Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  2. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  3. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  4. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  5. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  6. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  7. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  8. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  9. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  10. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  11. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  12. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
Читать по-русски


Траціна ўсіх эканамічных злачынстваў у Беларусі выяўленая ў сельскай гаспадарцы, а сярод іх кожнае трэцяе злачынства звязанае з карупцыяй. Пра гэта ў эфіры АНТ паведаміў намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч, каментуючы нядаўняе затрыманне гендырэктара Бярозаўскага мясакамбіната. Ён паабяцаў «дайсці да кожнага», каб спыніць злачынныя схемы ў сферы перапрацоўкі мяса і малака, і анансаваў новыя затрыманні і крымінальныя справы.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Казакевіч расказаў, што ў 2023 годзе ў Беларусі выявілі 3100 злачынстваў у сферы эканомікі. Траціна ўсіх злачынстваў — у сельскай гаспадарцы, у сваю чаргу з іх кожнае трэцяе злачынства мае прыкметы карупцыі.

— Той упор, які мы робім, — гэта ўпор на спыненне карупцыйных схем, бо тое, што было ў Бярозе, — гэта такі класічны факт сістэмнай дзелавой карупцыі, — заявіў намеснік міністра.

Ён патлумачыў, што ў такіх схемах з аднаго боку замяшаныя камерсанты, якія робяць карупцыю «часткай свайго бізнесу» і даюць хабар «для ажыццяўлення сваёй маркетынгавай стратэгіі, прасоўвання свайго тавару», а з другога — несумленныя кіраўнікі прадпрыемстваў, якія гэты хабар бяруць.

— Што да Бярозы — гэта дадаткі для вытворчасці мясных вырабаў, але дакладна гэтак жа да гэтага мы выявілі схему там, дзе пастаўлялі запасныя часткі і ветпрэпараты, — дадаў Казакевіч.

Ён нагадаў, што «паважаны кіраўнік» Бярозаўскага мясакамбіната цяпер знаходзіцца ў СІЗА па падазрэнні ў карупцыі, як і камерсант, які нібыта даваў яму хабар. Паводле намесніка міністра, сфера дзейнасці апошняга «ахоплівала ўсю рэспубліку».

— І паверце, Бярозаўскі мясакамбінат — гэта толькі адзін эпізод, былі яшчэ іншыя камбінаты ў іншых абласцях рэспублікі: ён таксама знаходзіцца ў СІЗА і дае паказанні. І мы дойдзем да кожнага, каго закранула гэтая карупцыйная схема, — паабяцаў Казакевіч, не назваўшы прозвішча чарговага затрыманага.

Ён прыгразіў «дайсці да канца» ў сферы перапрацоўкі і мяса, і малака:

— Будуць яшчэ затрыманні, будуць яшчэ распачатыя крымінальныя справы.

Справы пра карупцыю на мясных і малочных камбінатах

29 лістапада стала вядома пра затрыманне па справе пра карупцыю гендырэктара Бярозаўскага мясакансервавага камбіната Уладзіміра Жуковіча і заснавальніка ТАА «Навукова-вытворчая кампанія «Мітрэйд-Інвест» Сяргея Орлікава.

Кіраўнік прадпрыемства нібыта мінімум з 2015 года браў у камерсанта хабар за пастаўкі харчовых дабавак для вытворчасці. Сцвярджаецца, што гаворка ідзе пра сумы ў «сотні тысяч».

Бярозаўскі мясакансервавы камбінат — самае вялікае ў краіне прадпрыемства па перапрацоўцы мяса. Яму падпарадкаваныя некалькі прадпрыемстваў у Брэсцкай вобласці, уключаючы Баранавіцкі мясакамбінат.

Яшчэ раней, у сярэдзіне лістапада, раскруцілася «справа малочнікаў», звязаная з карупцыяй у малочнай галіне. У КДБ паведамілі, што па ёй затрыманыя 26 чалавек, 15 з іх арыштаваныя.

Адзін з затрыманых — гендырэктар магілёўскага ААТ «Бабуліна крынка» Генадзь Скітаў, якога затрымалі, як сцвярджаецца, разам з суўдзельнікамі з доказамі злачынства падчас атрымання хабару ў асабліва буйным памеры. Таксама былі затрыманыя прадстаўнікі камерцыйных структур, нібыта датычныя да схемы.

Як адзначылі ў КДБ, ва ўладальнікаў беларускіх фірмаў былі падкантрольныя суб’екты гаспадарання ў Расіі — гэта дазваляла ім прадаваць малочную прадукцыю з мінімальнай нацэнкай, пасля чаго рэалізоўваць тавар спажыўцам па вышэйшай цане. Тым самым зніжалася падаткаабкладаная база.

Даходы ўсіх удзельнікаў схемы з улікам розніцы цэн у Беларусі і Расіі складалі не менш за 10 млн даляраў за год, а частка грошай перадавалася службовым асобам у якасці адкатаў, паведамілі ў КДБ.

Сцвярджаецца, што ў схеме ўдзельнічалі кіраўнікі і іншых прадпрыемстваў, у тым ліку Полацкага і Лепельскага малочных камбінатаў, Слуцкага сыраробнага, Рагачоўскага.

Выданне «Флагшток» 30 лістапада выявіла, што імя гендырэктара Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната Віталя Строгага знікла са спісу кіраўнікоў прадпрыемства, а сам ён нібыта знаходзіцца на бальнічным. А 22 лістапада тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» паведаміў пра затрыманні на Рагачоўскім камбінаце.

Таксама ў канцы лістапада стала вядома пра тое, што памочнік Лукашэнкі — інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло вызвалены ад пасады «ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржслужбе».

Раней «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы паведамляла, што Ігар Брыло быў, як мяркуецца, таксама затрыманы па «малочнай справе», фігурантам якой стаў Генадзь Скітаў.

Чытайце таксама