Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  2. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  3. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  4. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  5. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  6. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  7. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  8. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  9. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  10. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  11. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  12. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  13. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  14. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
Читать по-русски


У верасні ў тэле- і радыёвядоўцы Кацярыны Пытлевай пачалася хіміятэрапія. На першы сеанс яна ўзяла з сабой кнігу, нататнік з алоўкамі і ноўтбук. Думала, тры гадзіны, пакуль прэпарат з кропельніцы будзе паступаць у кроў, патраціць на сябе, але не стрымалася і вырашыла папрацаваць. Мантавала, запаўняла план-кантэнт і нават запісала відэаінтэрв'ю з эканамістам. Гэта мусіў быць сур’ёзны тэкст пра тое, як жыць, калі ў ДНК «зашыты» не толькі рак, але і любімая справа, але ўсё пайшло не зусім па плане.

Катерина Пытлева в студии. Фото: Facebook Катерины Пытлевой
Кацярына ў студыі «Маланка-Медыя». Фота: Facebook Кацярыны Пытлевай

Кацярына з сям’ёй жыве ў Вільні. Журналістка — праграмны дырэктар «Маланка.Media». Летам ёй паставілі дыягназ — рак грудзей трэцяй стадыі з мікраметастазам і выдалілі пухліну. Цяпер яна праходзіць «хімію». Усяго восем курсаў — чатыры чырвоныя (супертаксічныя) і чатыры белыя (лягчэйшыя). За спінай два сеансы, праз тыдзень, калі ўсё будзе добра, — трэці. Пачынаем з простага «Вы як?».

— Я выдатна, прычым ва ўсіх сэнсах, — адказвае Кацярына. — У мяне быццам пачалося новае жыццё. Ніякай трагедыі ў тым, што здарылася, няма. Наадварот, адбываецца нейкая татальная перазагрузка. Я пачала больш увагі надаваць сабе. Часцей адпачываць. У той жа час у мяне ўсё віруе. Дадалося маральных і фізічных сіл для новых праектаў. «Хімію» мой арганізм пераносіць нармальна, так што фізічна я сябе таксама адчуваю добра.

— Чаму вы называеце гэты перыяд «новае жыццё»?

— Таму што звычайна ты як вавёрка ў коле: круцішся, круцішся, бяжыш кудысьці. Не заўсёды ёсць час і магчымасць спыніцца і зразумець, куды ты бяжыш, навошта. Хвароба прымусіла правесці татальную пераацэнку ўсяго. Я б назвала гэта інвентарызацыяй жыцця. «Праходжуся» па ўсіх сферах, выкідваю непатрэбнае. Гляджу, што я рабіла не так, дзе сябе не берагла і чаму мой арганізм здаўся.

Я чалавек, які хварэе на сваю справу і слаба дзеліць жыццё на жыццё і на працу. У мяне гэта ўсё разам. З аднаго боку, гэта выдатна, бо адно падсілкоўвае іншае. З другога… да нараджэння дзяцей у мяне ж было па пяць працаў, адна з іх — ранішнія эфіры на радыё. Усім хацелася займацца, усё рабіць. А дзе браць час? Адрэзаць ад сну. Я спала па тры-чатыры гадзіны ў суткі. Гэта мінімум, пры якім я магу функцыянаваць. Мне здавалася, гэта нармальна. Калі атрымлівалася падрамаць шэсць гадзін — класна. Апошнія паўгода ў мяне было двое сутак на тыдзень, калі я працавала не толькі днём, але і амаль усю ноч. Мантавала, пісала сцэнары. Потым на тры гадзіны клалася — і далей працаваць, займацца дзецьмі, хатнімі справамі. Пасля хваробы я пачала прымушаць сябе па-іншаму складаць свой графік: сплю мінімум шэсць гадзін і не дазваляю сабе працаваць ноччу.

— У Facebook вы напісалі, што рыхтаваліся да «хіміі» нібы да марафону. Гэта як?

— «Хімія» — гэта ўдар па арганізме, каб арганізм яе вытрымаў, ён мусіць быць максімальна сабраны. Гэта як у спартоўцаў, якія настройваюцца на марафон або алімпійскае дасягненне. Падрыхтавацца да гэтага можна з дапамогай спорту і правільнага харчавання. Яны заўсёды прысутнічалі ў маім жыцці.

Пасля аперацыі (у пачатку жніўня Кацярыне выдалілі левую частку грудзей. — Заўв. рэд.) кожную раніцу я пачынала з зарадкі на 30−40 хвілін. Рабіла яе альбо дома, альбо ў спартзале. Там займалася на трэнажорах. Затым — басейн і з дазволу дактароў — лазня. Яна добрая для сардэчна-сасудзістай сістэмы. У залу хадзіла два-тры разы на тыдзень у залежнасці ад самаадчування. Цяпер, падчас «хіміі», трэніруюся дома.

Плюс працягваю правільна харчавацца. Ужо чатыры месяцы як я адмовілася ад смажанага. Вельмі рэдка і зусім трохі магу дазволіць сабе, калі з дзецьмі ідзем у кавярню. Ем печанае, варанае, тушанае, а яшчэ шмат сырой гародніны, садавіны і арэхаў. Гэта дапамагае разгрузіць стрававальную сістэму. Да таго ж я вегетарыянка. Цяпер колькасць жывёльнага бялку я знізіла амаль да веганскага ўзроўню.

Катерина Пытлева на прогулке. Фото: Facebook Катерины Пытлевой
Кацярына рыхтавалася да «хіміі» як да марафону. Фота: Facebook Кацярыны Пытлевай

— Спрацавала?

— Складана сказаць, але доктарка здзівілася, што пасля двух курсаў мяне нават не ванітавала. Калі я прыйшла рабіць першы, мне прапісалі і таблеткі ад млоснасці, і ўколы. З пасылам «калі адно не падзейнічае, паспрабуйце другое». Мяне гэта насцярожыла, але пасля першай «хіміі» доктарка прыемна здзівілася: «Табе пашанцавала, што твой арганізм так рэагуе». Хоць я ўсё роўна чакала і чакаю падвоху. Чула, бывае назапашвальны эфект.

Не ведаю, тое, што я так усё пераношу, — гэта асаблівасць арганізма ці мой комплексны падыход. Доктарка, думаю, таксама не можа на гэта адказаць. У любым выпадку, такі лад жыцця відавочна не шкодзіць. Я сябе адчуваю актыўнай, поўнай энергіі, а значыць, усё раблю правільна.

— А яшчэ кажуць, рыхтуючыся да «хіміі», вы нават тазік спецыяльна купілі.

— Ну, а як? У мяне дома не было тазіка. Я гляджу, што адбываецца з Кацяй Ваданосавай (музыка і тэлевядоўца, у якой таксама выявілі рак. — Заўв. рэд.). Дзесьці праз месяц са мной здараецца тое, што з ёй. Бачу, ёй кепска, яна па некалькі дзён ляжыць, яе ванітуе. Падумала: і мне патрэбны тазік. Ну не ў рондаль жа… Ці бегаць. Мала ў якім я буду стане. А потым, калі пракіпяціць, можа, спатрэбіцца і рыбу саліць.

— Купілі самы яркі?

— Не, металічны, каб потым у паходы браць. Я ж жанчына практычная, не купляю таго, што не спатрэбіцца ў гаспадарцы.

«На „хіміі“ брала інтэрв'ю праз Zoom»

«Хімія» ў Кацярыны пачалася ў сярэдзіне верасня. На ўсё мусіць пайсці месяцы чатыры. Курсы чырвонай робяць з перапынкамі ў тры тыдні, паміж белымі прамежкі меншыя. Як усё гэта адбываецца?

— Раніцай я прыязджаю ў бальніцу, здаю аналіз. Калі ён добры, іду на «хімію», інакш яе пераносяць. Пакуль перанос у мяне быў толькі раз. Праз тое, што імунітэт моцна ўпаў, уводзіць прэпарат стала небяспечна. Мне далі уколаў і тыдзень на аднаўленне. Потым я прыйшла, здала аналіз — і ўсё было добра. Мне паставілі кропельніцу, і праз тры гадзіны я з’ехала дадому.

— Пра што вы думалі гэтыя тры гадзіны?

— Я працавала (смяецца). Паколькі аперацыю мне рабілі злева і там выдалялі лімфавузлы, кропельніцу мне могуць ставіць толькі ў правую руку. А левай я працую на ноўтбуку. На першай «хіміі» запісвала інтэрв'ю з эканамісткай з BEROC Анастасіяй Лузгіной, на другой — з юрыстам Арцёмам Праскаловічам.

— Суразмоўцы ведалі, дзе вы?

— Так, але я проста не казала, што на «хіміі», тлумачыла: «Я на працэдуры». У Zoom жа не відаць, што ў мяне ў руцэ кропельніца, проста я сяджу ў масцы ў нейкім крэсле. І ўсё, нічога шакавальнага. Ну, а што сядзець? Я думала, можа, трэба ў гэты час нешта паглядзець ці пачытаць, каб для сябе. Купіла нататнік з алоўкамі, збіралася маляваць нейраграфікі, але мне не хочацца гэтым займацца. Вось людзі з дыябетам, яны ж, калі колюць уколы, не ператвараюць гэта ў нейкі рытуал, а навошта мне з «хіміяй» так рабіць? Проста цяпер лячэнне — частка майго жыцця, але гэта не значыць, што ўсё астатняе мусіць стаяць на паўзе.

Катерина Пытлева с детьми. Фото: www.facebook.com/katerina.pytleva
Кацярына з дачкой і сынам. Хутка ім споўніцца шэсць гадоў. Фота: Facebook Кацярыны Пытлевай

— Па адчуваннях вашыя дзве «хіміі» адрозніваліся?

— Другая лягчэй прайшла. Пасля першай было пачуццё, нібы мне на галаву надзелі звонкае вядро, і адчуванне, быццам ты атруцілася. Праўда, мяне не ванітавала, але было трошкі млосна. Некаторыя кажуць, гэты стан падобны да пахмелля або таксікозу. Таксікозу ў мяне не было, а што да пахмелля — пахмелле цяжэйшае. Вядома, не вельмі прыемна, але не крытычна. У гэты дзень я адчувала стомленасць. Вярнуўшыся дадому, да ночы працавала, а на наступны дзень спала. Пасля другой «хіміі» ў мяне не было патрэбы шмат адпачываць: раніцай мы пайшлі гуляць, хацелася дыхаць паветрам.

А яшчэ, калі рыхтавалася да першай «хіміі», знаёмая, якая ўжо перайшла ў рэмісію, папярэдзіла: «У першыя суткі пасля курсу не еш тое, што любіш, таму што потым цябе назаўжы ад гэтага адверне». Я так і зрабіла. Спецыяльна закупіла спартыўныя супчыкі, дзе ёсць усе неабходныя рэчывы і мікраэлементы, і каб калі ванітаваць, то лёгка. Сумесі да гэтага часу стаяць у мяне ў шафцы, але цяпер пах гэтага супу выклікае ў мяне агіду. Напэўна, у гэты перыяд арганізм ставіць знак роўнасці паміж «хіміяй» — атрутай, і тым, што ты спажываў. Ён жа не ведае, чаму табе дрэнна. Другі раз такога ўжо не было. Наадварот, мне проста хацелася паесці.

— За лячэнне вам у Літве трэба плаціць?

— Не, усё пакрывае страхоўка.

«Калі зразумела, што скроні парадзелі, не бачыла сэнсу чапляцца за валасы»

— 8 кастрычніка ў Facebook вы напісалі: «Пачалося… Якога колеру парык для эфіраў абраць?» У які момант вы зразумелі, што час галіцца нагала?

— Валасы ў мяне доўга не выпадалі, я нават дзівілася. Чытала, што звычайна гэта пачынаецца тыдні праз два-тры пасля першай «хіміі», а ў мяне ўсё не выпадалі і не выпадалі. А потым, як цяпер памятаю, мы сядзелі ў кавярні з дзецьмі і мужам, я правяла па галаве, і ў руках застаўся касмыль. За суткі гэта ўзмацнілася. Расчэсваешся — куча валасоў на расчосцы, памыеш галаву — уся ракавіна ў валасах. Раніцай на падушцы проста россып. Калі зразумела, што скроні парадзелі, не бачыла сэнсу чапляцца за валасы. Для мяне пагаліцца нагала не праблема. Я тройчы з уласнай волі без усялякіх хваробаў хадзіла з такой прычоскай. Тут пытанне было ў тым, што трэба знайсці парык для здымак. У Літве гэта аказалася не так проста, але як толькі мы яго падабралі, у той жа вечар муж дапамог мне падстрыгчыся.

В октябре 2022-го у Катерины Пытлевой стали выпадать волосы. Фото: Facebook Катерины Пытлевой
У кастрычніку 2022-га ў вядоўцы пачалі выпадаць валасы. Фота: Facebook Кацярыны Пытлевай

— Як гэта было?

— Будзённа. Узяла брытву мужа, сказала: «Я сама састрыгу, а дзе не дастану, падраўняеш». Ён адказаў: «Добра». І, паколькі звычайна я сумяшчаю адразу некалькі справаў, слухаючы інтэрв'ю нейкага эксперта з нагоды сітуацыі ва Украіне, я пагалілася па-чарнавому. Муж праверыў, потым узяў іншую насадку, каб зрабіць раўней, і ўсё.

— І як вам?

— Для мяне лысіна — самая зручная прычоска. З ёю не трэба нічога рабіць. Раней я, вядома, не галілася аж пад нуль, пакідала да шасці міліметраў, але нічога. Цяпер мне таксама камфортна, і дзецям вельмі падабаецца. Яны любяць чапаць мяне за галаву. Я б і раней так галілася, але гадоў дзесяць таму муж папрасіў: «Давай ты не будзеш стрыгчыся нагала, мне не вельмі падабаецца». І я больш гэтага не рабіла.

— А цяпер што ён кажа?

— Успрымае як дадзенасць. Жартуе: «Лысая башка, дай піражка». Часам пяшчотна называе «лысік мой». Парык мы ездзілі выбіраць разам. Муж — мой галоўны дарадца. Купілі тое, што падабаецца і мне, і яму.

Калі шчыра, калі мы сабраліся мераць парык, у мяне не было канкрэтнага бачання, якую прычоску я хачу. Я ж вольная выбраць што зажадаецца. Думалі, трэба як у Умы Турман у «Крымінальным чытве», чорнае карэ. Памерала, але не тое паліто. Спрабавала розныя варыянты — доўгія, светлыя, рудыя, кучаравыя, але спыніліся на кароткіх. З імі не відаць, што ты ў парыку. Цяпер у мяне колер цёмны шакалад. Мне, дарэчы, цырульнік калісьці раіў у такі перайсці, казаў, будзе пасаваць. І вось супала, што я да яго прыйшла. Хай і не са сваімі валасамі. Мужу ну вельмі падабаецца вобраз, у якім я цяпер у кадры.

— Чаму вырашылі купіць парык? Ганна Красуліна, прэс-сакратар Святланы Ціханоўскай, у каментарах вам, напрыклад, пісала, што і без парыка будзе стылёва.

— Мне ўсе гэта пісалі (смяецца). Ды я і сама ведаю: мне лысіна пасуе. Але тут пытанне, у якім жанры я працую. Мне не хацелася, каб мая лысая галава, фактычна мая асабістая справа, адцягвала людзей ад тэмаў, якія я падымаю. У мяне не моладзевая праграма. Я расказваю пра палітыку і будучыню Беларусі. Плюс на «Маланцы» вельмі ўзроставая аўдыторыя.

А ў звычайным жыцці я хаджу без парыка. Купіла сабе некалькі шапак. У мяне крыху памяняўся стыль. Мой вобраз цяпер скача вакол прычоскі. Гэта цікава і свайго роду эксперымент.

— Дзеці ведаюць, чаму вы пагалілі галаву?

— Яны ведаюць, што я хварэю, і гэта ўсё праз лекі. Але яны таксама ведаюць, што валасы вырастуць, і ім хочацца першымі гэта заўважыць. У іх ёсць лупы, і яны ў лупы разглядаюць маю галаву. Часам у гэтыя моманты я чую: «О, я бачу, тут ужо пачало расці».

«Яшчэ да таго, як паставілі дыягназ, мяне накрыла панічная атака»

У дні, калі Кацярыне рабілі «хімію», у офіс яна не ездзіла, Але працягвала працаваць з дому. Першыя суткі, кажа, сябе беражэ, працуе лежачы, спіць па восем-дзевяць гадзін і нават днём падрамаць сабе дазваляе. Але чаму зусім не паставіць на час курсаў працу на паўзу?

Катерина Пытлева. Фото: www.facebook.com/katerina.pytleva
Кацярына — чалавек, у якога ў ДНК «зашыты» не толькі рак, але і праца. Фота: Facebook Кацярыны Пытлевай

— Гэта нудна. А што тады рабіць? Толькі лячыцца? — пытаннямі на пытанне адказвае суразмоўніца. — Я не лічу, што трэба рабіць культ з хваробы. Вядома, можна было б заняцца чымсьці іншым, але навошта, калі мне падабаецца тое, што я раблю. Узяць адпачынак — і што? Зноў жа, ёсць бытавыя моманты: трэба здабываць грошы. У мяне дзеці, сям’я. Сядзець на шыі ў мужа — гэта ўвогуле не пра мяне. Я працавала нават у дэкрэце і з радзільні.

Ды і праца мяне заўсёды ратавала. Напэўна, таму я такі працаголік. З 14 гадоў, калі ў сям'і пасля смерці мамы (мама Кацярыны памерла ад раку. — Заўв. рэд.) была цяжкая сітуацыя, мне дапамагло толькі тое, што я ўладкавалася на тэлебачанне. Праца дае мне магчымасць пераключыцца, не факусавацца на чымсьці адным.

— Гэта не страх нешта не паспець?

— Не, ні разу. За дваццаць гадоў у прафесіі я паспела ўсё, што хацела, але магу больш.

— Праз ваш стан здараліся моманты, калі на працы вы разумелі: больш не магу?

— Яшчэ да таго, як мне паставілі дыягназ, і я была ў моманце чакання, мяне накрыла панічная атака. Да гэтага мне агучылі, што, магчыма, у печані ў мяне метастазы. Я жыла ад аднаго аналізу да іншага. Фонам на падкорцы сядзела: адбываецца нешта страшнае. Мяне раздзіралі надзея і асуджанасць. Псіхіцы гэта трэба пераварыць. Неяк у жывым эфіры я пачала задыхацца. Прычым я не магла зразумець, што гэта. У нас была дыскусія, мы размаўлялі з эканамістам — і раптам у горле з’явіўся ком. Добра, што я была з напарнікам. Знакамі паказала: адключыце мяне і прыбярыце з кадра. І, пакуль спікер адказваў, выпаўзла са студыі. На шчасце, гэта былі апошнія дзесяць хвілін эфіру. Такое са мной здарылася ўпершыню. Я не разумела, што адбываецца. Не ведала, што калі цябе калоціць, ты не можаш глынуць і глыбока ўдыхнуць, гэта панічная атака. Мне выклікалі хуткую, і ўжо дактары сказалі: «Вам трэба спакайней усё ўспрымаць».

Пасля атакі мы з псіхолагам заняліся ліквідацыяй гэтай праблемы. Да спецыяліста я запісалася, калі зразумела, што ў мяне рак. З яго дапамогай я сабралася і працягнула працаваць. Ёсць падазрэнне, што ўсяго да аперацыі ў мяне было каля дзесяці такіх прыступаў, але з меншай інтэнсіўнасцю. Дзякуючы тэрапіі я зразумела, як лавіць гэтыя моманты і што з імі рабіць.

— І нават у гэты момант думак пра адпачынак у вас не з’явілася?! Неяк вы сябе зусім не шкадуеце.

— Я сябе вельмі нават шкадую, дакладней не шкадую, а берагу. Жаль — кепскае пачуццё.

— У інтэрв'ю «Нашай ніве» вы расказвалі, што пасля таго, як напісалі ў сацсетках пра свой рак, сутыкнуліся не толькі з хваляй падтрымкі, але і негатыву. Як вы сабе тлумачыце, чаму людзі такія злыя?

— Кагосьці недалюбілі, кагосьці пакрыўдзілі. У сацыяльных сетках мне пішуць рознае. Часцей за ўсё гэта звязана з маёй грамадзянскай пазіцыяй. У хваробе людзі, відаць, адчуваюць маю слабасць. Вось і ціснуць на яе, бо па-іншаму не могуць зрабіць мне балюча. Пішуць: «Задумайся, Каця, гэта ўсё праз тое, што ты на гэтым баку, а не на тым», «Карма цябе даганяе, бо ты расказваеш нам не такое, як па тэлевізары». Асабліва гаманкія людзі ў «Аднакласніках». Я рэдка туды заходжу, але ў лічку мне там дасылаюць проста велізарныя палотны. Некаторыя напружваюцца, пакідаюць паведамленні месяц. Пішуць: «Калі не адказваеш, значыць, ты ўсё зразумела». Мабыць, людзям хочацца падсілкаваць свае эмоцыі. Але найлепшы спосаб узаемадзеяння з тролем — адсутнасць узаемадзеяння, таму на такія паведамленні і каментары я ніяк не рэагую. Калі шчыра, мне шкада гэтых людзей. Ім даводзіцца жыць з такой цемрай у душы. А я жыву са святлом. Мне лёгка, а за іх сумна.

— Вы самі задаваліся пытаннем, чаму ўсё гэта на вас звалілася?

— Я ведаю, чаму. Нядаўна скончыўся «ружовы кастрычнік» (кампанія супраць раку грудзей. — Заўв. рэд.). Там была невялікая лекцыя, дзе навуковец расказаў, што яны з групай даследчыкаў высветлілі: ракавыя клеткі ёсць у кожнага, пытанне, што з імі будзе. Ці «запусцяцца» яны, залежыць у тым ліку ад ладу жыцця чалавека. Мая пухліна гармоназалежная. У мяне было тры ЭКА запар. Падчас іх арганізм атрымлівае ядзерныя дозы гармонаў. Вялікая імавернасць, што яны не прайшлі незаўважанымі маім арганізмам і маглі справакаваць хваробу. Магчыма, сваю ролю ў гэтым адыгралі стрэсы і кепскія навіны, але асноўнае — ЭКА.

В обычной жизни Катерине Пытлевой больше нравится ходить без парика. Фото: Facebook Катерины Пытлевой
У звычайным жыцці Кацярыне больш падабаецца хадзіць без парыка. Фота: Facebook Кацярыны Пытлевай

— Ого, вы так па-навуковаму адказалі. Я думала, вы скажаце нешта філасофскае.

— Я біёлаг па адукацыі. Хвароба — гэта фізіялагічныя працэсы, і тлумачыць іх нейкім тонкімі матэрыямі, мне здаецца, няправільна. Гэта фізіялогія, трэба разумець, як і што працуе ў нашым арганізме.

— Што цяпер кажуць дактары па вашым стане?

— Шанцы добрыя, пухліна ў мяне неагрэсіўная. Метастаз быў мікра. Тут усё неяк натхняе.

Галоўная праблема: мой рак генетычны, важна, каб ён не з’явіўся зноў. Пухліну і метастаз мне выдалілі. Пасля «хіміі» мяне хутчэй за ўсё чакае апраменьванне, каб прыбраць ракавыя клеткі, якія, магчыма, яшчэ засталіся ў маім арганізме. Затым пачнецца гармонатэрапія. Гэта лячэнне на пяцігодку. Паралельна, паколькі форма мутацыі, якая вызначыла маю хваробу, вяртаецца ў грудзі і яечнікі, мяне чакае дзве аперацыі па іх выдаленні. Потым, спадзяюся, аналізы пакажуць, што ўсё, хваробы больш няма. Рэмісія.

— У Facebook вы пісалі: вызначыць, што рак вы атрымалі ў спадчыну, вам дапамагло складанае генетычнае даследаванне. Можаце расказаць?

— Калі зусім проста: ёсць два асноўныя гены рака малочнай залозы, BRCA1 і BRCA2. У іх могуць быць дзясяткі мутацый, якія выклікаюць хваробу. У Беларусі падчас самага распаўсюджанага аналізу ў гэтых генах шукаюць, па-мойму, мутацый шэсць. Мне зрабілі такое даследаванне ў Літве. Вынік — адмоўны, то-бок у мяне нібыта няма генетычнай схільнасці да раку. Але генетык, даведаўшыся маю гісторыю (акрамя мамы ў сям'і Кацярыны на рак хварэла бабуля, яе не стала, і тры цёткі, яны жывыя. — Заўв. рэд.), сказала: «Давайце дакопвацца да сутнасці». І прызначыла яшчэ адзін рэдкі разгорнуты аналіз. Для яго выкарыстоўваюцца складаныя і дарагія рэактывы, таму спецыялісты, якія яго робяць, чакаюць, пакуль збярэцца група з некалькіх пацыентаў. Вынікі рыхтаваліся чатыры месяцы. Яны паказалі: рак я атрымала ў спадчыну. Дзякуючы гэтай інфармацыі мне можна выдаліць правую малочную залозу і яечнікі. Інакш, нягледзячы на тое, што я хацела гэта зрабіць, без паказанняў дактары б мне не дазволілі. Усё ж такая аперацыя калечыць. У выніку мне давялося б жыць на парахавой бочцы да канца жыцця.

«Мяне не папярэдзілі, што гэта будуць нейкія аголеныя здымкі»

Пасля мастэктаміі — аперацыі па выдаленні грудзей — на месцы левай у Кацярыны засталося толькі «два сшытыя кавалачкі скуры». Як і калі ёй будуць рабіць рэканструкцыю, яна не даведвалася. Кажа, хутчэй за ўсё, гэта здарыцца не раней чым праз год-паўтара, а цяпер ёсць важнейшыя справы.

Катерина Пытлева на выставке, посвященной борьбе белорусок с раком груди. Вильнюс, октябрь 2022-го. Фото: Маланка.Media
Кацярына на выставе, прысвечанай барацьбе беларусак з ракам грудзей. Вільня, кастрычнік 2022-га. Фота: Маланка.Media

— Для многіх жанчын грудзі — важная частка цела. А як гэта, калі прачынаешся, а іх няма?

— Не ведаю, мне зручна (смяецца). Цяпер я хаджу з пратэзам. Адзінае, у мяне быў маленькі пункцік, калі пасля аперацыі я пайшла ў спартзалу і басейн. Там агульны душ, распранальня. Думала, ці варта мне гэты пратэз у купальнік засоўваць. Плюс, паколькі шнар яшчэ толькі гаіўся і швы мне яшчэ не знялі, усё гэта выглядала не вельмі эстэтычна, і мне не хацелася шакаваць людзей. Разважала, як быць, а потым вырашыла проста забіць. У кагосьці няма рукі, у кагосьці нагі, у мяне — грудзей. Ну і што? Хіба я раблюся праз гэтага нейкім непаўнавартасным чалавекам? Не.

— У выніку лавілі на сабе позіркі?

— Не, нічога відавочнага не заўважыла.

— Затое зняліся ў сваёй першай фотасесіі ню. Доўга згаджаліся?

— Калі шчыра, пагадзілася не ведаючы. Мяне не папярэдзілі, што гэта будуць нейкія аголеныя здымкі. У мяне ўзялі інтэрв'ю, потым мусіў прыехаць фатограф. Ён, калі са мной звязаўся, сказаў, што хацеў бы зрабіць здымку ў хатняй абстаноўцы (не ў парку і не ў горадзе). Я падумала, ну, мала якая канцэпцыя ў чалавека. Мы дамовіліся сустрэцца ў офісе, там ён мне ўсё расказаў. Я адказала: «Добра, а як мы будзем гэта ажыццяўляць?» І спытала: «Агаляцца па пояс?»

Мы прыкрылі дзверы ў адным з памяшканняў і ўсё адздымалі. Гэта было крыху дзіўна, хоць я чалавек не сарамлівы, і з фатографам пашанцавала — ён таленавіты. Плюс я і сама хацела зафіксаваць гэты этап у маім жыцці. Адзіны дыскамфорт — што ўсё адбывалася прыхапкам. У суседнім памяшканні будаўнікі рабілі нашую новую студыю.

— Што складаней — застацца перад камерай без адзення ці перад грамадствам без валасоў?

— Нічога не складана, наогул пофіг (смяецца). Падчас фотасесіі я больш перажывала, што не паспела пакрыць пазногці хоць бы бясколерным лакам. Думала: «Ну як так, Каця, ты ж нібыта да здымак рыхтавалася».

— Каця, калі свет вар’яцее, а вас яшчэ і хвароба накрыла, як не паехаць дахам?

— Шукаць простыя радасці і атрымліваць асалоду ад іх.

— Якія яны ў вас?

— У мяне іх шмат. Абдымацца з дзецьмі і мужам, прагулкі, гульні, музыка, спорт. Сумеснае баўленне часу з калегамі і сябрамі. А яшчэ многае на працы мяне радуе. Напрыклад, праект атрымаўся ці не было ніякіх рэсурсаў, а тут раз — і ўсё склалася. Трэба факусавацца на гэтым.

— Мы размаўляем амаль дзве гадзіны, і ўвесь гэты час вы суперпазітыўная. Здаецца, вы вельмі моцны чалавек, але бываюць жа моманты, калі вы здаяцеся? Як гэта выглядае?

— Не, не бывае такога. У кожнага свой жыццёвы шлях. Кожны робіць з яго пэўныя высновы і прыходзіць да пэўных тыпаў рэакцый на нейкія падзеі. У мяне ў жыцці было вельмі шмат нядобрых падзей — смерць бацькоў, смерць дачкі. Кожны раз, пакуль я спраўлялася з чарговай трагедыяй, у мяне выпрацоўваўся імунітэт і моцнасць псіхікі. Увогуле, спелі сталёвыя яйкі. Цяпер яны саспелі, таму я не расклейваюся і так пазітыўна на ўсё рэагую.