Кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Генадзь Любатынскі пракаментаваў сітуацыю з работнікамі рыбакансервавага камбіната. Нагадаем, яны запісалі відэазварот да Лукашэнкі з нагоды нявыплачанага заробку. Без грошай людзі ўжо пяць месяцаў.
— ТАА «Рыбакансервавы камбінат сталічны» — гэта прыватнае прадпрыемства, якое працуе ў сталіцы з 2022 года на арандаваных плошчах ААТ «Белрыба». Нам вядома пра праблему выплаты заработнай платы, — заявіў Генадзь Любатынскі. — Сёння гэтая сітуацыя знаходзіцца на пастаянным кантролі. Трэба сказаць, што цягам лістапада, снежня быў праведзены шэраг сустрэч, нарад на ўзроўні Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёна, а таксама з выездам на прадпрыемства, праведзеныя перамовы з кіраўніцтвам гэтага прадпрыемства. І па выніках перамоваў удалося выплаціць частку пазычанасці работнікам.
Гэтая выплата была праведзеная ў канцы снежня. Праца па выплаце заработнай платы будзе працягнутая. У найбліжэйшыя дні, панядзелак-аўторак, будуць праведзеныя неабходныя сустрэчы і нарады для вырашэння гэтай праблемы. Людзі не застануцца з гэтай праблемай сам-насам. І адміністрацыя раёна, і Мінгарвыканкам будуць рабіць усё, каб у самыя кароткія тэрміны людзі атрымалі заробленыя свае грошы.