Сілавікі затрымалі жыхарку Магілёва, якая вярнулася дадому пасля двух гадоў жыцця ў Польшчы. Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал 21 лістапада апублікаваў яе «пакаяльнае» відэа.
На камеру дзяўчыну прымусілі расказаць, што яна працуе майстрам педыкюру і манікюру ў салоне прыгажосці.
— З 2021 па 2022 год працавала майстрам манікюру ў Варшаве, — сказала дзяўчына пад запіс.
Прапагандысцкія рэсурсы паведамілі, што магіляўчанку затрымалі пасля вяртання на радзіму. Калі па яе прыйшлі — невядома. На дзяўчыну склалі пратакол за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
Чытайце таксама