Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  2. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  3. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  4. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  5. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  6. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  7. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  8. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  9. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  10. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  11. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  12. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  13. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  14. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
Читать по-русски


Начальніка аддзела спорту і турызму Жлобінскага райвыканкама Яўгена Ахрэменку 28 снежня 2023 года асудзілі на 15 сутак арышту, паведамілі гомельскія праваабаронцы. Пасля суда мужчыну звольнілі з працы.

Бывший начальник отдела спорта и туризма Жлобинского райисполкома Евгений Ахременко. Фото: «Новы дзень»)
Былы начальнік аддзела спорту і турызму Жлобінскага райвыканкама Яўген Ахрэменка. Фота: «Новы дзень»

Яўгена Ахрэменку арыштавалі за лайк, які ён паставіў на адной са старонак у Instagram, прызнаных экстрэмісцкімі. Справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) разглядала суддзя Наталля Качалава, і працэс быў адкрытым.

Згодна з матэрыяламі суда, Ахрэменка «ў сацыяльнай інтэрнэт-сетцы Instagram на асабістай старонцы адзначыў як упадабаную публікацыю ў суполцы Free_Zhlobin, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Тым самым ён «павялічыў ахоп аўдыторыі для яе прагляду, чым распаўсюдзіў інфармацыйную прадукцыю названай суполкі».

Скриншот с сайта Жлобинского райисполкома
Скрыншот з сайта Жлобінскага райвыканкама

У пасце, які лайкнуў Ахрэменка, аўтары «віншавалі» з днём прафнепрыдатнасці супрацоўнікаў КДБ, адзначаюць праваабаронцы.

Сам Ахрэменка падчас судовага працэсу віну прызнаў часткова і патлумачыў, што гэта было зроблена ненаўмысна, выпадкова. Паводле яго, мэты распаўсюду ён не меў, бо перачытваў публікацыі названай суполкі з мэтай выяўлення і спынення супрацьпраўных дзеянняў з боку падначаленых супрацоўнікаў і спартоўцаў. Але на вынік суда пакаянне чыноўніка не паўплывала, як і тое, што Ахрэменка мае трох няпоўнагадовых дзяцей: 15 сутак арышту з канфіскацыяй мабільнага тэлефона, з дапамогай якога чыноўнік паставіў лайк.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў Instagram самога Ахрэменкі кантэнт выключна «ідэалагічна правільны»: граматы ад іншых чыноўнікаў, афіцыйныя мерапрыемствы, спорт. Таму не выключана, што Ахрэменка сапраўды не хлусіў у судзе, але, як можна ўбачыць, гэта нікога не цікавіць, і аналагічныя паводзіны нікога не ўратуюць, падкрэслівае «Гомельская вясна».

Раней пра затрыманне чыноўніка і суд над ім першым напісаў акурат паблік Free Zhlobin. Пазней выданне «Флагшток» звярнулася ў райвыканкам, дзе паведамілі, што Ахрэменкі «няма і не будзе ўжо», бо ён «з пачатку новага года не працуе».

У 2019 годзе Ахрэменка займаў пасаду загадчыка сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму Жлобінскага райвыканкама, як мінімум у 2021 годзе стаў начальнікам профільнага аддзела. Паводле інфармацыі сайта chinovniki.info, у 2019 годзе Ахрэменка быў намеснікам старшыні ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 4 Жлобінскай выбарчай акругі № 40. На пасаду вылучаўся ад праўладнай гомельскай абласной арганізацыі «Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды».