У 2025 годзе ў Беларусі запрацуе чарговае пенсійнае новаўвядзенне. Гэта звязана з рынкам працы. Змяненне прадугледжваецца праўкамі ў заканадаўства па занятасці.
Са студзеня 2025 года ў Беларусі ўвядуць змяненне ў заканадаўства, якое датычыць занятасці. Сярод іншага чыноўнікі хочуць дадаць новыя катэгорыі насельніцтва, якім нельга будзе рэгістравацца беспрацоўнымі ў цэнтрах занятасці.
Так, такую забарону ўвядуць для тых, хто атрымлівае сацыяльную пенсію. Нагадаем, яе прызначаюць тым, хто не змог выпрацаваць мінімальны страхавы стаж і трапіў у пенсійную пастку — не прызначылі працоўнай. Страхавы стаж — гэта перыяд, за які выплачваліся ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Сёлета ён складае 19 гадоў і 6 месяцаў. Жанчыны могуць яе атрымаць у 60 гадоў, а мужчыны — у 65. Сацыяльная пенсія цяпер складае 218,9 рубля.
Цяпер не зарэгіструюць у цэнтрах занятасці тых, хто атрымлівае пенсіі па ўзросце, за выслугу гадоў, а таксама прафесійную. Калі сацыяльную, то стаць на ўлік можна.
Каго яшчэ перастануць рэгістраваць беспрацоўнымі (і хто цяпер у гэтым «чорным» спісе)?
Таксама беспрацоўнымі не будуць рэгістраваць тых, хто прызнаны недзеяздольным. Але для гэтага мусіць быць праведзена медыцынска-сацыяльная экспертыза.
Цяпер у цэнтрах занятасці не зарэгіструюць у тым ліку тых, каму няма 16 гадоў, хто знаходзіцца ў лекава-працоўных прафілакторыях. Таксама гэтая забарона датычыць тых, хто адбывае пакаранне паводле прысуду суда ў выглядзе папраўчых работ.
Чытайце таксама