Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  2. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  3. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  4. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  5. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  6. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  7. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  8. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  9. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  10. Путин меняет формулировки по отношению к Зеленскому, украинской власти и участию Европы в переговорах — и вот с какой целью
  11. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  12. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
Читать по-русски


Myfin.by

Скончыўся апошні тыдзень восені. Чарговы тыдзень і чарговыя максімумы. Гэтым разам узрушэнне прыйшло на беларускі валютны рынак. Плаўна разагнаўшыся з пачатку лістапада, абменны курс даляра ЗША да чацвярга, 28 лістапада, дасягнуў гістарычнага максімуму USD/BYN 3,5951. У апошнюю гандлёвую сесію курс скарэктаваўся, і месяц скончыўся са значэннем USD/BYN 3,5701, піша Myfin.by.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Генпрокуратура
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Генпракуратура

Рывок курсу і аб’ёмаў таргоў

Агулам за апошні тыдзень курс даляра ЗША дадаў +4,18%, і з пачатку года яго рост складае ўжо +12,36%. Акрамя гэтага, аб’ём таргоў далярам за мінулы тыдзень падняўся да 102,475 млн даляраў.

Абменны курс расійскага рубля цалкам відавочна зніжаўся і на мінулым тыдні апускаўся да гадавога мінімуму RUB/BYN 3,2927 за 100 расійскіх рублёў. Курс закрыцця месяца — RUB/BYN 3,2981. Аб’ём таргоў за мінулы тыдзень таксама на максімальных адзнаках — 30 683,810 млн расійскіх рублёў. Гэта крыху больш за 288 мільёнаў даляраў ЗША ў эквіваленце.

Рост абменнага курсу даляра ЗША і падзенне курсу расійскага рубля было чаканай падзеяй, але не да такой ступені. Як і раней, усе змяненні курсаў на беларускім рынку былі абумоўленыя падзеннем расійскага рынку. У чацвер, 28 лістапада, курс даляра на Маскоўскім пазабіржавым рынку падымаўся да USD/RUB 114,5, еўра таргаваўся вышэй за 120 рублёў. І толькі пасля адмены 27 лістапада Цэнтрабанкам Расіі куплі валюты на ўнутраным рынку рубель пачаў стабілізавацца і скончыў тыдзень і месяц на адзнацы USD/RUB 106,64.

Чаму вырас попыт на валюту?

Прычынай такога рэзкага попыту на замежную валюту называюць асцярогі ўнутранага рынку з нагоды апошніх санкцый Захаду ў дачыненні да расійскіх крэдытных арганізацый. У першую чаргу адносна «Газпрамбанка», праз які паступалі асноўныя плацяжы за экспартаваныя энерганосьбіты.

Акрамя гэтага, фінансавыя ўлады Расіі лічаць цяперашні курс прымальным для дзяржаўнага бюджэту, бо ў такіх умовах у казну паступаюць незапланаваныя даходы. За кошт курсавой розніцы цана нафты, закладзеная ў бюджэт гэтага года, істотна вышэйшая за разліковую, а гэта зусім не лішнія 100−150 млрд рублёў. Магчыма, пасля прабіцця псіхалагічнага ўзроўню 110 рублёў за даляр Цэнтрабанк прыняў, што гэта ў найбліжэйшай перспектыве паслужыць праінфляцыйным фактарам, але гэта будзе ўжо, хутчэй за ўсё, у наступным годзе.

Ці адаб’ецца рост курсу даляра ў РФ на Беларусі?

Для беларускага бюджэту рост курсу даляра таксама не ўяўляе пагрозы, бо ён нівелюецца падзеннем курсу расійскай валюты, што робіць імпарт з Расіі ў Беларусь таннейшым. Праўда, экспарт пры гэтым страчвае, але праз тое, што імпартуем мы ўсё ж больш, выгада відавочная.

На гэтым тыдні не выключана, што на расійскім рынку працягнецца карэкцыя, якая пачалася ў мінулую пятніцу. Усё ж санкцыі і іх вынікі — гэта тэхнічныя праблемы, і па меры іх вырашэння (абыходныя шляхі і г. д.) напаўненне расійскага рынку валютай адновіцца.

Але, памятаючы заяву міністра фінансаў РФ Сілуанава, што курс задавальняе — малаімаверна, што рубель умацуецца ніжэй за 100 рублёў за даляр. Акрамя гэтага, у канцы гэтага тыдня выходзіць лістападаўская статыстыка рынку працоўнай сілы ў Штатах, апошняя напярэдадні паседжання ФРС 18 снежня. Звесткі зададуць трэнд да канца месяца і года. Прагноз на рост колькасці занятых, і, пры яго рэалізацыі, курс даляра можа ўмацавацца да EUR/USD 1,0450. Гэта таксама будзе працаваць супраць расійскай валюты.

Прагноз на тыдзень

У цэлым гэты тыдзень можа стаць вызначальным для ўсяго снежня і пачатку наступнага года. У тым выпадку, калі расійскі рубель выстаіць блізу 100 рублёў за даляр, на беларускім валютным рынку можна чакаць кансалідацыі блізу USD/BYN 3,48−3,50. Расійскі рубель у гэтым выпадку можа вярнуцца крыху вышэй чым RUB/BYN 3,30 за 100 расійскіх рублёў.

Меркаванні экспертаў банкаў, інвестыцыйных і фінансавых кампаній, прадстаўленыя ў гэтай рубрыцы, могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі і не з’яўляюцца афертай або рэкамендацыяй да куплі ці продажу якіх-кольвек актываў або валют.