У Віцебску абвясцілі прысуд Дзмітрыю Палякову, які абвінавачваўся ў абразе супрацоўнікаў міліцыі, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю» са спасылкай на рашэнне суда.
Паводле версіі абвінавачання, знаходзячыся ў Германіі, мужчына апублікаваў у тэлеграм-чаце 28 жніўня, 7 верасня і 27 верасня 2021 года некалькі каментароў, «якія ўтрымліваюць ненарматыўную форму маўленчага выказвання» ў адрас кіраўнікоў падраздзяленняў АУС.
Пазней Дзмітрый Палякоў вярнуўся на радзіму і быў затрыманы. Сваю віну ён прызнаў. 29 студзеня суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў паўтара года калоніі агульнага рэжыму. З яго таксама спагналі 100 базавых велічынь (4000 рублёў) штрафу і абавязалі выплаціць траім «пацярпелым» агулам 5500 рублёў.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.