Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  2. Путин меняет формулировки по отношению к Зеленскому, украинской власти и участию Европы в переговорах — и вот с какой целью
  3. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  4. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  5. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  6. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  7. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  8. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  9. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  10. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  11. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  12. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
Читать по-русски


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу пра замах на забойства двух медыцынскіх работнікаў — у суботу, 10 лютага, мужчына з сякерай напаў на фельчараў выязной брыгады. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Фото: пресс-служба СК
Сякера, з якой мужчына напаў на брыгаду хуткай дапамогі. Фота: прэс-служба СК

Брыгада прыехала ў кватэру дома на вуліцы Пржэвальскага ў Мінску, каб шпіталізаваць 33-гадовага мужчыну ў псіхіятрычную клініку. Да медыкаў звярнуўся бацька мужчыны. Яго сын ужо больш за 10 гадоў пакутуе на псіхічны разлад, і літаральна 6 лютага яго выпісалі, але лепш яму не стала.

Медыкі, якія прыехалі, папрасілі мужчыну падняцца з ложка, апрануцца і ісці з імі. Пацыент пачаў паводзіць сябе агрэсіўна, тады адзін з фельчараў вырашыў выклікаць міліцыю, але зрабіць гэта не паспеў.

«Мужчына за сваёй спінай пачуў дзіўныя гукі. Павярнуўшыся, ён убачыў, што яго калегу па галаве наносяць ўдары сякерай. Медык паспрабаваў выратаваць напарніка, аднак сам быў траўмаваны аналагічным чынам. На крыкі прыбег бацька, які паваліў сына на падлогу і выбіў прыладу з рук», — расказалі ў СК.

Медыкам удалося выбегчы на двор, кіроўца машыны меддапамогі, які ўбачыў іх, выклікаў хуткую і міліцыю.

У выніку здарэння пацярпелі двое медыкаў 32 і 40 гадоў. На сёння стан мужчын ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Папярэдне выявілі, што сумарна ім нанеслі не менш за 20 удараў сякерай у вобласць галавы і твару.

У дачыненні да 33-гадовага мужчыны завялі крымінальную справу па ч.1 арт. 14 і п. 1 ч. 2 арт. 139 (Замах на забойства дзвюх асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ён затрыманы і змешчаны ў РНПЦ псіхічнага здароўя.

Нагадаем, у Мінску 10 лютага брыгада медыкаў прыехала, каб забраць 33-гадовага мужчыну і даставіць яго ў бальніцу. Пацыент нечакана напаў на медыкаў з сякерай.