Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  2. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  3. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  4. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  5. Путин меняет формулировки по отношению к Зеленскому, украинской власти и участию Европы в переговорах — и вот с какой целью
  6. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  7. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  8. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  9. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  10. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  11. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  12. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
Читать по-русски


Беларускія студэнты сутыкаюцца з новай праблемай падчас навучання ў польскіх ВНУ па спецыяльнасцях, якія прадугледжваюць працу з дзецьмі: у іх патрабуюць даведкі пра несудзімасць. Падача такіх дакументаў праблематычная для тых, хто сутыкаўся на радзіме з палітычным пераследам, піша MOST.

Снимок используется в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Змены ў правілах навучання звязаныя з прынятымі папраўкамі да польскага закона «Пра супрацьдзеянне сэксуальным злачынствам і абарону няпоўнагадовых». Так званы закон Камілка, названы па імені хлопчыка, які загінуў пасля здзекаў айчыма, уводзіць дадатковыя меры абароны дзяцей. Яны датычаць у тым ліку супрацоўнікаў, якія ў працэсе працы маюць кантакт з няпоўнагадовымі, і будучых прадстаўнікоў гэтых прафесій, што праходзяць практыку. Працоўныя адносіны з такімі супрацоўнікамі не могуць быць заключаныя, калі яны былі асуджаныя за злачынствы на сэксуальнай глебе ці на глебе наркотыкаў. Таму цяпер яны павінныя паказаць даведку пра адсутнасць судзімасці.

Закон датычыць перш за ўсё педагагічных работнікаў, але таксама медсясцёр і дактароў, абслуговага персаналу дзіцячых установаў.

Закон не прадугледжвае выключэнняў для замежных студэнтаў, піша Onet. Калі краіны, адкуль яны прыязджаюць, вядуць адпаведны рэестр злачынстваў, яны павінныя падаць даведкі. Гэта можа быць праблемай для тых, каму небяспечна вяртацца ў Беларусь або прасіць такія дакументы.

У Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, напрыклад, даведкі пра несудзімасць патрабуюцца для праходжання практыкі падчас навучання на дзесяці напрамках. Гэта спецыяльнасці, якія патрабуюць праходжання практыкі ў школах ці бальніцах. Універсітэт патрабуе падаць дакументы да 1 кастрычніка. Студэнты, якія не могуць паказаць неабходныя дакументы, маюць права папрасіць пра адтэрміноўку практыкі з няпоўнагадовымі на наступныя семестры, аднак гэта будзе толькі часовым рашэннем праблемы.

Чытайце таксама