Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  2. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  3. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  4. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  5. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  6. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  7. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  8. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  9. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  10. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  11. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  12. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  13. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  14. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  15. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  16. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
Читать по-русски


З 1 чэрвеня ў Беларусі згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі мусілі падняць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Прычым рост на некаторыя з іх быў запланаваны на ўзроўні 25%. Пра павышэнне тарыфаў на ЖКП паведамлялі і камунальнікі, і партал камунальнай пісьменнасці насельніцтва, і дзяржСМІ, і нават буйныя заводы папярэдзілі пра гэта сваіх работнікаў. Увогуле, пра гэта расказалі ўсе, хто мог. Аднак у МАРГ і Міністэрстве ЖКГ цяпер сцвярджаюць, што гарачая вада і ацяпленне ў гэтым месяцы не даражэлі.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У апошнія гады ў Беларусі падымаюць тарыфы на ЖКП у два этапы — з 1 студзеня і 1 чэрвеня. Улетку звычайна даражэюць гарачая вада, ацяпленне, электрычнасць пад абаграванне жылля. Паводле такой самай схемы былі вызначаныя тарыфы і на 2024-ы. Адзінае адрозненне, што ўказ Аляксандра Лукашэнкі з’явіўся толькі ў пачатку лютага, то-бок ЖКП падаражэлі задняй датай — з 1 студзеня. Наступнае павышэнне было запланаванае на 1 чэрвеня, рост па асобных паслугах чакаўся адразу на 25%.

Перад надыходам чэрвеня пра падаражэнне ЖКП паведамілі ў тым ліку дзяржвыданні (тут, тут і тут).

Аднак цягам трох дзён профільныя ведамствы афіцыйна пра гэта нічога не паведамлялі. Нашая журналістка як спажывец звярнулася ў МАРГ і Міністэрства ЖКГ, каб удакладніць наконт росту тарыфаў — выявілася, што такое рашэнне яшчэ не прынятае.

 — Аднак дзяржСМІ (у прыватнасці БЕЛТА) пішуць, што з 1 чэрвеня на 9,65 рубля падаражэлі ацяпленне і падагрэў вады, — удакладнілі мы ў спецыялісткі аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі МАРГ і папрасілі растлумачыць, дзе знайсці падрабязнейшую інфармацыю.

— Яны пішуць недакладную інфармацыю. Тарыфы з 1 чэрвеня для насельніцтва на цеплавую энергію для ацяплення і падагрэву вады не мяняюцца, — адказала спецыялістка МАРГ. — Яны застаюцца нязменнымі на дадзены момант.

— То-бок правільна я разумею, што за чэрвень цана на гарачую ваду не павысіцца?

— Так. Без зменаў.

Гэтую інфармацыю нашай журналістцы як спажыўцу пацвердзілі таксама на гарачай лініі Міністэрства ЖКГ. Туды мы звярнуліся з пытаннем, дзе паглядзець тарыфы на ЖКП, якія паднялі з 1 чэрвеня (на сайце міністэрства цяпер пазначаныя леташнія расцэнкі). Прадстаўніца ведамства ўдакладніла са спасылкай на ўпраўленне эканомікі:

— На сённяшні дзень пастанова што да павелічэння тарыфаў не прынятая ўрадам. То-бок гэта пакуль у рэжыме абмеркавання. З нагоды тарыфаў — указ [Аляксандра Лукашэнкі] ад 2 лютага 2024 года № 41. Вы можаце знайсці яго на pravo.by і там пачытаць па тарыфах. А наконт павышэння па ацяпленні пытанне пакуль не вырашанае — урад вырашае, пакідаць так або [павышаць].

У гэтым указе ў тым ліку прапісаныя «памежна дапушчальныя тарыфы» на некаторыя камунальныя паслугі з 1 чэрвеня. Звычайна дакладна на столькі яны і даражэюць. Аднак, мяркуючы з тлумачэнняў прадстаўнікоў двух ведамстваў, пакуль урад не прыняў канчатковага рашэння, ці падымаць кошт ЖКП, як прапісана ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі.

Падобная сітуацыя была ў 2022 годзе, калі аналагічным дакументам быў прадугледжаны рост цэн на камунальныя паслугі, аднак урад постфактум адкруціў гэтае рашэнне.

Чытайце таксама