Пісьменнік Саша Філіпенка расказаў, хто напісаў на яго данос
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Пісьменнік Саша Філіпенка, у дачыненні да якога сілавікі распачалі крымінальную справу, у інтэрв'ю Deutsche Welle расказаў, што данос на яго напісаў ягоны дзядуля.

Писатель Саша Филипенко. Фото: «Зеркало»
Пісьменнік Саша Філіпенка. Фота: «Люстэрка»

— На мяне данос напісаў мой дзед, які прысеў да тэлевізара і назіраў вельмі доўга за тым, што адбываецца, паверыў прапагандзе, палічыў, што я здраднік, і напісаў адкрыты ліст, у якім прагаварыў усё, чаму яго навучыла прапаганда, — сказаў пісьменнік.

Нагадаем, пісьменнік і журналіст Саша Філіпенка ў 2020 годзе быў вымушаны з’ехаць у Еўропу. Некаторыя яго творы перакладзеныя на мноства моваў і ўваходзілі ў спісы бэстсэлераў. Пісьменнік займаецца прасоўваннем беларускага пытання і не раз выступаў у заходніх медыя.

У лістападзе 2023 года ў доме бацькоў Сашы Філіпенкі прайшоў ператрус, яго бацьку — Аляксандра — затрымалі. Пазней суд Першамайскага раёна Мінска арыштаваў яго на 13 дзён. У лютым у інтэрв'ю «Новай газеце» пісьменнік расказаў, што ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Па якім артыкуле — невядома.