Ён выглядаў так, нібы спіць. Ён абяцаў не паміраць». Пагутарылі з беларускай з палка Каліноўскага, якая паведамляе пра смерць байцоў29 жнiўня 2024 у 18.45«Не ўсе адразу вераць — беларусы ўжо жыццём бітыя, некаторыя думаюць, што тэлефануюць махляры. І вось тлумачыш: „На жаль, не махляры, здарылася страшнае. Так, ваш сын ці брат вам не паведаміў, але столькі і столькі часу быў на вайне. І гэта не падман — ён пра вас так клапаціўся“. Людзям складана прыняць. Асабліва калі баец — зніклы без звестак, і табе няма чаго паказаць як пацверджанне. Ні фотаздымка, ні цела — толькі мае словы і словы чалавека, які быў з ім побач».