Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  2. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  3. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  4. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  5. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  6. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  7. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  8. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  9. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  10. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  11. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  12. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  13. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
Читать по-русски


Яшчэ да інтэрв'ю баец палка Каліноўскага з пазыўным Майкл папярэджвае: ён не хоча называць сваё сапраўднае імя. Калі яго ўвесці ў пашукавік, той выдасць не адну старонку са спасылкамі пра яго мінулае жыццё. Знойдзецца там і фота з Аляксандрам Лукашэнкам. Наш суразмоўца — вядомы ў Беларусі IT-прадпрымальнік і вынаходнік. У 2020 годзе праз сваю грамадзянскую пазіцыю ён «у адзін момант страціў усё» і з’ехаў у Польшчу. У дзень, калі Расія напала на Украіну, Майкл вылятаў на Канары. Збіраўся там жыць і працаваць, але ў лістападзе 2022-га далучыўся да палка Каліноўскага. Цяпер ён камандзір падраздзялення сапёраў батальёна «Волат». «Заўтра мы з’язджаем на баявыя», — кажа мужчына, калі мы пачынаем. А пакуль ён сядзіць ва ўтульнай кіеўскай кавярні і спакойна, нібы пра нешта штодзённае, расказвае пра сваё рашэнне прыехаць на вайну.

Тренировка бойцов полка Калиновского, июнь 2023-го. Фото: телеграм-канал полка Калиновского
Трэніроўка байцоў палка Каліноўскага, чэрвень 2023-га. Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

— Я сапёр, а ў сапёры бяруць толькі людзей з роўным настроем, — тлумачыць ён свой спакой перад заданнем. — Эмацыйныя хлопцы, імпульсіўныя рашэнні — гэта не пра нас. Такое толькі паскарае натуральны адбор [сярод сапёраў]. Ці хвалююся? Ну якія перажыванні? Пра баявыя пачынаеш думаць толькі перад выхадам у поле, калі надзяваеш бронекамізэльку і каску. А да таго гэта нейкая абстрактная гісторыя, так што сёння проста рыхтуюся да выезду, займаюся руціннай працай. Трэба заправіць машыну, праверыць зброю. Паколькі я яшчэ адказваю за людзей, то проста раблю што неабходна.

— Можам агучыць, куды вы едзеце?

— У Запарожскую вобласць, дзе будзем выкарыстоўваць нашыя ўласныя распрацоўкі.

— Да палка вы далучыліся ў лістападзе 2022-га. Якім было вашае жыццё да гэтага і як вы вырашылі пайсці на вайну?

— У 2020-м сілавікі прыйшлі па мяне адразу ў некалькі месцаў — дадому, да маіх бацькоў і бацькоў жонкі. Мяне, на шчасце, там не было, але з’язджаць з краіны давялося ў тым, у чым быў. Спачатку я апынуўся ў Польшчы. Зрабіў усе магчымыя дакументы, потым вырашыў пераехаць на Канары. У студзені 2022-га паехаў туды на разведку, зразумеў: хачу тут жыць. Так супала, што назусім на выспы я вылецеў у дзень пачатку вайны. Дарога туды была так сабе. Ужо тады з’явілася думка ісці ваяваць. Потым я доўга спрабаваў сумясціць унутраны парыў прыехаць ва Украіну з адказнасцю за сябе, блізкіх і справу, якой займаюся. У нейкі момант усвядоміў, што такім чынам заключаю ўгоду са сваім сумленнем, перастаў [мучыцца] і напісаў у чат-бот палка.

— Перш чым перайсці да размовы пра паход, хачу ўдакладніць: чым вы займаліся пасля ад’езду з Беларусі? У краіне вы адным з вядомых IT-прадпрымальнікаў.

— Так атрымалася, што [пасля падзей 2020-га] мая прысутнасць у бізнесе была вельмі непажаданай. Яна ставіла пад пагрозу існаванне праекта і свабоду вялікай колькасці людзей. У выніку справу мне давялося пакінуць. З Беларусі я з’язджаў з нулём, дакладней з арыштаванымі рахункамі і разгромленай кватэрай. Сіл на новыя пачынанні не было. Я не разумеў, навошта гэта рабіць. Дзеля чаго? Калі ў адзін момант страчваеш усё, пераглядаеш сэнсы. Вырашыў папрацаваць проста інжынерам, без усялякіх кіраўнічых гісторый. Уладкаваўся ў нямецкую кампанію. Для мяне гэта быў перыяд пасіўнай псіхатэрапіі.

— У верасні 2022-га вы напісалі ў чат-бот палка. Мне расказвалі, што вам неяк не так адказалі, і вы спынілі перапіску.

— Паехаць на вайну — сур’ёзнае рашэнне. У чалавека, які над гэтым задумваецца, ёсць шэраг сумневаў, якія было б нядрэнна развеяць. Мне ўсё ж не 20 гадоў, строіць з сябе камандас я фізічна не здольны. Убачыўшы ў Instagram палка пост пра тое, што патрэбныя людзі, якія могуць наладзіць сувязь, забяспечыць падраздзяленне, я адгукнуўся. Зрабіў усё як у інструкцыі і напісаў свае пытанні. Чакаў, што атрымаю на іх адказы, а мне прыйшло паведамленне, што зрабіць, каб прыехаць у падраздзяленне. Хоць я яшчэ нават не вырашыў, ці паеду. Мне проста было цікава, чым у іх займаюцца сувязісты, ці падыходжу я. Прачытаўшы гэтую адпіску, я паціснуў плячыма: «Ну акей», — і больш не пісаў.

Пра маю сітуацыю з чат-ботам я неаднаразова расказваў у палку. У бот я цяпер не пішу, але, спадзяюся, былі зробленыя высновы. Усё ж калі на першым этапе ў падраздзяленне ехалі авантурысты, рамантыкі, палымяныя патрыёты і тыя, хто за ўсё добрае і супраць усяго кепскага, то цяпер гэта людзі, якія двойчы-тройчы падумалі.

— І ўсё ж вы ў палку. Чаму пасля адпіскі не кінулі ідэі ехаць на вайну?

— Я ж разумею, што нейкі касяк — гэта касяк канкрэтнага чалавека. Так, гэты чалавек можа быць не на сваім месцы, ён можа затупіць, але гэта не падстава мне перадумаць. Пра гэтую сітуацыю я расказаў аднаму са знаёмых. Ён адказаў, што ў каліноўцах ёсць чалавек, з якім у 2021−2022 гадах мы займаліся валанцёрскімі актыўнасцямі. Я здзівіўся, напісаў яму — і ў нас завязалася вельмі змястоўная гутарка.

Бойцы полка Калиновского готовятся к боевым действиям, июнь 2023-го. Фото: пресс-служба полка Калиновского
Байцы палка Каліноўскага рыхтуюцца да баявых дзеянняў, чэрвень 2023-га. Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

— Якія пытанні вы яму задавалі?

— Што такое баявыя, столькі стратаў, як уладкаванае жыццё знутры. Пытаўся шмат чаго. У медыя я бачыў, што ў людзей, якія з розных прычын расчараваліся ў сваіх чаканнях і сышлі з палка, да падраздзялення хапала пытанняў. Было агульнае адчуванне, што тут нешта не так. Але, асабіста пагаварыўшы з чалавекам, якому давяраю, я зразумеў: падобнае сустракаў не раз. У тым сэнсе, што, калі людзі не ўпісваюцца ў калектыў і выходзяць з яго, яны схільныя казаць пэўныя рэчы вельмі падобнымі словамі. Гэта тыповая праблема любой арганізацыі, якая дасягае пэўнага памеру. Каб пераканацца, наколькі гэта здаровая структура і ці рухаецца яна ў правільным кірунку, трэба проста паглядзець на «было» і «стала». Пры ўсёй бясконцай колькасці пытанняў да палка, вайскоўцы тут падрыхтаваны на дзве галавы лепш, чым сярэдні баец УСУ (я не бяру спецназ). Мы мацней узброеныя і экіпіяваныя. Усё гэта вынік працы рэальных людзей. І я вырашыў, што тыя, хто з нуля гэта зрабіў, заслугоўваюць таго, каб выпісаць ім пэўны крэдыт даверу і да іх далучыцца.

Пазней, за месяцы тут, я ўбачыў сістэмны падыход у арганізацыі працы. То-бок не толькі байцоў, якія гатовыя імгненна сарваць свой гнеў, страляючы ў п*******ў, а і тых, хто думае наперад, дамаўляецца з мясцовымі ўладамі, рыхтуе глебу для будучых дзеянняў, шукае фінансаванне.

— Як выглядаў дзень, калі вы канчаткова вырашылі: «Еду»?

— Гэта стала зразумела яшчэ ў працэсе размовы са знаёмым. Далей трэба было вырашыць тэхнічныя моманты: як з’ехаць, як пакінуць сродкі сям'і, разабрацца з юрыдычнымі пытаннямі, звольніцца з працы. Калі ў кампаніі сказаў: «Хлопцы, я еду на вайну», — калегі мне яшчэ насыпалі грошай у падтрымку.

— Не шкада было мяняць досыць уладкаванае жыццё на акопы?

— Не, бо яно было пустое. Калі я паведаміў пра сваё рашэнне былой жонцы (былая жонка Майкла з дзецьмі таксама пераехала з ім на Канары. — Заўв. рэд.), яна зажмурылася і адказала, што ведала, за каго калісьці выходзіла замуж. Бацька і браты майму ўчынку наогул не здзівіліся. Наадварот, сказалі: «Як гэта ты яшчэ не там?» Мяне гэта крыху нават зачапіла: у мяне ж была такая драма. Наогул, як толькі я вырашыў, што еду, маё жыццё адразу наладзілася і напоўнілася сэнсам. З’явілася адчуванне, што робіш нешта важнае, патрэбнае, значнае.

Открытки, которые прислали Майклу дети. Фото предоставлено собеседником
Паштоўкі, якія даслалі Майклу дзеці. Фота ад суразмоўцы

— Вашыя дзеці ведаюць, дзе тата?

— Так. Мы рэгулярна сазвоньваемся. Яны, вядома, вельмі цьмяна ўяўляюць, што такое вайна. Нядаўна даслалі мне паштоўкі. Для іх тата — супергерой.

«Машына выбухнула — мы знайшлі толькі тры левыя рукі»

Работа саперов, Херсонская область, март 2023-го. Фото предоставлено собеседником
Баец падраздзялення Майкла падчас працы, Херсонская вобласць, вясна 2023-га. Фота ад суразмоўцы

— Як здарылася так, што вас прызначылі камандзірам сапёрнага падраздзялення? Здаецца, для такой пасады патрэбныя веды і досвед?

— У Беларусі я служыў у ПДВ, прычым гэта была рэальная служба — і днём і ноччу, і зімой і летам, а не гісторыя пра тры патроны. Але з пункту гледжання карыснасці і інтэнсіўнасці нават гэта адносна таго, што было тут у вучэбцы, — неба і зямля.

Яшчэ на этапе трэніровак я вылавіў самага дасведчанага сапёра і спытаў, як трапіць у яго падраздзяленне. Ён патлумачыў. У выніку мы сабралі каманду з трох чалавек з нашага набору, і ён адправіў нас на сапёрныя курсы. Пасля майго вяртання намеснік камандзіра батальёна даволі хутка зразумеў, што хоць я чалавек, якому, магчыма, не хапае ваеннага досведу, але арганізаваць нейкі рух, а не сядзець на дупе роўна, я змагу, і паставіў мяне камандзірам падраздзялення. Як на мяне, гэта было вельмі рызыкоўнае рашэнне. Калі б я быў на яго месцы, зрабіў бы па-іншаму.

Спачатку маё прызначэнне выклікала пэўныя перадканфліктныя сітуацыі. Усё ж прыехаў ніхто, без баявога досведу — і давайце ён будзе кіраваць вамі. Да мяне прыглядаліся, схадзілі са мной на міннае поле. Калі б я не справіўся, мяне б проста катапультавалі. У гэтым сэнсе мужчынскі калектыў самарэгулюецца. Але ў выніку, думаю, камандзір не пралічыўся.

— У які момант адчулі, што вас прынялі?

— Не магу гаварыць за іншых. Мне здаецца, калі мы знайшлі вельмі складаную і страшную пастку. Я пасунуў значна больш дасведчанага сапёра і заняўся ёю сам. Я разумеў, што рабіў. Гэта не былі дзіцячыя гульні. Не ведаю, як гэта выглядала збоку, але пазней адзін з пабрацімаў мне сказаў: «Я дарма на цябе гнаў, усё нармальна».

— Мне здаецца, каб быць сапёрам, патрэбныя сур’ёзныя веды. Вам хапіла курсаў?

— Не, але калі ў адзін момант кранаеш нагой расцяжку і не падрываеш яе — гэта так стымулюе цягу да ведаў, не перадаць. Мы ўсе падпісаныя на бясконцую колькасць сапёрных тэлеграм-каналаў. Глядзім, як і што робяць іншыя, якія бываюць боепрыпасы. А яшчэ на нашым баку куча нямецкіх і амерыканскіх мін, таму тут трэба вывучаць і вывучаць, інакш гэта не працуе.

— Чым займаюцца сапёры ў падраздзяленні і як уладкаваная вашая праца?

— Мініруем і размініруем тэрыторыі. Знішчаем боепрыпасы, дапамагаем людзям вярнуцца ў іх дамы. Рыхтуем скіды для нашых дроншчыкаў. Плюс вучым новых рэкрутаў: тлумачым ім, як знайсці міну, прабіць сцяну, не ўляцець у расцяжку.

Апошнім часам было так: два тыдні на баявых, тыдзень адпачынку. Калі прыязджаем на месца, бачым, якія падраздзяленні тут стаялі, дзе ёсць пад’езды і дзе трэба шукаць міны. Падчас праверкі становіцца ясна, колькі ўсяго мы можам зрабіць за дзень. Ёсць палі, за якія не бяромся. Разумеем: мы іх размініруем, але гарантаваць, што здымем усё, не ў сілах. Ёсць тэрыторыі, якія мініраваліся ў два, тры, а часам чатыры пласты. Усё гэта бессістэмна і хаатычна рабілі розныя падраздзяленні, рознымі мінамі. А прапусціць нешта ў зямлі, якая звініць і зарасла па калена, найпрасцей. У такіх выпадках тлумачым тым жа фермерам, што гэтае поле чапаць не будзем. Бо мы можам выпадкова пакінуць адну міну, але яе будзе дастаткова, каб чалавек падарваўся. У такіх выпадках прапануем дачакацца, калі скончыцца вайна, тут пачнецца суцэльнае размініраванне, і замест маленькага падраздзялення сапёраў прыгоняць роту з нармальнай тэхнікай, робатамі — і яны ўсё знойдуць.

— Што часцей за ўсё даводзіцца размініраваць?

— Пасадкі, дзе расстаўленыя расцяжкі, мінныя палі, дарогі, на якіх мінныя шлагбаўмы. Дзед (самы дасведчаны сапёр у ПКК. — Заўв. рэд.), дарэчы, прывучыў нас да пэўнага прафесійнага гонару: калі мы кажам, што гэтая дарога бяспечная, то сядаем у машыну і першымі па ёй едзем. Адчуванні, скажу вам, інтэнсіўныя, але яно таго вартае. Калі за сваю працу ты адказваеш галавой, гэта выклікае павагу мясцовых. Быў выпадак, што мы падарваліся, і мясцовыя «насыпалі» нам на новую машыну, хоць ніхто нічога не прасіў.

— Што здарылася?

— Мы ехалі па цывільнай дарозе ў Херсонскай вобласці. Да таго моманту чатыры месяцы яна была пазначаная як правераная. Па ёй ездзілі цывільныя і вайскоўцы. Усё было нармальна. Але літаральна за дзень да нашай паездкі прайшоў моцны дождж. Ён змыў частку грунту, і пад ім праступілі міны. На адну з іх мы наехалі. Я і яшчэ адзін баец трапілі ў шпіталь. З трэцім чалавекам, на шчасце, усё добра. Пакуль мы займаліся эвакуацыяй машыны і лячыліся, хлопцы на гэтай дарозе знайшлі яшчэ 19 мін.

Боеприпасы, которые приносят бойцам местные жители, Херсонская область, весна 2023-го.  Фото предоставлено собеседником
Боепрыпасы, якія прыносяць байцам мясцовыя жыхары, Херсонская вобласць, вясна 2023-га. Фота ад суразмоўцы

— Сур'ёзна пацярпелі?

— Я кепска бачыў, чуў і думаў. Два тыдні пад кропельніцай прывялі мяне ў прытомнасць. Але на левае вуха я да гэтага часу кепска чую, і гэта, відаць, назаўжды.

— Што значыць «мясцовыя „насыпалі“ нам на новую машыну»?

— Мясцовыя фермеры за пару дзён сабралі нам на новую машыну. Яны прыйшлі да нас з грашыма, мы іх адправілі на рахунак палка. Наогул за нашую працу па размініраванні людзі тут і там цягнуць нам самагон, ежу, але мы гэтую справу заварочваем, тады яны пачынаюць несці нам міны, гранаты — тое, чым багатыя. Спрабуюць аддзячыць любым спосабам.

— Успомніце якую-небудзь кранальную сітуацыю.

— Успамінаецца толькі сумнае. Людзі кожны дзень падрываюцца: хтосьці заблукаў, хтосьці пайшоў правяраць сваё поле, хтосьці парушыў тэхніку бяспекі.

Ёсць яшчэ вайскоўцы, якіх камандаванне адпраўляе на пазіцыі, збіраць боекамплекты і гэтак далей. Потым гэтыя снарады вязуць на завод аднаўляць або ў частку. Частка атрымлівае чым страляць. Тое, што расіяне называюць снарадным голадам, для нас недасяжны ўзровень узбраення. Калі яны крычаць: «Дайце снарадаў на Бахмут, нам няма чым страляць», гэтае «няма чым» — проста няспынныя прылёты.

Дык вось хлопцы, якія збіраюць снарады, падрываюцца вельмі часта. З апошняга: яны нагрузілі поўную машыну ўсякага дабра — і нешта ў іх там бахнула. Мы знайшлі толькі тры левыя рукі.

Остатки от машины после подрыва боеприпасов в кузове, погибло три военнослужащих ВСУ, Херсонская область, март 2023. Фото предоставлено собеседником
Рэшткі машыны пасля падрыву боепрыпасаў у кузаве, загінула трое вайскоўцаў УСУ, Херсонская вобласць, сакавік 2023 года. Фота ад суразмоўцы

— Са снарадамі сур’ёзныя праблемы?

— Артылерыйскіх снарадаў не хапае. Пяхота просіць, каб артылерыя страляла больш і часцей, а ў іх няма такой магчымасці. Думаю, гэта не таму, што снарадаў зусім няма, а таму, што іх берагуць для наступу.

— Украіна заяўляе пра хуткае контрнаступленне, вы як баец гэта на сабе неяк адчуваеце?

— Няма паліва, яно кудысьці ідзе. Заправіцца складаней. Кажуць, чакайце, таму даводзіцца ехаць на запраўку і запраўляцца за свае.

— Бываюць сітуацыі, што ў сапёраў падчас задання здаюць нервы?

— Не, бо людзей, у якіх могуць здаць нервы, да нас не набіраюць. Разумею, у тэорыі такое магчыма, але на практыцы — не. Гэта фізічна цяжка. Калі ты ўвесь час сфакусаваны і ўсведамляеш, што, калі расканцэнтруешся, можаш загінуць, гэта накладвае пэўны адбітак. Вяртаючыся вечарамі з мінных палёў на пазіцыю, мы ўсе падаем ад стомы. Нават не размаўляем, бо гэта вымотвае.

«Я ніколі ў жыцці не бачыў такой вялікай колькасці суровых барадатых мужыкоў, якія плачуць»

Бойцы полка Калиновского прощаются с побраитмом Мирославом Лазовским, май 2023-го. Фото: пресс-служба полка Калиновского
Байцы палка Каліноўскага развітваюцца з пабрацімам Міраславам Лазоўскім, травень 2023-га. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

— Здаралася, што вашыя знаёмыя бізнесоўцы або прадстаўнікі кампаній, даведаўшыся, што вы ў палку, тэлефанавалі з пытаннем: «Што ты там робіш?» і клікалі да сябе?

— З партнёрамі з папярэдняга жыцця мы рэалізуем некалькі праектаў ваенна-тэхнічнага характару. Я не маю права пра іх расказваць, але мы шчыльна камунікуем на тэхнічных праектах з людзьмі з бізнес-свету, у якіх ёсць грамадзянская пазіцыя. Гэта гісторыя не толькі пра пагаварыць, але і пра канкрэтныя справы.

— У СМІ вас часта пазіцыянавалі не толькі як бізнесоўца, але і як вынаходніка. Спатрэбіліся гэтыя навыкі ў палку?

— Так, у поўным аб’ёме. Сапёры — гэта нашая бытавая назва, наогул мы інжынеры-сапёры. І менавіта інжынеры тут галоўнае. Мы распрацоўваем пэўныя віды ўзбраення і выкарыстоўваем іх у палях. Разумеем, што, калі прыйдзе час ісці дадому ў Беларусь, нічога складанейшага, чым аўтамат Калашнікава, нам не дадуць. Як паказвае досвед гэтай вайны, нешта складанейшае трэба выпрошваць па ўсім свеце ў найлепшым выпадку многія месяцы. Мы хочам быць крыху больш гатовымі да падзей, чым Украіна.

— Што менавіта вы стварылі?

— Калі дойдзе да справы, я вам з радасцю раскажу.

— Ці ёсць у палку яшчэ топы вашага ўзроўню?

— Так, з дзясятак людзей, прычым нашмат круцейшыя за мяне. Гэта прадстаўнікі бізнесу, у асноўным не айцішнага. З розных прычын яны не гатовыя адкрываць свае твары.

— Што прывяло гэтых людзей з утульнага жыцця ў падраздзяленне?

— Нейкія фундаментальныя маральныя каштоўнасці. Асабіста мяне як мужчыну не задавальняе, што ў 2020-м прыйшлі нейкія г*****ы і забралі ў мяне маё жыццё. Цалкам. Тыя самыя, якім мы плацілі заробак і патлумачылі, што трэба рабіць, каб нас абараняць і даць нам займацца сваёй працай. Мяне гэты факт не задавальняе. Я хачу вярнуць сваё жыццё, сваю сям’ю, краіну, дом і гэтак далей.

У 2020 годзе мы былі бяссільныя. Я ні секунды не верыў у гісторыю пра здымаць тапачкі, каб залезці на лаўку, але сілавых варыянтаў я тады таксама не бачыў. Немагчыма неарганізаваным натоўпам ісці супраць добра падрыхтаванага ўзброенага праціўніка. Так не бывае. Тое, што адбываецца ва Украіне, — гэта спроба вярнуць сабе сваё. Не кажучы ўжо пра барацьбу дабра са злом, правільнага з няправільным. Людзі, якія адчуваюць нешта, што і я, — яны тут.

Байцы падраздзялення, у якім служыць Майкл, падчас працы на мінным полі. Херсонская вобласць, вясна 2023-га. Відэа ад суразмоўцы:

— Для вас гэта важнейшае, чым лёгка пачаць усё з нуля і не ставіць жыццё на паўзу?

— Пакінем слова «лёгка» за дужкамі. Гэта зусім не так. Пачынаючы нешта, трэба разумець, навошта гэты і дзеля чаго. А грошы — гэта толькі сродак для дасягнення мэты, але не мэта.

— Хто наогул тыя людзі, што знаходзяцца ў палку?

— З меркаванняў бяспекі тут не прынята пытаць пра тое, чым ты займаўся, як цябе завуць, з якога ты горада. Усё роўна, што ты калісьці рабіў, важна, што ты робіш цяпер. У падраздзяленні хапае і супрацоўнікаў органаў, якія пазвальняліся ў 2020-м, і палітвязняў. Як гаворыцца, кожнай пачвары па пары. Тут розныя людзі, з рознымі поглядамі, часам праз гэта нам складана дамовіцца, у выніку полк часцяком ліхаманіць. Спачатку, калі мы страцілі вельмі блізкіх людзей, калі нам балюча і хочацца крычаць, мы таксама ўсе на эмацыйным узводзе. Але гэта пройдзе.

— Пяць вашых пабрацімаў загінулі два тыдні таму. Яны былі з вашага батальёна — з «Волата». Як байцы гэта перажывалі?

— Я ніколі ў жыцці не бачыў такой вялікай колькасці суровых барадатых мужыкоў, якія плачуць. Прычым плачуць са сціснутымі кулакамі, са сціснутымі зубамі і збялелымі вуснамі. Гэта балюча, выбівае з каляіны і дае сілы помсціць.

— Днямі адзін з былых каліноўцаў у Twitter напісаў, што, паводле яго інфармацыі, з палка сыходзіць шэраг структурных адзінак, і калі гэта здарыцца, баяздольнасць палка будзе нулявая. Як вы можаце пракаментаваць гэта?

— Гэта глупства. Байцы батальёна «Ліцвін», якія з ім служылі, прасілі перадаць яму п***ы. Гэта просьба і бацькоўскае настаўленне. Чалавек не знайшоў сабе прымянення. Усе яго аповеды пра тое, што трэба рабіць і што ён разумее нешта лепш за іншых, не ўспрынялі. Ён выступіў як каралева драмы і з’ехаў. Больш за тое, ён адвёў з сабой частку байцоў, якія ўжо вярнуліся. Наогул ва ўмовах, калі працы нашмат больш, чым людзей, асабліва на камандных пасадах (бо гэта не пра кіраваць, а пра цяжка працаваць дзень і ноч), а ты не можаш знайсці сабе прымянення, не можаш нават ужыцца са сваім суседам па пакоі, цябе непазбежна выжывуць.

Сапраўды, у нас у падраздзяленні будуць сходы, на якіх мы абмяркуем, як жыць далей і якія высновы зрабіць з таго, што адбылося. Але гэта спосаб размаўляць адно з адным.

— Гэта не значыць, што з палка зноў сыдзе частка байцоў, як гэта было ў сітуацыі з батальёнам «Тэрор»?

— Не, гэта абсалютнае глупства.

Раскажу іншае: у нас мусіць адбыцца сустрэча са Святланай [Ціханоўскай]. Наколькі я ведаю, з нашага боку было некалькі спробаў з ёй паразмаўляць, але іх штабам яны гасіліся. Не буду спекуляваць на тым, чаму менавіта, я не ведаю. Тыдзень таму байцы зноў звярнуліся да Ціханоўскай з ідэяй пагаварыць і атрымалі ад яе «так». Потым яны пайшлі да кіраўніцтва палка, ім сказалі: «Займайцеся». Наогул пазіцыя ў кіраўнікоў падраздзялення наступная: калі прыязджае палітык і збіраюцца людзі, якія хочуць задаць яму пытанні, — калі ласка.

На гэты момант папярэдняя згода ад усіх атрыманая, засталося вызначыцца з датай. Паколькі сама Ціханоўская прыехаць не можа, камунікацыя будзе праходзіць дыстанцыйна. Пры гэтым ведаю, што рыхтуецца і іншая сустрэча з ёю, ужо на ўзроўні кіраўніцтва.

Я сам стаўлюся да Ціханоўскай халаднавата, але факт таго, што мы можам камунікаваць з людзьмі розных палітычных поглядаў, — гэта, як на мяне, прыкмета здаровай еўрапейскай грамадзянскай супольнасці, якую мы хочам пабудаваць.

Баец падраздзялення, у якім служыць Майкл, падчас працы на мінным полі. Херсонская вобласць, вясна 2023-га. Відэа ад суразмоўцы:

— Ці працягваюць прыязджаць у падраздзяленне добраахвотнікі?

— Паток не спыняецца, але гэта цяпер іншыя людзі. Стала менш авантурыстаў, псіхапатаў і тых, хто прыехаў, каб тлумачыць, як трэба ваяваць. Я вось зараз чытаў лекцыі для групаў з двух новых набораў.

— Адкуль яны? Вайна ідзе ўжо больш за год, і, здавалася б, тыя, хто хацеў, ужо даўно мусілі б ваяваць.

— Тыповая гісторыя: «Мама, я на заробкі ў Польшчу», — і вось яны тут. Але людзі па-ранейшаму патрэбныя.

У амерыканскай арміі ёсць такое паняцце, як head to tail ratio — суадносіны галавы і хваста. Гэта суадносіны камбатантаў і тылавых. У асноўным яны 1 да 8 ці 1 да 10, то-бок на аднаго чалавека, які сядзіць у акопе, прыпадае 8−10, якія забяспечваюць яго працу. Яны рамантуюць яго машыну, займаюцца медыцынскай эвакуацыяй — увогуле, робяць усё, каб камбатанты выконвалі сваю задачу. У нас такой раскошы няма, але без гэтага няма і развіцця. Ведаю, многія хлопцы, якія сядзяць у акопах, пагардліва глядзяць на тых, хто там не сядзіць. Хоць праца другіх таксама важная. Падраздзяленню патрэбныя і кладаўшчыкі, і заўхозы, і бухгалтары, і піяршчыкі. І чалавек, які стаіць на тылавой базе і ахоўвае ўваход, таксама неабходны. Ён не абавязкова мусіць быць камандас, але мусіць быць. Інакш для вырашэння гэтых задач нам даводзіцца здымаць байцоў з перадка. Цяпер у падраздзяленні небаявых людзей адсоткаў 60, а мусіць быць 80, а лепш 90. Але што ёсць, тое ёсць.

Процесс уничтожения 500-килограммовой авиабомбы. Фото предоставлено собеседником
Працэс знішчэння 500-кілаграмовай авіябомбы, Херсонская вобласць, вясна 2023-га. Фота ад суразмоўцы

«Узімку снег, увосень золь, Лукашэнка трэплецца — так уладкаваны свет»

Бойцы полка Калиновского со своим командиром Денисом с позывным Кит. Сентябрь 2022-го. Фото: пресс-служба полка Калиновского
Байцы палка Каліноўскага са сваім камандзірам Дзянісам з пазыўным Кіт. Верасень 2022-га. Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

— Давайце яшчэ трохі пагаворым пра вашае жыццё да 2020-га. У інтэрнэце лёгка знаходзіцца фота, дзе падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў ПВТ вы стаіце побач з ім. Вас яму прадставілі? Якое ўражанне ён на вас тады зрабіў?

— Так, на сустрэчы нас прадставілі. Памятаю, што мяне тады ўразіла думка, што ён здаровы. Па-вясковаму здаровы мужык. І што натуральных прычын чакаць не варта, трэба неяк па-іншаму вырашаць гэтую сітуацыю. Ён задаў мне пару бессэнсоўных пытанняў і адразу ж пачаў вучыць жыццю, як робататэхнік, які сваёй левай цыцкай выкормліваў усю робататэхніку Беларусі.

Потым была сустрэча з айцішнікамі, меркаваўся дыялог, які аказаўся маналогам. Выйшаў [Віктар] Пракапеня прэзентаваць версію ПВТ 2.0, пачаў нешта расказваць. Лукашэнкі хапіла на пару хвілін, а потым паліліся словы лавінаю. Нават калі ён спрабаваў набраць паветра, [дырэктару ПВТ Усеваладу] Янчэўскаму не ўдавалася ўставіць слова.

— Чаму ніхто не мог устаць і, напрыклад, сказаць Аляксандру Лукашэнку, што ён не мае рацыі? Вы ўсё ж такі айцішнікі, а не чыноўнікі.

— Любое дзеянне мусіць суадносіцца з чаканым вынікам. Проста патрындзець, паспрачацца, паскандаліць… Нам жа не 16 гадоў. Ну нясе чалавек нейкую х***ю, ну і што. Гэта была абстрактная гутарка, якая не прадугледжвала ніякіх рашэнняў, абмеркаванняў. Ён жа не казаў: вось гэта прыбяром, гэта адменім, гэтага пасадзім. Ён проста нёс сваё бясконцае трызненне пра караблі, якія барозняць прасторы сусвету. Там не было прычын пярэчыць. Усе глядзелі на гэта з пэўнай доляй гідлівасці. Узімку снег, увосень золь, Лукашэнка трэплецца — так уладкаваны свет.

— Гэта не было маўчанне, за якое хацелася атрымаць нейкія бонусы?

— Не, магчыма і напэўна, такія маўчанні ў гісторыі ПВТ былі, але не на той сустрэчы.

— Як айцішнікі потым абмяркоўвалі гэтую сустрэчу?

— Казалі «цьху, б***ь».

— У Беларусі вашая кампанія не раз падтрымлівала розныя сацыяльныя праекты. Падчас пандэміі COVID-19, напрыклад, вы з іншымі арганізавалі валанцёраў, якія дапамагалі медыкам па ўсёй краіне. Навошта вам усё гэта было трэба?

— Гэта нядрэнна тлумачыцца выразам «шыла ў дупе». Ёсць такое паняцце meaningful — то-бок напоўненасць жыцця сэнсам, які ў тым, каб нешта рабіць, а не быць складанай біялагічнай машынай для перапрацоўкі ежы ў г***о. Я спрабую знайсці для сябе нешта, каб дзеля гэтага прачынацца раніцай. І мне не шкада марнаваць на гэта час, грошы і сілы. Я не гатовы гаварыць пра нашыя праекты ў інтэрв'ю, але мы, напрыклад, выратавалі жыццё не адной сотні людзей, якія мелі патрэбу ў перасадцы органаў. Прычым вельмі нестандартным спосабам.

— Калі вы бачылі, як пасля выбараў значную частку ініцыятываў знішчылі, якія былі думкі?

— Такія самыя, як на выпаленай зямлі Херсонскай вобласці. Давядзецца рабіць усё нанова.

— Якая страта была самай балючай для вас за гэты час?

— Гэта датычыла не праекта… У краіне, «якая перамагла» COVID-19, дзе нельга было прышчапіцца [заходнімі вакцынамі], ад каранавіруса памерла мая мама. Гэта было ў 2021 годзе, на той час я ўжо з’ехаў з Беларусі. Пасля таго, што мы перанеслі ў 2020-м, гэтае пачуццё бездапаможнасці і бяссілля стала для мяне вельмі асабістым.

Вооруженный бойц полка Калиновского, сентябрь 2022-го. Фото: пресс-служба полка Калиновского
Узброены баец палка Каліноўскага, верасень 2022-га. Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

— Як думаеце, калі скончыцца вайна і ў тых, хто з’ехаў з Беларусі па палітычных матывах, з’явіцца магчымасць бяспечна прыехаць дадому, шмат людзей вернецца?

— Думаю, меншая частка. Многія, асабліва моладзь, не разумелі глыбіні і розніцы ў нас і, напрыклад, у Еўропе. Плюс у нас нейкі час было нядрэнна, бо да 2020 года на тым баку расслабіліся. Пажыўшы ў Еўропе, гэтае адрозненне пачынаеш адчуваць і задаешся пытаннямі: ці гатовы я вярнуцца дадому, ці гатовы зрабіць дзесяць крокаў назад і пачаць усё нанова? Дзеля чаго? Як ні круці, але людзі, якія засталіся ў Беларусі, — яны адказныя за тое, што адбываецца і адбывалася. Я пра ўсіх тых, хто не выйшаў, маўчаў і маўчыць. Я не кажу, што яны вінаватыя, я кажу, што яны адказныя. І дзеля гэтых людзей перакрэсліваць сваё жыццё? Я не ўпэўнены, што гэта добрая ідэя. Гэта можна зрабіць толькі дзеля самога сябе, сваіх блізкіх. Але моладзь з’ехала, яны атрымалі свае ВНЖ і ўжо разумеюць, праз колькі гадоў змогуць прэтэндаваць на грамадзянства. Я ўжо не кажу пра бізнес. Нават калі здарыцца цуд і мы вернемся дадому, рынак не вернецца. Гэта вельмі інертная штука. З улікам рызыкі доўгатэрміновых праектаў у Беларусі ніхто не стане рэалізоўваць, думаю, яшчэ дзесяцігоддзі. Мне здаецца, мы многае страцілі назаўжды.

— Вы дапусцілі, што шмат хто ў Беларусь ужо не вернецца, а вы?

— Не ведаю. Дакладней, я вярнуся на танку, а што будзе далей, не ведаю. Я б хацеў тут жыць, але для гэтага мусіць скласціся шмат фактараў. Упэўнены, што ў краіне пачнецца палітычная грызня, валтузня, з усіх бакоў усплыве куча бруду — і будзе проста непрыемна ў гэтым удзельнічаць. А потым, як гэта здараецца ў гісторыі, пачак ветэранаў збярэцца і зладзіць пераварот. Увогуле, чакаюць нас цяжкія часы. Але гэта будзе не заўтра.

— Калі ўсё будзе незразумела, то навошта вам гэтая барацьба?

— Для сябе самога. Я хачу забраць сабе сваё жыццё, краіну — і далей, як паўнапраўны ўладальнік, я сам вырашу, што з гэтым рабіць. Я магу гэта пакінуць сабе, падарыць, спаліць нахран, прайграць у казіно. Гэта мая справа. Маё рашэнне, а не нейкіх п*******ў.

— Для вас гэта магчымасць рэваншу, помста?

— Не помста, а жаданне вярнуць сабе сваё.

— У вас няма адчування, што для вас як чалавека, які шмат зрабіў для таго, каб палепшыць жыццё беларусаў, гэта нейкі не зусім тыповы падыход: прыеду на танку (лічы, прывяду вайну ў краіну), забяру сабе сваё, а далей вы разбірайцеся самі?

— Вайна ў Беларусь прыйдзе, хочам мы гэтага ці не. Гэта можа быць бяскроўная акупацыя або анексія (але я іх не разглядаю). Астатнія варыянты ўключаюць у сябе ваенныя дзеянні большага ці меншага маштабу. Гэта аб’ектыўная рэальнасць, з якой нам давядзецца сутыкнуцца. Чаму? З тых самых прычын, з якіх вайна была непазбежная ва Украіне. Мы маем з усходу суседа, які адмаўляе нашае права на існаванне як асобнага народа. Беларусаў, украінцаў. У гэтым сэнсе сітуацыя нагадвае арабска-ізраільскую гісторыю, калі большая частка жыхароў, якія насяляюць тэрыторыю, не прызнае права меншай на існаванне. Гэты канфлікт настолькі фундаментальны, што не можа вырашыцца бяскроўна. Так было там, так цяпер ёсць ва Украіне, і так будзе ў нас. Нас пакуль пакідаюць на салодкае, бо бачыцца, што будзе не вельмі сур’ёзны супраціў, але мы ў палку робім усё, каб гэта было не так і пры гэтым наступствы вайны аказаліся мінімальныя.

— Пытанне было не зусім пра гэта, а пра тое, што каша заварыцца, а вы збіраецеся адысці ўбок.

— Каша заварыцца, потым зварыцца, а потым я ўжо буду вырашаць, што з гэтым рабіць. Я не кажу пра тое, каб кінуць краіну ў бездань грамадзянскай вайны і зваліць. Спачатку вайну трэба будзе скончыць, а потым глядзець, што далей.

Чытайце таксама