Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  2. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  3. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  4. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  5. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  6. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  7. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  8. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  9. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  10. Путин меняет формулировки по отношению к Зеленскому, украинской власти и участию Европы в переговорах — и вот с какой целью
  11. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  12. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
Читать по-русски


Суд Лідскага раёна асудзіў палітвязня Валерыя Тумілевіча, які абвінавачваўся ў абразе Лукашэнкі, на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Валерий Тумилевич
Валерый Тумілевіч

Палітвязень Валерый Тумілевіч быў затрыманы 17 ліпеня на мяжы, калі вяртаўся з Польшчы ў Беларусь. Мужчыну далі 10 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), але на волю ён так і не выйшаў. Супраць Тумілевіча распачалі крымінальную справу паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) — нібыта ён абразіў яго, калі знаходзіўся за мяжой.

Згодна з абвінаваўчым актам, Валерый Тумілевіч, знаходзячыся ў нявысветленым месцы, у мэсэнджары Telegram, з’яўляючыся актыўным удзельнікам чатаў «Гордые лидчане чат» і «Чат 97% ДКЖ», «размясціў некалькі паведамленняў з непрыстойнымі па форме і зневажальнымі па накіраванасці словамі, якія даюць адмоўную ацэнку Лукашэнку, зневажаюць яго гонар і годнасць».

У судзе Валерый Тумілевіч цалкам прызнаў сваю віну. Суддзя Аляксандр Мішураў асудзіў яго на адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Да суда лідчанін утрымліваўся ў СІЗА № 1 Гродна.

8 лістапада Гродзенскі абласны суд адхіліў апеляцыйную скаргу на прысуд.