Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  2. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  3. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  4. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  5. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  6. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  7. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  8. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  9. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  10. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  11. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  12. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  13. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
Читать по-русски


14 кастрычніка ў розных тэлеграм-каналах з’явіліся паведамленні пра старт плана «Перамога». Прадстаўнік Кабінета па аднаўленні законнасці Аляксандр Азараў тады заявіў, што гэта ілжывыя паведамленні. Увечары 16 кастрычніка на тэлеканале «Беларусь 1» выйшаў сюжэт пра двух маладых хлопцаў, якія нібыта былі зарэгістраваныя ў плане «Перамога» і атрымалі заданні па падрыхтоўцы тэрактаў. У той жа дзень у праўладных тэлеграм-каналах з’явіліся «пакаяльныя» відэа з як мінімум чатырма мужчынамі, якія таксама сцвярджаюць, што былі зарэгістраваныя ў плане «Перамога». Спыталі ў BYPOL, што адбываецца.

Задержанные из сюжета «Беларусь 1», 16 октября 2022 года. Фото: скриншот видео
Затрыманыя з сюжэта «Беларусь 1», 16 кастрычніка 2022 года. Скрыншот відэа

— Мы ідэнтыфікавалі аднаго з паказаных на відэа па нашай спецыяльнай сістэме распазнання твараў. Ніякага дачынення да нас ён не мае, — кажа прадстаўнік BYPOL Аляксандр Азараў. — З усімі, з кім працуем, праводзім праверку. Мы высветлілі, што гэты чалавек у нас праверкі не праходзіў, яго дадзеных у нас няма. Таму да нас ён дачынення не мае. Інфармацыі пра тое, што затрымалі людзей, якія з намі працавалі, таксама няма. Больш за тое, мы не давалі такіх загадаў. Там жа было, каб ён падарваў рэлейную шафу (у сюжэце «Беларусь 1» адзін з затрыманых казаў, што пасля рэгістрацыі яму трэба было падарваць рэлейную шафу на чыгунцы, каб «уступіць у пэўную кааліцыю». — Заўв. рэд.). Мы прыпынілі гэтыя акцыі даўным-даўно — у траўні, калі расійскія войскі з’ехалі з Беларусі. І ніякіх акцыяў мы не праводзілі і не праводзім. І такіх загадаў мы нікому не давалі. У нас была аператыўная інфармацыя пра тое, што КДБ збіраецца рабіць правакацыйныя ролікі на гэтую тэму. Што яны будуць браць людзей, якія ў іх на кручку, будуць здымаць ролікі, быццам яны затрымалі ўдзельнікаў плана «Перамога». Насамрэч яны нікога не затрымлівалі. Усё гэта фэйк.

— У сюжэце паказалі перапіску затрыманых. Яны перапісваліся з вамі?

— Не. Калі мы загадаў не давалі, значыць, не з намі.

— Улады цяпер узяліся за план «Перамога». МУС праводзіць вучэнні, у краіне абвясцілі ці то контртэрарыстычную аперацыю, ці то рэжым павышанай контртэрарыстычнай небяспекі. Вы ўзмацнілі абарону дадзеных удзельнікаў плана «Перамога»?

— У нас наогул няма дадзеных. Мы іх і не збіраем. Калі чалавек рэгіструецца ў плане, ён не дае ніякіх дадзеных, акрамя таго, якая ў яго прафесія, у якім горадзе ён жыве і як ён гатовы дапамагчы, ці ёсць у яго аўтамабіль або іншая маёмасць, якую можна выкарыстоўваць. Вось і ўсё. Гэтая інфармацыя ў зашыфраваным выглядзе захоўваецца на серверах за мяжой.

— Тыя затрыманыя, якія былі ў сюжэце і з’яўляліся на «пакаяльных» відэа ў праўладных тэлеграм-каналах, — гэта людзі, якія адказалі на фэйкавы бот плана «Перамога»?

— Я не ведаю дакладна. Магчыма, і тыя, хто трапіў на фэйкавы план «Перамога». Але я ведаю дакладна, як я ўжо і казаў, што яны будуць здымаць актораў, рабіць пастановачныя ролікі.

— У праўладных тэлеграм-каналах ужо казалі пра тое, што вельмі шмат людзей затрымалі з плана «Перамога». Вы гэта пацвярджаеце?

— Не. У нас няма такой інфармацыі.

— Ці правяралі вы людзей, якія на «пакаяльных» відэа кажуць, што яны зарэгістраваліся ў плане «Перамога»? Гэта ўдзельнікі плана?

— Мы правяралі, але нікога не знайшлі. У нас няма дадзеных людзей. У нас можа быць інфармацыя пра тых, з кім мы працуем шчыльна. А тыя, хто проста запісаўся ў «Перамогу», — дадзеных пра іх у нас няма. Мы не можам праверыць, у плане ці не ў плане чалавек. Але мы ведаем ад людзей, якія пасля запісаў [«пакаяльных» відэа] уцякалі за мяжу і нам расказвалі, што іх проста затрымлівалі невядома за што і проста давалі лісток, каб яны прачыталі, што зарэгістраваліся ў плане «Перамога». З такім пасылам, што чалавека адпусцяць, калі ён гэта прачытае. Людзі пагаджаліся, а потым уцякалі і нам расказвалі, што яны не былі ні ў якім плане, што іх проста прымусілі прачытаць. Казалі, што калі не прачытаюць, то іх тады пасадзяць у турму. Ім было прасцей пагадзіцца і выйсці, чым сядзець і баяцца.

На сёння, паводле словаў Аляксандра Азарава, у плане «Перамога» зарэгістраваліся больш за 200 тысяч чалавек.