Сілавікі затрымалі журналіста «Вечернего Бобруйска» Дзяніса Носава, відэа з ім апублікаваў праўладны канал. Як стала вядома «Медыязоне», да Носава прыйшлі ў мінулы панядзелак, 8 красавіка.
На «пакаяльным» відэа журналіст кажа, што затрыманы таму, што з 2020 года адпраўляў у Telegram сваім знаёмым «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама што пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне падпісаўся на «экстрэмісцкія» каналы, каб быць «у курсе падзей».
Яго таксама прымусілі сказаць, што ён «будзе адпраўлены ў ІЧУ за свае дзеянні».
Паводле інфармацыі «Медыязоны», журналіста асудзілі на 15 сутак па артыкуле пра распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт.19.11 КаАП).