Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  2. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  3. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  4. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  5. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  6. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  7. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  8. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  9. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  10. Путин меняет формулировки по отношению к Зеленскому, украинской власти и участию Европы в переговорах — и вот с какой целью
  11. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  12. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
Читать по-русски


Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна ў эфіры кулінарнага шоу Мікалая Халезіна здзейсніла камінг-аўт. Гэта ўнікальны выпадак для нашага спорту ў прыватнасці і Беларусі ў цэлым: раней ніхто з настолькі вядомых людзей не казаў пра сваю гомасэксуальнасць адкрыта. Паводле словаў Сныцінай, якая выступае за клуб «Лондан Лаянс» і праводзіць апошні сезон у кар’еры, яна пазнаёмілася са сваёй другой паловай Надзеяй Бродскай у сталіцы Вялікабрытаніі. «Люстэрка» распытала Кацярыну пра сустрэчу свайго кахання, рэакцыю на камінг-аўт і пра тое, чаму ў Беларусі гэтая тэма — табу.

Надежда Бродская и Екатерина Снытина. Фото: личный архив Снытиной
Надзея Бродская і Кацярына Сныціна. Фота: асабісты архіў Кацярыны Сныцінай

«Нервавалася за дзень да здымак»

— Раскажыце, калі і як вы пазнаёміліся з Надзеяй.

— Гэта ўсё, як я смяюся, Коля Халезін і Наталля Каляда (заснавальнікі Беларускага свабоднага тэатра. — Заўв. рэд.). Запрасіла іх летась на сваю гульню ў Лондане, і потым мы сустрэліся на вячэры, куды прыйшла і Надзя (Бродская — выканаўчая дырэктарка Свабоднага тэатра. — Заўв. рэд.). Коля кажа, што ўсё разлічыў і наогул усё спланаваў за нас. Адмаўляць не атрымліваецца! Бо з той вячэры 25 лістапада 2022-га ўсё і пачалося…

— Камінг-аўт быў запланаваны на шоу Халезіна ці гэта атрымалася само сабой?

— Коля ўжо даўно прапаноўваў гэта зрабіць. Зразумеў, што прыйшоў час. Нервавалася за дзень да здымак — усё ж ніколі не агучвала на камеру інфармацыю пра асабістае жыццё. Але фармат перадачы менавіта такі, нібыта ты вячэраеш з сябрамі і нешта абмяркоўваеш. Так што ў выніку для мяне ўсё атрымалася вельмі спакойна і лаканічна.

— А Надзея не адгаворвала ад публічнай заявы?

— Яна ведала пра гэтую ідэю, вядома. І нават прыляцела на здымкі ў Варшаву, каб быць побач. Сумневаў не было, напэўна, таму, што маё атачэнне мяне заўсёды ва ўсім падтрымлівае. Акрамя таго, была ўпэўненая ў рэакцыі пераважнай большасці беларусаў і расказала ўсё.

— У сябе ў Instagram вы ўжо адзначылі, што ніхто не даслаў ніводнага негатыўнага каментара. Здзіўленыя?

— Так, пайшоў трэці дзень, а мне прылятае толькі пазітыў са словамі падтрымкі і захаплення. Жадаюць шчасця маёй сям'і і перадаюць прывітанні Надзі, якой у гэтай сацсетцы няма! Я здзіўленая толькі поўнай адсутнасцю негатыву — вось гэтага не чакала. А так сотні людзей падтрымалі і падзякавалі за тое, што адкрыта пра гэта расказала ў той час, як ім даводзіцца хаваць такую ж інфармацыю не толькі ад грамадскасці, але і ад родных.

Яшчэ шмат паведамленняў былі прыкладна такімі: «Мы верым, што такія камінг-аўты ў новай Беларусі стануць нармальнай з’явай для грамадства, дзе людзі прымаюць іншых такімі, якія яны ёсць, і дзе вольныя любіць каго самі захочуць».

«Першую аднаполую пару сустрэла ў Францыі»

— Колькі вам было гадоў, калі зразумелі, што вас у сэксуальным плане вабяць дзяўчаты? Ці спатрэбіўся нейкі час на прыняцце?

— Усё неяк было само сабой зразумелым. Яшчэ ў школе ў мяне былі закаханасці і ў дзяўчат, і ў хлопцаў. Я нібыта не дзяліла людзей на тых, у каго маю права закохвацца, а ў каго не. Першую аднаполую пару сустрэла ў сваім першым прафесійным клубе ў Францыі («Кот д’Апаль Кале», дзе 17-гадовая Сныціна гуляла ў 2002 годзе. — Заўв. рэд.). Памятаю, дзяўчаты паклікалі мяне да сябе на абед. Калі рабілі невялікую экскурсію па кватэры, то паказалі спальню. І я спытала: «А дзе другі ложак?» Ха-ха-ха — да гэтага часу з сябе смяюся! Мне нічога не сталі тлумачыць. Проста ў той момант усё зразумела і прыняла гэта. І мы пайшлі абедаць… А з прыняццем сябе ў мяне ніколі не было праблем.

— Многія сучасныя беларусы баяцца гаварыць пра сваю сэксуальную арыентацыю, бо не хочуць раніць бацькоў. Як вы расказалі сваім?

— Амаль ніколі з імі не абмяркоўвала асабістае жыццё. Большую частку кар’еры з 17 гадоў прабыла па-за домам і проста апускала нейкія асабістыя моманты ў размовах. Бацькі не пыталі. Але пра Надзю вырашыла расказаць, і рэакцыя была станоўчая. Сустрэцца яшчэ не ўдалося, але спадзяюся ў хуткім часе на сумесную вячэру з сям’ёй за адным вялікім сталом.

— Як бацькі адрэагавалі на камінг-аўт?

— Мая сям’я заўсёды і ва ўсім мяне вельмі моцна падтрымлівае. Мама радавалася так, нібы я выйграла Алімпіяду!

— Вы ўжо афіцыйна ў шлюбе з Надзеяй?

— Яшчэ не. Мы працуем, каб у гэтым лістападзе ажаніцца ў Лондане, калі збяром дастаткова дакументаў. Калі не атрымаецца, то зробім гэта ў Еўрасаюзе. А жонкай і жонкай мы называем адна адну, бо на другім тыдні знаёмства сышліся ў меркаванні, што за свае гады былі і не раз у адносінах, але цяпер хочам чагосьці большага, хочам называцца сям’ёй. Я тады прыехала ў Парыж на спектакль Свабоднага тэатра, мы гулялі па горадзе, абмеркавалі гэта і вырашылі, што мы жонка і жонка.

— Часта ходзіце цяпер у тэатр?

— Вядома! Спектаклі, опера, розныя перфомансы — здаецца, за ўсё жыццё не наведала столькі мерапрыемстваў, колькі з пачатку нашага знаёмства.

«Я з Ангарскай, Надзя з Серабранкі»

— Чаму вам класна з гэтым чалавекам?

— Афігеннае пачуццё, што мы нібыта ўсё жыццё ішлі адна да адной, пры гэтым не сустракаючыся. Я з Ангарскай, Надзя з Серабранкі, яна на год за мяне маладзейшая. У нас ёсць агульныя знаёмыя, але ў цэлым мы вельмі розныя. Толькі вось да гэтага ўзросту нібыта сусвет, ну ці Коля Халезін, вырашылі, што нам час нарэшце пазнаёміцца.

Надзя — важная частка майго рашэння пра завяршэнне баскетбольнай кар’еры па выніках сезона. Само рашэнне наспявала даўно, але дзесьці яшчэ было рана абвяшчаць, дзесьці страшна. А вось цяпер адчуваю велізарны ўнутраны спакой, ведаючы, што я не адна на гэтай дарозе і мяне заўсёды падтрымае каханы і родны чалавек.

— Адчуваеце, што зрабілі нешта вельмі важнае для Беларусі?

— Не ўсведамляла маштабу, але, паўтаруся, атрымала велізарную колькасць удзячных паведамленняў, што публічны чалавек так адкрыта, шчыра, спакойна і ненавязліва расказвае і паказвае сваё шчасце і арыентацыю. Вось тут канчаткова зразумела, што ўсё правільна зрабіла, і гэта было трэба не толькі мне, але і іншым людзям.

Свабода, дэмакратыя пачынаюцца з нас саміх, і за гэтыя дні мы праявілі сябе як грамадства, якое ідзе правільным шляхам, гатовае прымаць іншых, паважаць выбар кожнага, падтрымліваць ці як мінімум трымаць свой негатыў пры сабе. Я не лунаю ў аблоках, думаючы, што негатыву не будзе. Проста радая, што асабіста мяне атачаюць людзі, для якіх выраз «мы хочам быць дэмакратычным грамадствам» — не проста словы, але і дзеянні.

— Чаму ў беларускім спорце і нашай краіне ў цэлым гэтая тэма — табу?

— Таму што каханне — від свабоды. Выказваць адкрыта сваё меркаванне — гэта таксама свабода. А менавіта супраць свабоды рэжым і змагаецца. На маім прыкладзе з камінг-аўтам я бачу, што мы як грамадства рухаемся ў патрэбным кірунку. Плюс цяпер велізарная колькасць беларусаў раскіданая па ўсім свеце, і мы бачым, як гэта працуе ў іншых краінах, як людзі могуць свабодна і адкрыта выказваць любое меркаванне з аднаго боку, а з іншага — праяўляюць талерантнасць і цярпенне ў дачыненні адно да аднаго. Гэта ўсё не знікне бясследна са свядомасці пасля вяртання ў Беларусь — людзі паспрабуюць прынесці свабоду ў грамадства.

Чытайце таксама