Стала вядома пра затрыманне ў Быхаве сына пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава — Арцёма. Пра гэта паведамляе праваабарончы праект MAYDAY.
Паводле звестак праваабаронцаў, яго арыштавалі ў сярэдзіне снежня 2023 года па адміністрацыйнай справе ў Быхаве. Дома ў яго правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку. Цяпер на Арцёма Антонава завялі крымінальную справу. Яго абвінавацілі ў «абразе Аляксандра Лукашэнкі».
Нагадаем, што самога пісьменніка, які быў уласным карэспандэнтам газеты «Частный детектив», а таксама супрацоўнічаў з сайтамі Магілёў.media і 6TV, таксама затрымлівалі. Яго прымушалі прызнацца ў тым, што ён працаваў на партал Магілёў.media. Пасля гэтага ён двое сутак прабыў у ІЧУ, а пасля выхаду адтуль пакінуў Беларусь.