Былога палітвязня Рамуальда Улана зноў асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму». Суд прайшоў у Смаргоні 23 красавіка, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Рашэнне суда пакуль невядомае. Раней Рамуальд Улан прызнаваўся, што збіраецца закрыць свае сацсеткі, каб там зноў не знайшлі «чагосьці забароненага».
Нагадаем, што Рамуальд Улан — былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты» Смаргоні. У студзені 2021 года яго асудзілі на 2,5 года «хіміі». Улана абвінавацілі ў распаўсюдзе загадзя ілжывай інфармацыі, якая зневажае гонар і годнасць супрацоўнікаў міліцыі. Летась у траўні яго вызвалілі па амністыі.
Пасля вызвалення Улана ўжо двойчы затрымлівалі. Агулам яго асудзілі на дзесяць сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».