Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  2. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  3. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  4. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  5. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  6. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  7. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  8. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  9. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  10. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  11. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  12. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
Читать по-русски


/

Больш за 90 000 чалавек — надмерная смяротнасць у Беларусі падчас пандэміі COVID-19. Прыблізна столькі жыццяў забраў вірус у 2020−2022 гадах, пішуць «Кіберпартызаны».

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Як падлічылі

Афіцыйную статыстыку па нараджальнасці і смяротнасці ў Рэспубліцы Беларусь перасталі публікаваць з траўня 2020 года. Рэальную карціну па нараджальнасці, смяротнасці, адтоку працоўнага насельніцтва з краіны чыноўнікі трымаюць у таямніцы.

Аднак «Кібепартызаны» атрымалі базы дадзеных па ўсіх памерлых грамадзянах Беларусі да 2024 года з афіцыйнымі прычынамі смерці.

Дзякуючы гэтаму яны высветлілі рэальную статыстыку смерці ў перыяд пандэміі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі.

Паводле звестак Белстата, з 2014-га да 2020 года па ўсёй краіне ў сярэднім памірала 10 тыс. людзей за месяц, то-бок 120 тыс. за год. «Кіберпартызаны» праверылі гэтыя паказчыкі, падлічыўшы колькасць памерлых за 2018−2019 гады.

Иллюстрация: «Киберпартизаны»
Ілюстрацыя: «Кіберпартызаны»
Иллюстрация: «Киберпартизаны»
Ілюстрацыя: «Кіберпартызаны»

Такім чынам, падчас падвядзення статыстыкі «Кібепартызаны» ўмоўна прымалі за надмерную смяротнасць усе паказчыкі звыш 10 тыс. за месяц.

Дадзеныя па агульнай колькасці памерлых у Рэспубліцы Беларусь за кожны месяц з 2020-га да 2022 года прадстаўленыя на графіках ніжэй.

Иллюстрация: «Киберпартизаны»
Ілюстрацыя: «Кіберпартызаны»
Иллюстрация: «Киберпартизаны»
Ілюстрацыя: «Кіберпартызаны»
Иллюстрация: «Киберпартизаны»
Ілюстрацыя: «Кіберпартызаны»

Такім чынам, надмерная смяротнасць у Беларусі за перыяд з 2020-га да 2022 года склала больш за 90 000 чалавек.

«Кіберпартызаны» таксама падвялі агульную статыстыку смяротнасці за некалькі гадоў з 2018-га да 2023 года. Гэтыя дадзеныя ілюструюць рост смяротнасці ў 2020−2021 гадах, які супадае з пандэміяй каранавіруса, і вяртанне да ніжэйшых паказчыкаў у 2022−2023 гадах.

Иллюстрация: «Киберпартизаны»
Ілюстрацыя: «Кіберпартызаны»

Якой колькасці беларусаў паставілі каранавірус як прычыну смерці?

Паколькі ў перыяд пандэміі дактарам у Беларусі часцяком фактычна забаранялі ставіць COVID-19 як афіцыйную прычыну смерці, яе пісалі ў дакументах вельмі абмежавана. Мы не арыентаваліся на гэты паказчык для вызначэння рэальнай смяротнасці ад каранавіруса. Але для статыстыкі прыводзім колькасць чалавек, якім паставілі як афіцыйныя прычыны смерці:

  • B34.2 Каранавірусная інфекцыя неўдакладненая.
  • B97.2 Каранавірусы як прычына хваробаў, класіфікаваных у іншых рубрыках.

«Кіберпартызаны» перадалі для даследавання базы дадзеных па памерлых у Рэспубліцы Беларусь (без адчувальных асабістых звестак) у Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі ByMedSol.

«Спадзяёмся, што аналіз спецыялістаў дапаможа дэталізаваць статыстыку рэальнай смяротнасці ў Рэспубліцы Беларусь, якую дагэтуль рэжым Лукашэнкі старанна хавае ад беларусаў», — пішуць яны.

Нагадаем, раней BYPOL апублікаваў сваё даследаванне па смяротнасці ад каранавіруса. Яно грунтавалася на двух дакументах. Першым — рэальнай колькасці зарэгістраваных выпадкаў COVID-19 у Беларусі з разбіўкай па абласцях (дадзеныя з пачатку 2020 года да 25 студзеня 2023 года). Другім — спісе памерлых з прычынамі смерці ад мінскага патолагаанатамічнага бюро (з 25 сакавіка 2020 года да 2 лістапада 2021 года). Выкарыстоўваючы гэтыя дадзеныя, расследавальнікі дапусцілі, што калі надмерная смяротнасць у Беларусі змянялася прыблізна гэтак жа, як колькасць зарэгістраваных смерцяў ад кавіду па свеце, то за 2020−2024 гады надмерная смяротнасць у Беларусі можа дасягаць 109 000 чалавек. Калі не яшчэ больш.