Чарга легкавога транспарту ў ЕС вырасла ў 2,4 разу за суткі, паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце Беларусі.
«За 24 гадзіны колькасць легкавых аўто, якія чакаюць уезду на сумежную тэрыторыю, павялічылася з 225 да 545 адзінак. Самы загружаны маршрут праходзіць праз польскі пункт пропуску „Тэрэспаль“ („Брэст“), яго супрацоўнікі прынялі на сваю тэрыторыю 42% транспарту ад нормы», — праінфармавалі ў ведамстве.
На літоўскім кірунку менш за ўсё легкавікоў, паводле звестак ДПК, аформілі ў памежным пераходзе «Мядзінінкай» («Каменны Лог») — 54% аўто. У латвійскім — «Патэрніекі» («Грыгароўшчына») — прынялі 56%.
Самым загружаным маршрутам у ЕС для фур застаецца літоўскі пункт пропуску «Шальчынінкай» («Беняконі»), перад якім знаходзіцца каля 500 велікагрузаў. Менш за ўсё грузавых аўто аформілі ў «Мядзінінкаі» («Каменны Лог») — 15%.
У польскім пункце пропуску «Кукурыкі» («Казловічы») выканалі норму па пропуску на 49%. Уезду на сумежную тэрыторыю чакаюць каля 145 фур, заявілі памежнікі.
Перад латвійскім пунктам пропуску «Патэрніекі» («Грыгароўшчына») колькасць фур за суткі павялічылася з 30 да 110 адзінак. Латвійскі бок прыняў на сваю тэрыторыю 40% аўто.