У Беларусі нярэдкія судовыя працэсы, падчас якіх мужчыны аспрэчваюць сваё бацькоўства. Але часам ініцыятаркамі такіх справаў выступаюць і жанчыны — такая гісторыя адбылася ў Віцебску, а мы даведаліся пра яе з банка судовых рашэнняў.
Пара з Віцебска вырашыла ўзяць шлюб, неўзабаве нарадзілася дзіця. Шлюб не задаўся, і пазней муж і жонка развяліся. Праз нейкі час жанчына звярнулася ў суд, каб выключыць бацькоўства ў дачыненні да дачкі ўжо былога мужа.
«Па меры сталення дачкі выявілася яе падабенства з іншым мужчынам, з якім яна сустракалася да замужжа. Для таго каб пераканацца ў тым, хто бацька дзіцяці, знайшла біялагічнага бацьку дачкі і прапанавала яму зрабіць ДНК-тэст, па выніках якога імавернасць бацькоўства іншага мужчыны склала 99,999998%», — гаварылася ў заяве жанчыны.
Яе былы муж не пярэчыў.
У выніку суд вырашыў выключыць з запісу акта нараджэння дзіцяці звесткі пра бацькоўства экс-мужа.
Чытайце таксама