Сілавікі затрымалі на мяжы беларуску, якая некалькі гадоў прабыла за мяжой. Яе «пакаяльнае» відэа апублікаваў 30 жніўня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Паводле папярэдняй інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», затрыманую завуць Кацярына Быстракова.
На камеру дзяўчыну прымусілі расказаць пра тое, што падчас праверкі тэлефона на мяжы ў яе знайшлі «доказы ўдзелу ў пратэсце».
— У 2020 годзе я ўдзельнічала ў пратэсных рухах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Падарожнічала па свеце, а таксама па краінах Заходняй Еўропы. Ацаніўшы тыя цяжкасці і нягоды, з якімі я магла б сутыкнуцца, пражываючы ў гэтых краінах, я прыняла рашэнне вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб працягваць жыць, працаваць, развівацца і, што для мяне вельмі каштоўна, ствараць сям’ю на нашай беларускай зямлі, — вымусілі сказаць пад запіс затрыманую.
У тэлеграм-канале ГУБАЗіК удакладнілі, што дзяўчына была за мяжой «некалькі гадоў». Які ў яе цяпер працэсуальны статус і ці дагэтуль яна за кратамі, не ўдакладняецца.
Чытайце таксама