Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  2. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  3. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  4. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  5. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  6. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  7. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  8. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  9. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  10. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  11. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  12. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  13. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  14. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
Читать по-русски


/

У Мінску 19 і 20 лістапада збіраюцца правесці міні-кірмашы вакансій для тых, хто лічыцца незанятым у эканоміцы. Нагадаем, 16 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі не мусіць быць «бамжоў і дармаедаў». Раней чыноўнікі адзначалі, што могуць увесці чарговыя абмежаванні для тых, хто трапіў у базу «утрыманцаў».

Выездное заседание комиссии по содействию занятости населения в Воложинском сельисполкоме в январе этого года. Фото: valozhin.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Выязное паседжанне камісіі па спрыянні занятасці насельніцтва ў Валожынскім сельвыканкаме ў студзені гэтага года. Фота: valozhin.by

Міні-кірмашы вакансій пройдуць у Мінску 19 і 20 лістапада па адрасе: вул. Берасцянская, д. 20, — у цэнтры занятасці. Пра гэта паведамляе камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкама.

На іх запрашаюць тых, хто не заняты ў эканоміцы, а таксама «вядзе асацыяльны лад жыцця» (сацслужбы да іх адносяць, да прыкладу, тых, хто нядаўна выйшаў з лекава-працоўнага прафілакторыя ці стаіць на ўліку ў міліцыі).

«Шукальнікі працы атрымаюць магчымасць даведацца інфармацыю пра вакансіі, прапанаваныя наймальнікамі, умовы працы, атрымаць кансультацыі спецыялістаў дзяржаўнай службы занятасці і прадстаўнікоў кадравых службаў арганізацый, прайсці папярэдняе сумоўе па пытаннях працаўладкавання», — удакладняюць у камітэце па працы, занятасці і сацабароне насельніцтва Мінгарвыканкама.

Сярод анансаваных наймальнікаў — страхавая кампанія «Прыёрлайф», «Мінсктранс», ЖЭУ некаторых раёнаў сталіцы, «Рэмаўтадар» Маскоўскага раёна.

Як паведамляюць сацслужбы, шукальнікам прапануюць больш за 200 вакансій. Сярод іх — грузчык, прыбіральшчык памяшканняў, страхавы агент, маляр, слесар-сантэхнік, трактарыст, дарожны рабочы, мыйшчык посуду, буфетчык, кухар, электрагазазваршчык.

Тых, хто шукае працу, просяць прынесці з сабой працоўную кніжку, а таксама дакументы пра адукацыю і пасведачанне асобы.

Як чыноўнікі хочуць змагацца з «дармаедамі»

«Трэба, каб у чалавека разам з заробкам расла матывацыя і кваліфікацыя. Але давайце будзем адкрыта казаць. У нас усе хочуць працаваць як найлепшыя? Вось сёння яны будуць на сцэне. Далёка не ўсе… Рыхтуйцеся. Рыхтуйцеся! — заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада гэтага года. — Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе. Усе павінныя варушыцца, працаваць, зарабляць на сябе і на сваю сям’ю. Мы дапаможам. Мы дапаможам, дамо працоўнае месца, толькі ідзіце працаваць. Тыя, хто перашкаджае людзям жыць, мы, хлопцы і дзяўчаты, з вамі будзем сур’ёзна разбірацца. Не крыўдуйце».

Падрабязнасці таго, што канкрэтна могуць зрабіць чыноўнікі для барацьбы з «дармаедствам», не паведамляліся.

Нагадаем, чыноўнікі працягваюць абмяркоўваць варыянт, каб увесці дадатковыя абмежаванні па «дармаедстве», гэтым разам — для тых, хто працуе за мяжой. Сярод іншага — зрэзаць для іх бясплатную медыцыну. Тым часам нядаўна Наталля Качанава абурылася, што некаторыя беларусы працуюць за мяжой, а ў нашай краіне лічацца беспрацоўнымі і «сядзяць на сацыяльным забяспечанні». Дасталася і сем’ям такіх людзей: маўляў, таксама «карыстаюцца ўсімі сацыяльнымі выгадамі ў Беларусі». Асабліва чыноўнікі акцэнтуюць увагу на дальнабойшчыках.

Тыя, хто трапляе ў «дармаедскую» базу, поўнымі тарыфамі аплачваюць ацяпленне, гарачую ваду і газ.

Чытайце таксама