Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  2. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  3. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  4. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  5. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  6. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  7. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  8. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  9. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  10. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  11. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  12. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  13. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  14. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  15. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  16. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
Читать по-русски


Праўладная актывістка Вольга Бондарава часта абгрунтоўвае свае ініцыятывы дзіўнымі або адкрыта скажонымі ўяўленнямі пра гісторыю нашай краіны. Нядаўна ў тэлеграм-канале жанчыны з’явіўся чарговы тэкст, у якім яна — мяркуючы з усяго, праз няведанне — паўстала супраць савецкіх ордэнаў Чырвонай Зоркі і Чырвонага Сцяга (пры тым што фармальна Бондарава займае пасаду ў праўладнай Камуністычнай партыі — і нават балатуецца ад яе ў дэпутаты Мінгарсавета). Таксама пад удар трапілі афіцыйныя гербы Віцебскай вобласці і Лепеля, а яшчэ сімволіка ДАІ. Тлумачым, што не так са сцверджаннямі адыёзнай актывісткі.

Шевроны различных воинских частей вооруженных сил Беларуси на сайте интернет-магазина «Старший прапорщик». Красным цветом обведены те из них, которые Ольга Бондарева по разным причинам посчитала крамольными. Здесь внимание Бондаревой привлекли красно-бело-
Шаўроны розных вайсковых частак Узброеных сіл Беларусі на сайце інтэрнэт-крамы «Старшы прапаршчык». Чырвоным колерам абведзеныя тыя з іх, якія Вольга Бондарава з розных прычын палічыла крамольнымі. Тут увагу Бондаравай забралі чырвона-бела-чырвоныя стужкі савецкіх баявых ордэнаў. Выява з тэлеграм-канала Вольгі Бондаравай

Бондарава супраць савецкіх баявых ордэнаў

Пад крытыку Бондаравай у ноч з 27 на 28 студзеня трапіла рэклама інтэрнэт-крамы «Старшы прапаршчык» індывідуальнага прадпрымальніка Андрэя Зубарава, якую даносчыца знайшла на сайце Onliner.by.

ІП зарэгістраваны ў Брэсце і ўжо 11 гадоў займаецца продажам армейскай экіпіроўкі і рыштунку, а таксама сімволікі і адметных знакаў — армейскіх шаўронаў, значкоў, пагонаў, зорак, эмблем, кукард і гэтак далей. Зразумела, у 2024 годзе ў асартыменце крамы няма нічога, што нават аддалена намякала б на гістарычную сімволіку Беларусі, якую ў 2020 годзе выкарыстоўвалі пратэстоўцы і якую ўлады пасля гэтага абвясцілі «экстрэмісцкай».

Вось тэкст Вольгі Бондаравай (арфаграфія, пунктуацыя і асаблівасці лексікі аўтаркі захаваныя):

«Кстати, об Онлайнере, который вовсю пиарится экстремистским „Зеркалом“.

На ресурсе рекламируется интернет-магазин „Прапор-НАТО“, торгующий шевронами в змагарском бчб-стиле.

Как Вам, например, шеврон ГАИ с дружественной НАТОвским туристам подписью „Police“?

Наследие экстремиста-фальсификатора Ляхора нам еще долго придется вычищать, уж больно много эта тварь нагадила. Но уверена: с помощью силовиков мы обязательно справимся».

Як ужо згадвалася вышэй, на сайце «Старшага прапаршчыка» наогул няма ўзораў прадукцыі з выкарыстаннем гістарычнай сімволікі Беларусі, якую Бондарава называе «змагарскім бчб-стылем». Адзначым, што ўвогуле было б вельмі складана зразумець, што менавіта праўладная актывістка мае на ўвазе — але яна суправадзіла свой пост скрыншотамі старонак сайта з асартыментам. На іх яна чырвонай рамкай абвяла ўзоры «змагарскіх», на яе думку, шаўронаў.

Шевроны различных воинских частей вооруженных сил Беларуси на сайте интернет-магазина «Старший прапорщик». Красным цветом обведены те из них, которые Ольга Бондарева по разным причинам признала крамольными. Здесь внимание Бондаревой привлекли красно-бело-
Шаўроны розных вайсковых частак Узброеных сіл Беларусі на сайце інтэрнэт-крамы «Старшы прапаршчык». Чырвоным колерам абведзеныя тыя з іх, якія Вольга Бондарава з розных прычын палічыла крамольнымі. Тут увагу Бондаравай забралі чырвона-бела-чырвоныя стужкі савецкіх баявых ордэнаў. Выява з тэлеграм-канала Вольгі Бондаравай

Асноўная частка з іх утрымлівае яркую і прыкметную чырвона-бела-чырвоную стужку. З гэтага можна зрабіць выснову, што для Бондаравай крамольным выглядае ўжо любое спалучэнне чырвонага і белага. І чырвона-бела-чырвонае спалучэнне на нарукаўных знаках (шаўронах) беларускіх вайсковых частак яна аўтаматычна ўспрымае як бел-чырвона-белы сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918−1919 гадах і Рэспублікі Беларусь у 1991−1995 гадах.

Насамрэч на сайце выяўленыя афіцыйныя шаўроны вайсковых частак Беларусі, праекты якіх былі ўхваленыя геральдычным саветам Узброеных сіл.

Пры гэтым чырвона-бела-чырвоная стужка — гэта не нейкая дзіўная алюзія на бел-чырвона-белы гістарычны сцяг Беларусі, а ордэнская стужка, устаноўленая:

  • для савецкага ордэна Чырвонай Зоркі (дакладней гэты геральдычны элемент апісваецца як шаўковая муаравая стужка «колеру бардо з падоўжнай шэрай паласой пасярэдзіне»;
  • для савецкага ордэна Чырвонага Сцяга (стужка ў выглядзе белай паласы з дзвюма чырвонымі палосамі бліжэй да бакоў і тонкімі белымі палоскамі па самым краі).
Советские ордена Красного Знамени (слева) и Ленина. На орденских колодках видны ленты характерных для этих наград цветов – в том числе бело-красно-бело-красно-белая для ордена Красного Знамени. Фото: d_kiselev, Public Domain, commons.wikimedia.org
Савецкія ордэны Чырвонага Сцяга (злева) і Леніна. На ордэнскіх калодках відаць стужкі характэрных для гэтых узнагарод колераў — у тым ліку чырвона-бела-чырвоная для ордэна Чырвонага Сцяга. Фота: d_kiselev, commons.wikimedia.org

Гэтымі ордэнамі ўзнагароджваліся не толькі вайскоўцы, але і цэлыя фарміраванні, многія з якіх аказаліся пасля распаду СССР на тэрыторыі незалежнай Беларусі, увайшлі ў склад яе Узброеных сіл — і атрымалі ў спадчыну як самі ўзнагароды, так і іх згадку ў сваіх поўных назвах.

Так, поўная назва аднаго з фарміраванняў, чый шаўрон з чырвона-бела-чырвонай стужкай не спадабаўся Бондаравай, — 2-я ордэна Чырвонай Зоркі інжынерная брыгада (менавіта такія шаўроны вайскоўцы брыгады, вядома, носяць і пасля 2020 года). А ўзнагароджаная ордэнам Чырвонага Сцяга мехбрыгада ў поўнай форме вядомая як 19-я асобная гвардзейская механізаваная Мікалаеўска-Будапешцкая Чырванасцяжная ордэна Суворава брыгада. Зрэшты, шаўрону гэтага злучэння з пункту гледжання Бондаравай «пашанцавала» двойчы — на яго трапіла яшчэ і «Пагоня» (але пра яе крыху пазней).

Такім чынам, відаць, што пошукі гістарычнай беларускай сімволікі, якую актыўна выкарыстоўвалі прыхільнікі пратэсту ў 2020 годзе і якую пасля гэтага ўлады пачалі лічыць «экстрэмісцкай», навялі Вольгу Бондараву на ордэнскія стужкі савецкіх баявых узнагарод.

Бондарава супраць Лепеля і Віцебскай вобласці

Акрамя савецкага баявога ордэна пад раздачу Бондаравай трапілі афіцыйныя гербы Віцебскай вобласці і Лепеля. Прычына прыкладна тая ж — нізкая гістарычная эрудыцыя жанчыны і яе слабая інфармаванасць пра гістарычную і афіцыйную геральдыку беларускіх гарадоў і рэгіёнаў.

Шевроны с гербами Лепеля и Витебской области. Изображения из телеграм-канала Ольги Бондаревой
Шаўроны з гербамі Лепеля і Віцебскай вобласці. Выявы з тэлеграм-канала Вольгі Бондаравай

На сайце прадстаўленыя шаўроны адразу некалькіх вайсковых частак 19-й асобнай механізаванай брыгады, якая дыслакуецца ў Лепельскім раёне (вайсковы гарадок Заслонава). Афіцыйны герб Лепеля ўяўляе сабой французскі шчыт са срэбнай «Пагоняй» на чырвоным фоне, вянчае яго залатая гарадская карона з трыма зубцамі. Менавіта ў такім выглядзе ён і трапіў на шаўроны вайсковых частак.

Аналагічным чынам «экстрэмісцкая сімволіка» прывярзлася Бондаравай і на шаўроне МНС Віцебскай вобласці — там «Пагоня» выятупае часткай афіцыйнага герба гэтага рэгіёну. Абодва сімвалы (і Лепеля, і Віцебскай вобласьці) зацверджаныя, дарэчы, указам Лукашэнкі ў 2009 годзе.

Бондарава супраць ДАІ

Таксама Вользе Бондаравай не спадабаўся прадстаўлены на сайце «Старшага прапаршчыка» варыянт шаўрона Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі. На ім разам з надпісам на беларускай мове «Дзяржаўтаінспекцыя» размясціўся і яе англамоўны пераклад Road Police.

Шеврон ГАИ Беларуси. Изображение из телеграм-канала Ольги Бондаревой
Шаўрон ДАІ Беларусі. Выява з тэлеграм-канала Вольгі Бондаравай

Слова Police Бондарава чамусьці назвала «дружалюбным НАТАўскім турыстам».

Нагадаем, англійская мова — самая распаўсюджаная ў свеце мова міжнародных зносін, колькасць носьбітаў якой больш чым у паўтара разу перавышае колькасць насельніцтва ўсіх краін NATO — у тым ліку неангламоўных (такіх у альянсе пераважная большасць). Дарэчы, менавіта англійскай мовай за мяжой часта карыстаюцца і беларускія турысты.

У сваю чаргу прадстаўлены шаўрон шырока выкарыстоўваецца Дзяржаўтаінспекцыяй — на сайце Дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА лёгка знайсці навіны (у тым ліку апублікаваныя пасля 2020 года), праілюстраваныя здымкамі формы менавіта з такім варыянтам сімволікі ведамства.

Дарэчы, выява на шаўроне аўтамабіля ДАІ, у абрысах якога адгадваецца мадэль нямецкай маркі Mercedes-Benz, у Бондаравай пытанняў чамусьці не выклікала.

Бондарава супраць Віктара Ляхара

Апошні пасаж у тэксце Бондаравай прысвечаны Віктару Ляхару — гісторыку і мастаку, які ў 2001−2018 гадах уваходзіў у склад геральдычнага савета пры Лукашэнку. У 1987 годзе спецыяліст скончыў Львоўскае вышэйшае вайскова-палітычнае вучылішча, працаваў мастаком у часопісе «Армія» і захапляўся рэканструкцыяй вайсковай формы розных эпох. Таксама ён займаўся стварэннем сімволікі і атрыбутыкі — прычым не толькі вайсковай. Так, Ляхар распрацаваў эмблему для МЗС, АМАПа, ГУБАЗіКа і афіцыйныя выявы гербаў для многіх беларускіх гарадоў і рэгіёнаў.

У 2022 годзе кнігу Ляхара «Военная история Беларуси» прызналі «экстрэмісткай». Хутчэй за ўсё, уладам не спадабалася імкненне аўтара да аб’ектыўнасці, дзякуючы чаму на старонках выдання адлюстраваная ў тым ліку і гістарычная вайсковая сімволіка беларусаў у тыя перыяды, калі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі дзяржаўнымі. Вядома, тады нікому і ў галаву не прыходзіла называць «экстрэмісцкай» гэтую частку гістарычнай і культурнай спадчыны беларусаў.

Из книги «Военная символика белорусов. Знамёна и мундиры». Фото: ay.by
З кнігі «Военная символика белорусов. Знамёна и мундиры». Фота: ay.by

«Я заўсёды пісаў пра розныя часы — ад Полацкага княства да сучаснасці. Лічу, што ніхто не мае права нажніцамі выразаць кавалкі гісторыі на сваё меркаванне. Для кожнай эпохі я з павагай рабіў свае ілюстрацыі. Але калі людзі спрабуюць нешта выразаць, то гэта не крыўдна, а неяк, ведаеце, брыдка, смешна і сумна адначасова. Застаецца толькі паціскаць плячыма», — каментаваў тое рашэнне сам Віктар Ляхар.

Бондарава называе гісторыка і спецыяліста па геральдыцы, сябра Міжнароднага саюза дызайнераў Ляхара «экстрэмістам-фальсіфікатарам». Такая абраза з вуснаў чалавека, які блытае чырвона-бела-чырвоную ордэнскую стужку ад савецкага ордэна Чырвонай Зоркі з бел-чырвона-белым гістарычным сцягам Беларусі, гучыць прынамсі анекдатычна.

Але практыка паказвае, што ў цяперашняй Беларусі менавіта меркаванне Вольгі Бондаравай, чые веды ў гісторыі нашай краіны дазваляюць ёй дапускаць найгрубейшыя памылкі, часцяком служыць адпраўным пунктам для многіх рашэнняў уладаў.