Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  2. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  3. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  4. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  5. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  6. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  7. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  8. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  9. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  10. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  11. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  12. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  13. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
Читать по-русски


Расійскае аналітычнае крэдытнае рэйтынгавае агенцтва (АКРА) адклікала прысвоеныя ўраду Беларусі крэдытныя рэйтынгі па міжнароднай шкале. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі. Гэтае рашэнне можа яшчэ больш знізіць прывабнасць Беларусі для інвестыцый.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

АКРА адклікае сярод іншага выдадзеныя раней беларускаму ўраду доўгатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі ў замежнай і нацыянальнай валютах на ўзроўні B+. Як паведамляецца, рэйтынгі адклікаюць з неаналітычных прычын.

Адкліканне рэйтынгаў адбылося на фоне сітуацыі з выплатай Мінскам асноўнага доўгу па еўрааблігацыях і працэнтаў па іх у беларускіх рублях.

Нагадаем, у лютым гэтага года ўлады Беларусі заявілі пра выплату асноўнага доўгу па еўрааблігацыях Belarus-2023 і працэнтаў па іх. Сума асноўнай запазычанасці ў беларускіх рублях склала ў эквіваленце 800 млн даляраў, а працэнтаў — 27,5 млн даляраў (у рублях). Гэтыя сродкі перавялі на спецыяльны рахунак у «Беларусбанку». Такое рашэнне Мінфін тлумачыў санкцыямі з боку заходніх краін, праз якія немагчыма пералічыць выплаты ў валюце трымальнікам еўрааблігацый.

Пры гэтым Беларусь распрацоўвае механізм разлікаў па еўрабондах з расійскімі трымальнікамі такіх каштоўных папер «у абыход заходняй інфраструктуры». Мінфін вырашыў працаваць наўпрост з дзесяццю ўпаўнаважанымі дэпазітарыямі Расіі, а не з трымальнікамі еўрабондаў, як было раней.

«Беларускі бок такім чынам паслядоўна ў даступным рэжыме выбудоўвае ўласную інфраструктуру па давядзенні выплат трымальнікам еўрааблігацый як альтэрнатыву заходняй, якая захоўвае няздольнасць (негатоўнасць) забяспечваць разлікі па еўрааблігацыях Беларусі», — заяўляў Мінфін.

Сітуацыя з еўрааблігацыямі Мінфіна Беларусі

З лета 2022 года Мінфін Беларусі пачаў выплачваць пазыкі ў еўрааблігацыях у беларускіх рублях, а не ў валюце, якая была прапісаная ў крэдытных дамовах (як правіла, далярах). Такое рашэнне ў міністэрстве тлумачаць санкцыямі з боку заходніх краін у дачыненні да Нацбанка, а таксама «немагчымасцю заходняй аплатнай інфраструктуры забяспечваць ва ўмовах санкцый давядзенне выплат да ўсіх трымальнікаў еўрааблігацый».

Міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы некалькі разоў фіксавалі дэфолт па асобных выплатах працэнтаў па крэдытах у сувязі з тым, што беларускія ўлады парушалі дамовы і плацілі ў беларускіх рублях, пералічваючы грошы на спецыяльны рахунак у «Беларусбанку».

У 2022 годзе Мінфін заявіў пра датэрміновы выкуп еўрааблігацый па 30% ад наміналу. Планавалася, што сума выкупу не перавысіць аб’ёму еўрааблігацый, якія трэба было пагасіць у 2023 годзе.

Расійскія інвестары з лютага 2023 года скардзіліся, што Мінфін Беларусі не выплачвае даўгі па еўрабондах. Яны звярталіся ў Цэнтрабанк РФ і пісалі сумесны ліст асабіста міністру фінансаў Беларусі Юрыю Селіверставу. Агульная сума неатрыманых сродкаў складала на пачатак сакавіка 500 млн даляраў.

Адзін з расійскіх інвестараў падаў на беларускае ведамства ў суд праз нявыплаты па даўгах. Нядаўна стала вядома, што прыватныя расійскія інвестары папрасілі абмежаваць доступ Беларусі да міждзяржаўных крэдытаў і расійскага рынку капіталу праз нявыплату раней выпушчаных еўрааблігацый.

Пазней паведамлялася, што прыватныя расійскія інвестары папрасілі абмежаваць доступ Беларусі да міждзяржаўных крэдытаў і расійскага рынку капіталу праз нявыплату раней выпушчаных еўрааблігацый, вынікае са звароту на імя намесніка міністра эканамічнага развіцця РФ Дзмітрыя Вольвача.