Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  2. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  3. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  4. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  5. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  6. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  7. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  8. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  9. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  10. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  11. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  12. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю брытанскаму журналісту Стывену Розэнбергу заявіў, што сям’я палітычнай зняволенай Марыі Калеснікавай не цікавіцца яе лёсам і не хоча сустрэцца з ёй. Ён таксама дадаў, што гатовы разгледзець магчымасць памілавання Марыі, калі будзе такая просьба. Сястра Калеснікавай Таццяна Хоміч расказала «Люстэрку», як сям’я палітзняволенай адрэагавала на словы Лукашэнкі і што думае наконт прапановы памілавання.

Татьяна Хомич и Мария Колесникова. Фото: личный архив
Таццяна Хоміч і Марыя Калеснікава. Фота: асабісты архіў

— Я вельмі расхвалявалася, слухаючы тое, што Аляксандр Лукашэнка казаў учора журналісту Бі-бі-сі пра Машу. Скажу шчыра, я хвалююся дагэтуль, — кажа Таццяна. — Вельмі важна, што замежныя журналісты задаюць яму пытанні пра Марыю і іншых палітвязняў. Спадзяюся, што міжнародная агалоска дапаможа таму, каб наш голас быў пачуты. Я ўвесь час кажу пра тое, што Машу трэба ратаваць, як і многіх іншых людзей у беларускіх турмах, што маюць праблемы са здароўем. Учора ў мяне з’явілася невялікая надзея, што хутка, магчыма, будзе разгледжаная магчымасць вызвалення маёй сястры. Я лічу вельмі важным, што гэта абмяркоўваецца.

Таццяна абвяргае словы палітыка пра тое, што яе сям'і нецікава сустракацца з Марыяй.

— Лукашэнка сказаў, што нашай сям'і нецікавая сустрэча з Машай. Вядома, гэта не так. Можа, ён ведае нейкія падрабязнасці, якіх не ведаем мы, але з блізкіх і родных у Беларусі цяпер застаўся толькі наш тата. Мамы не стала пяць гадоў таму, а я пакуль не магу вярнуцца ў краіну. Вядома, мы з бацькам вельмі чакаем Машу на волі. І вельмі перажываем за яе, — тлумачыць суразмоўніца.

Яна дадае, што пасля таго, як з сястрой знікла сувязь, родныя некалькі разоў звярталіся з просьбамі пра спатканне і ў адміністрацыю калоніі, і ў вышэйшыя інстанцыі. Сваякі Калеснікавай таксама скіроўвалі запыты наконт яе стану здароўя, пыталі, чаму ад яе няма лістоў і званкоў.

— Летась наш бацька наведваў адміністрацыю калоніі, і там яму ў вельмі расплывістых фармулёўках паведамілі, што Маша не піша лісты і не тэлефануе, бо не хоча гэтага рабіць, а ад спатканняў з татам і адвакатамі адмаўляецца. У 2024-м начальнік калоніі наогул праігнараваў наш зварот, — кажа Таццяна. — У беларускіх турмах створаная такая сістэма, пры якой для таго, каб сваякі маглі атрымаць спатканне са зняволенымі, трэба, каб паміж імі была сувязь. Звычайна альбо ў лістах, альбо праз тэлефон зняволеныя паведамляюць родным, што хочуць і могуць убачыцца, і дамаўляюцца на пэўную дату. Але калі няма ніякай сувязі, то любая магчымасць спатканняў цалкам блакуецца. У нас з Машай не было наогул ніякай камунікацыі ўжо больш за 600 дзён.

Таццяна Хоміч адзначае, што пасля заявы Лукашэнкі ў інтэрв'ю Бі-бі-сі бацька Марыі плануе напісаць заяву на спатканне з ёй.

— Але трэба разумець, што за доўгі час ніводная нашая спроба сустрэцца не скончылася поспехам. Мы вельмі спадзяёмся, што цяпер сітуацыя зменіцца і тата атрымае дазвол на спатканне найбліжэйшым часам, — кажа яна.

Лукашэнка таксама згадаў магчымасць памілавання Марыі. Таццяна кажа, што гэта вельмі складанае пытанне. Паводле яе, рашэнне напісаць прашэнне на памілаванне будзе прымаць яе сястра.

— Ці хоча Маша пісаць прашэнне — пра гэта трэба пытаць у яе, я не ведаю адказу. Ва ўладаў, адміністрацыі калоніі, супрацоўнікаў пракуратуры ёсць магчымасць наўпрост спытаць Машу пра гэта. Мы гэтага зрабіць не можам, бо, паўтаруся, сувязі з маёй сястрой у нас няма ўжо больш за 600 дзён, — сказала на заканчэнне Таццяна Хоміч.

Чытайце таксама