Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  2. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  3. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  4. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  5. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  6. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  7. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  8. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  9. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  10. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  11. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  12. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  13. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  14. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
Читать по-русски


Дактарам, якія паступаюць у ардынатуру, давядзецца адпрацоўваць пасля навучання не менш за пяць гадоў, а ў выпадку адмовы — кампенсаваць кошт навучання ў кратным памеры. Гэтыя і іншыя змены прадугледжаныя новай рэдакцыяй закона «Пра ахову здароўя». Папраўкі былі прынятыя Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні яшчэ 19 верасня, але толькі цяпер, пасля ўхвалення ў Савеце Рэспублікі і подпісу Лукашэнкі, тэкст закона афіцыйна апублікавалі на Нацыянальным прававым партале. Яго асноўныя палажэнні ўступяць у сілу праз тры месяцы.

Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Закон прадугледжвае мноства зменаў што да ардынатуры. Гэта дадатковая форма падрыхтоўкі дактароў у Беларусі, якія ўжо адпрацавалі размеркаванне ці маюць хаця б два гады стажу, трапіць туды можна па накіраванні з месца працы. Шляхам навучання ў ардынатуры дактары паляпшаюць сваю кваліфікацыю або мяняюць профіль спецыяльнасці. Навучанне праходзіць пры медуніверсітэтах, універсітэцкіх клініках, РНПЦ, у бальніцах і іншых медустановах.

Згодна з новай рэдакцыяй закона, ардынатура цяпер будзе толькі бясплатнай, то-бок за кошт бюджэту (платная форма — толькі для замежнікаў, якія часова пражываюць у Беларусі). А значыць, пасля навучання ўсім давядзецца адпрацоўваць. І тэрмін адпрацоўкі цяпер павялічваецца з двух гадоў да пяці — у тым ліку для завочнікаў.

Сам тэрмін навучання таксама ўзрастае і складзе ад двух да пяці гадоў (раней было два гады вочна і тры завочна для любых спецыяльнасцяў).

Такім чынам, паступленне ў ардынатуру звяжа медыка на тэрмін ад сямі да дзесяці гадоў: два-пяць гадоў навучання і пяць гадоў адпрацоўкі.

Пры гэтым уводзяцца сур’ёзныя санкцыі за пакіданне навучання або адмову адпрацоўваць. Гэта датычыць тых, хто вучыўся як вочна, так і завочна:

  • калі медык вырашыць пакінуць ардынатуру або яго адлічаць — у тым ліку з ініцыятывы яго начальства, — яму давядзецца кампенсаваць выдаткі на яго навучанне (раней гэтага не патрабавалася);
  • калі медык пасля ардынатуры адмовіцца працаваць па размеркаванні ці не адпрацуе ўвесь тэрмін, то будзе змушаны вярнуць у бюджэт сродкі, выдаткаваныя на яго падрыхтоўку, у 2,5-разовым памеры.

Акрамя таго, падобна, цяпер ардынатура будзе абавязковай умовай для допуску дактароў да аказання спецыялізаванай і высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі. Магчыма, па гэтым пункце яшчэ будуць тлумачэнні Міністэрства аховы здароўя. На гэты момант ардынатура — дадатковы этап паслядыпломнай адукацыі, праходзяць яе далёка не ўсе дактары, часцей яна патрабуецца ад прэтэндэнтаў на кіраўнічыя пасады. Аднак ужо цяпер яна абавязковая для тых жа стаматолагаў, каб атрымаць вузкую спецыяльнасць — напрыклад, артадонта.

Падрабязней пра змены што да ардынатуры мы расказвалі, аналізуючы законапраект. У выніковым законе тэкст дакумента застаўся амаль без правак.

Тых, хто ўжо прайшоў ардынатуру або вучыцца ў ёй цяпер, новаўвядзенні не закрануць. Усе новыя палажэнні будуць распаўсюджвацца толькі на тых, хто пачаў падрыхтоўку ў ардынатуры пасля 1 лютага 2024 года, калі асноўныя палажэнні закона ўступяць у сілу.

Таксама закон прадугледжвае іншыя змены: урэгуляванне пытання ўніверсітэцкіх клінік, стварэнне новага тыпу медустановаў — цэнтраў для рэабілітацыі людзей, якія пакутуюць на залежнасці, забарону на выкарыстанне незарэгістраваных медыцынскіх вырабаў, пашырэнне магчымасці выдачы пацыентам лекаў за кошт бюджэту, магчымасць для бальніц адпраўляць аналізы пацыентаў для даследавання за мяжу і гэтак далей.

Чытайце таксама