У пунктах пропуску на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам захоўваюцца доўгія чэргі з легкавых аўтамабіляў і фур. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржпамежкамітэта.
Станам на 20.00 18 сакавіка самы напружаны кірунак — Літва. Тут у пунктах пропуску прастойвае 240 легкавікоў (па 120 у пунктах пропуску «Каменны Лог» і «Беняконі») і 2290 велікагрузаў (1140 — у «Каменным Логу», 1150 — у «Беняконях»).
Выезду ў Польшчу ўвечары панядзелка чакаюць 270 легкавікоў і 22 аўтобусы ў пункце пропуску «Брэст» і 300 фур у «Казловічах».
На латвійскім напрамку ў «Грыгораўшчыне» стаіць 20 легкавікоў і 720 велікагрузаў.