Салёна-сушаная рыба «Путасу» гандлёвай маркі «Флоцкая» не адпавядае патрабаванням па бяспецы, перадае тэлеграм-канал Дзяржстандарту.
Прадукцыя таксама не адпавядае патрабаванням па бяспецы харчовых дабавак, араматызатараў і тэхналагічных дапаможных сродкаў, а таксама па маркіроўцы.
У выніку выпрабаванняў у складзе прадуктаў выяўленыя не адзначаныя на ўпакоўцы недапушчальныя харчовыя дабаўкі — кансерванты сарбінавай і бензойнай кіслаты.
Дзяржстандарт прыняў рашэнне забараніць увозу рыбы «Путасу» гандлёвай маркі «Флоцкая» і абавязаў прыбраць яе з беларускіх крамаў.