Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  2. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  3. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  4. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  5. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  6. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  7. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  8. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  9. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  10. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  11. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  12. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  13. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  14. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
Читать по-русски


Суд Полацкага раёна і Полацка 28 лютага разгледзеў справу дырэктаркі Полацкага дзяржаўнага прафліцэя сельгасвытворчасці Ірыны Кісялёвай, якую абвінавачвалі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і злоўжыванні імі, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Ирина Киселева. Фото: БЕЛТА
Ірына Кісялёва. Фота: БЕЛТА

Паводле матэрыялаў судовага паседжання, жанчына ў студзені 2019 года, займаючы пасаду дырэктаркі прафліцэя і карыстаючыся сваімі паўнамоцтвамі, фіктыўна працаўладкавала ў гэтую навучальную ўстанову свайго сужыцеля, прычым на пасаду з высокім заробкам. У выніку са студзеня 2019 года да верасня 2021 года «ліпаваму супрацоўніку» неабгрунтавана налічылі заробак і іншыя выплаты агульнай сумай 28 495,20 рубля.

Аднак гэтага «дадатковага заробку» ёй, мяркуючы з усяго, было мала. Жанчына забірала частку заробку ў супрацоўнікаў установы, якой кіравала. Так, з сакавіка 2019 года да кастрычніка 2022 года яна сістэматычна і незаконна патрабавала ад сваіх сямі падначаленых, каб яны самі або праз іншых работнікаў аддавалі ёй частку свайго заробку для пакрыцця за іх кошт фінансавых патрэбаў узначаленага ёю прафліцэя. Такім чынам яна прысвоіла не менш за 6470 рублёў.

У выніку суд прызнаў яе вінаватай у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў і злоўжыванні імі і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тры гады без штрафу з пазбаўленнем права займаць кіраўнічыя пасады цягам пяці гадоў. Ёй далі адтэрміноўку на два гады.

Прысуд суда не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Цікава, што Ірына Кісялёва ў сакавіку 2022 года была названая «Жанчынай года — 2021» у намінацыі «Паспяховы кіраўнік». Яе кандыдатуру выбралі Віцебская абласная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» і Віцебскі аблвыканкам.

Акрамя таго, у яе ёсць дыплом «Чалавек года Віцебшчыны» за 2014 год, некалькі ўзнагародаў Міністэрства адукацыі, граматы і падзякі рознага ўзроўню.