Агент па нерухомасці спрагназаваў у TikTok, што ў Беларусі будзе з цэнамі на жыллё найбліжэйшым часам на фоне неспакойнай сітуацыі на валютным рынку. «У мяне адказ просты: калі курс даляра працягне расці або застанецца на такім жа ўзроўні, як цяпер, то цэны будуць падаць. Як правіла, рынак рэагуе цягам месяца-двух на гэта», — адзначыў ён. Аднак у каментарах з такім прагнозам пагадзіліся далёка не ўсе.
«Улічваючы тое, што наперадзе ў нас будзе яшчэ шмат святаў, будзе натуральны адток пакупнікоў. За гэты час рынак насыціцца прапановамі, і ў пакупнікоў будзе выбар, каб купіць сабе нерухомасць», — адзначыў тыктокер.
Ён таксама даў параду, у якія тэрміны лепш прадаць жыллё:
«Рэкамендую тым, хто хоча прадаць кватэру, найбліжэйшым часам зрабіць гэта. Пажадана да Новага года, інакш далей вы страціце свае грошы».
@andreyrealter #риэлтор #новаяквартира #кредит #недвижимость #недвижимостьминск #минскмир #купитьквартиру #цена ♬ оригинальный звук — andrey_realtor_minsk_estate
Аднак з такім прагнозам і парадай пагадзіліся далёка не ўсе каментатары. Вось што пісалі пад відэа:
- «Нічога ў нас не будзе падаць. Паглядзіце на аўтамабілі — стаяць гніюць, але ніхто танней не аддасць. А кватэру можна здаць».
- «Не будзе зніжэння, у Гомелі народная чарга на новабудоўлі дагэтуль існуе. Пакуль попыт перавышае прапанову, цэны не ўпадуць. Жыллё як расло ў цане, так і будзе расці. Параўнайце цэны ў суседзяў».
- «Мы летась чакалі, што ўпадуць цэны. Не дачакаліся. А кватэры перад Новым годам прадаваліся хутка, як гарачыя піражкі».
- «Калі і будзе падзенне, то на 1−5% максімум, але гэта нават і не падзенне цэн».
- «Цэны будуць расці, бо людзі будуць думаць, куды ўкласці грошы, каб іх не з’ела інфляцыя, і будуць купляць нерухомасць».
- «Мне здаецца, што наадварот будзе. У сувязі з абясцэньваннем валюты адзіны спосаб захаваць зберажэнні — нерухомасць. Цэны будуць расці».