Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  2. Путин меняет формулировки по отношению к Зеленскому, украинской власти и участию Европы в переговорах — и вот с какой целью
  3. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  4. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  5. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  6. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  7. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  8. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  9. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  10. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  11. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  12. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
Читать по-русски


Беларусь падрыхтавала комплекс мер у адказ на новыя санкцыі Еўрасаюза, заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, каментуючы ўвядзенне новых санкцый ЕС.

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

«Усе гэтыя множныя санкцыйныя рашэнні ЕС аб’ядноўвае галоўнае — поўная бесперспектыўнасць дасягнення іх дэструктыўных мэтаў. Чым раней еўрабюракраты гэта зразумеюць, тым менш шкоды яны паспеюць нанесці еўрапейскаму ж бізнесу і насельніцтву. Для нас жа гэтыя новыя абмежавальныя меры — абсалютна прахадны этап. У нас шмат планаў развіцця, актыўна працуе эканоміка і, шчыра сказаць, наперадзе вельмі шмат справаў і праектаў», — заявіў Глаз.

Паводле прэс-сакратара МЗС, краіна рыхтуецца да Дня незалежнасці, на гэтым тыдні плануе стаць паўнапраўнай удзельніцай ШАС і запусціць значныя кааперацыйныя праграмы з тымі краінамі, якія хочуць развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва. «А такіх краін у свеце большасць», — упэўнены ён.

«На гэтым фоне спробы кіраўніцтва ЕС сваімі незаконнымі санкцыйнымі пакетамі спыніць нашае развіццё выглядаюць трохі камічна. Відавочна, што рашэнні, прынятыя прыхапкам, каб паспець да змены старшынства, на справе ўзмоцняць нас яшчэ больш, актывізуюць узаемадзеянне з ключавымі партнёрамі, прынясуць дыскамфорт перш за ўсё еўрапейцам і ў выніку яшчэ больш аслабяць сам Еўрасаюз. Наўрад ці пры такіх падыходах, якіх не падтрымлівае глабальная большасць, Еўрасаюзу ўдасца прэтэндаваць у будучыні на хоць якую важкую ролю ў новым светапарадку, які цяпер будуецца», — адзначыў Глаз.

Прэс-сакратар дадаў, што ўрад Беларусі «ўжо падрыхтаваў комплекс асіметрычных мер у адказ». Яны будуць звязаныя з абмежаваннем імпарту і дзейнасці ў Беларусі суб’ектаў з «недружалюбных» краін.

«Яшчэ раз падкрэсліваем, што дадзеныя крокі з нашага боку не з’яўляюцца ініцыятыўнымі, і ўся віна за гэта ляжыць на ініцыятарах санкцый — кіраўніцтве ЕС. Хоць па-ранейшаму перакананыя, што для зняцця ўзаемных прэтэнзій больш эфектыўны не абмен рэстрыкцыямі, а дыялог, да якога Беларусь гатовая ў любых фарматах і па любых самых адчувальных пытаннях», — падсумаваў ён.

Нагадаем, 29 чэрвеня Рада ЕС распаўсюдзіла на Беларусь санкцыі, якія раней увялі супраць Расіі. Новыя абмежаванні скіраваныя на гандаль, паслугі, транспарт і перадухіленне абыходу наяўных санкцый. Гэта ўключае забарону на імпарт з Беларусі золата, алмазаў, гелію, вугалю, сырой нафты.